Лукаша 20 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
І сталася ў адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні ды нёс добрую вестку, сабраліся першасвятары і кніжнікі разам са старэйшынамі
У адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і абвяшчаў Добрую Навіну, прыйшлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
і гавораць, кажучы Яму: «Скажы нам: якой уладай Ты гэта робіш, або Хто Табе даў такую ўладу?»
і спыталіся ў Яго: «Скажы нам, якой уладаю Ты робіш гэта? І хто даў Табе гэтую ўладу?»
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «І Я ў вас спытаюся адно слова. Адкажыце мне:
Ён адказаў ім: «Спытаюся ў вас і Я, а вы адкажыце мне:
хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?»
хрост Янаў быў з неба ці ад людзей?»
А яны разважалі, кажучы між сабой: «Калі скажам: “З неба”, скажа нам: “Дык чаму ж вы тады яму не паверылі?”
Яны ж, разважаючы, казалі адзін аднаму: «Калі скажам: “З неба”, то спытаецца: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян — гэта прарок».
А калі скажам: “Ад людзей”, то ўвесь народ закідае нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — прарок».
І адказалі, што не ведаюць адкуль.
Таму адказалі, што не ведаюць, адкуль.
І Ісус гаворыць ім: «Я таксама не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю».
Тады Езус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якой уладай раблю гэта».
Затым пачаў распавядаць Ісус людзям для параўнання: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і наняў у яго вінаградараў, а сам аддаліўся на доўгі час.
І пачаў Ён расказваць людзям такую прыпавесць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і аддаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
І ў свой час паслаў да вінаградараў паслугача, каб аддалі яму частку пладоў вінаградніку; але вінаградары, збіўшы яго, адпусцілі ні з чым.
У свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб далі яму з пладоў вінаградніку. Але вінаградары пабілі яго і адправілі ні з чым.
Дык зноў паслаў другога паслугача; але і яго, збіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.
Тады паслаў другога слугу, а яны і таго збілі і зняважылі, і адправілі ні з чым.
Нарэшце