Лукаша 20 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
І сталася: у адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і дабравесціў, падступілі першасвятары і кніжнікі са сатрэйшынамі
У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і абвяшчаў Добрую Навіну, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
і сказалі, звяртаючыся да Яго: Скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш, ці хто даў Табе гэтую ўладу?
і спыталіся ў Яго: «Скажы нам, якой уладаю Ты робіш гэта? І хто даў Табе гэтую ўладу?»
І ў адказ Ён сказаў ім: Спытаюся і я ў вас адным, і скажыце Мне:
Ён адказаў ім: «Спытаюся ў вас і Я, а вы адкажыце мне:
Іаанава хрышчэнне з неба было ці ад людзей?
хрост Янаў быў з неба ці ад людзей?»
Яны ж разважалі між сабою, кажучы: Калі скажам: «З неба», Ён скажа: «Чаму ж вы не паверылі яму?»
Яны ж, разважаючы, казалі адзін аднаму: «Калі скажам: “З неба”, то спытаецца: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
Калі ж скажам: «Ад людзей», увесь народ укаменуе нас, бо ён упэўнены, то Іаан — прарок.
А калі скажам: “Ад людзей”, то ўвесь народ закідае нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — прарок».
І яны адказалі, што не ведаюць, адкуль.
Таму адказалі, што не ведаюць, адкуль.
І Ісус сказаў ім: І Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
Тады Езус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
І Ён пачаў казаць народу гэтую прыпавесць: [Адзін] чалавек насадзіў вінаграднік і здаў яго вінаградарам і адлучыўся на доўгі час.
І пачаў Ён расказваць людзям такую прыпавесць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
І ў пэўны час паслаў да тых вінаградараў слугу, каб далі яму ад пладоў вінаградніка; а вінаградары, пабіўшы яго, адаслалі ні з чым.
У свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб далі яму з пладоў вінаградніку. Але вінаградары пабілі яго і адправілі ні з чым.
І ён яшчэ паслаў другога слугу, ды яны і таго пабіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.
Тады паслаў другога слугу, а яны і таго збілі і зняважылі, і адправілі ні з чым.
І ён яшчэ паслаў трэцяга, ды яны і гэтага, параніўшы, выгналі.
Паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго паранілі і выгналі.
І сказаў гаспадар вінаградніка: Што мне рабіць? Пашлю свайго ўлюбёнага сына, можа, яго [ўбачыўшы], пасаромеюцца.
Тады гаспадар вінаградніку сказаў: “Што мне рабіць? Пашлю свайго ўмілаванага сына, можа яго ўшануюць”.
Але, вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: Гэта спадкаемец; [хадзем,] заб’ём яго, каб спадчына стала нашаю.
Убачыўшы яго, вінаградары разважалі, кажучы адзін аднаму: “Гэта спадкаемца, хадземце, заб’ем яго, каб спадчына стала нашай”.
І, выкінуўшы яго вон з вінаградніка, забілі. Што ж зробіць з імі гаспадар вінаградніка?
І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
Ён прыйдзе і знішчыць гэтых вінаградараў і аддасць вінаграднік іншым. — Пачуўшы гэта, тыя сказалі: Хай не будзе!
Ён прыйдзе і знішчыць тых вінаградараў, і аддасць вінаграднік іншым». Тыя, хто слухаў, сказалі: «Няхай не будзе гэтага!»
Ён жа, паглядзеўшы на іх, сказаў: Што ж значыць гэтае напісанае: «Камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся галавою вугла»?
А Ён, паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж азначае напісанае: “Камень, адкінуты будаўнікамі,стаў галавою вугла”?
Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, раздушыць яго.
Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».
І ў гэтую гадзіну кніжнікі і першасвятары хацелі накласці рукі на Яго, але пабаяліся народу, — бо зразумелі, што пра іх Ён сказаў гэтую прыпавесць.
У тую гадзіну пачалі шукаць кніжнікі і першасвятары, як схапіць Яго, але пабаяліся натоўпу. Яны зразумелі, што Ён сказаў гэту прыпавесць пра іх.
І, высочваючы, яны падаслалі сваіх выведнікаў, якіх ўдавалі сябе за праведных, каб прылавіць Яго на слове і тады выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
Пачаўшы сачыць за Ім, паслалі да Яго шпегаў, каб яны, удаючы праведных, злавілі яго на слове, і каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
І яны спыталіся ў Яго, кажучы: Настаўніку, мы ведаем, што Ты правільна кажаш, і навучаеш, і не зважаеш на асобы, але праўдзіва дарозе Божай вучыш;
І яны спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты добра кажаш і навучаеш, і не зважаеш на асобу, але праўдзіва вучыш шляху Божаму.
ці дазваляецца нам плаціць падатак кесару, ці не?
Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»
Ён жа, зразумеўшы іх падступнасць, сказаў ім: [Што вы Мяне выпрабоўваеце?]
Зразумеўшы іх хітрасць, Ён сказаў ім:
Пакажыце Мне дынарый: чыя на ім выява і надпіс? — Яны ж сказалі: Кесарава.
«Пакажыце мне дынар. Чыя на ім выява і надпіс?»
І Ён сказаў ім: Значыць, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу.
Яны адказалі: «Цэзара». Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
І не змаглі яны прылавіць Яго на слове перад народам і, здзівіўшыся Яго адказу, змоўклі.
І не маглі перад народам падлавіць Яго на слове, і, здзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
І падышлі некаторыя з садукеяў, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і спыталіся ў Яго,
Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго:
кажучы: Настаўніку, Маісей напісаў нам: «Калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і ён [памрэ] бяздзетны, няхай возьме яго брат жонку і ўзновіць патомства свайму брат».
«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.
Дык было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны;
Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны.
і другі [ўзяў гэтую жонку, і ён памёр бяздетны]
Потым другі,
і трэці ўзяў яе, гэтак жа і ўсе сямёра не пакінуді дзяцей і памерлі.
і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі.
Пазней [за ўсіх] памерла і жанчына.
Урэшце, памерла і жонка.
Дык гэтая жанчына пры ўваскрашэнні каго з іх будзе жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку.
Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю».
І сказаў [у адказ] ім Ісус: Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж,
Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж.
а ўшанаваныя дасягнуць таго веку і ўваскрэсення з мёртвых не жэняцца і замуж не выходзяць;
А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж;
бо і памерці ўжо не могуць: бо яны роўныя Анёлам і дзеці Божыя яны, будучы дзецьмі ўваскрэсення.
і памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрашэння.
А што мёртвыя ўваскрашаюцца, і Маісей паказаў — пры кусце, — калі ён называе госпада Богам Аўраамавым, і Богам Ісаакавым, і Богам Іякавым.
А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі назваў Пана Богам Абрагама, Богам Ісаака і Богам Якуба.
Ён жа Бог не мёртвых, а жывых, бо ўсе ў Яго жывыя.
Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць».
І ў адказ некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўніку, Ты добра сказаў.
На гэта сказалі некаторыя з кніжнікаў: «Настаўнік, Ты добра сказаў».
Бо яны ўжо не адважваліся пытацца ў Яго ні пра што.
І ўжо ні пра што не адважваліся распытваць Яго.
А Ён сказаў ім: Як жа кажуць, што Хрыстос — сын Давідаў?
Тады Ён сказаў ім: «Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда?
Бо сам Давід кажа ў кнізе Псалмоў: «Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзі праваруч Мяне,
Бо сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Пан Пану майму: сядзь праваруч Мяне,
пакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў у падножжа Тваіх ног».
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх як падножжа для ног тваіх”.
Значыць, Давід называе Яго Госпадам, дык як Ён яго сын?
Калі Давід называе Яго Панам, то які ж Ён яму сын?»
А калі слухаў увесь народ, Ён сказаў [Сваім] вучням:
І калі ўвесь народ слухаў, Езус сказаў сваім вучням:
Асцерагайцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгіх шатах і якім падабаюцца прывітанні на рыначных плошчах і першыя крэслы ў сінагогах, і першыя месцы на банкетах,
«Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, любяць прывітанні на рынках, першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на гасцінах.
што ўдовіны дамы праядаюць, і напаказ доўга моляцца; яны атрымаюць большы прысуд.
Яны аб’ядаюць дамы ўдоў і доўга моляцца напаказ; яны атрымаюць найбольшы прысуд».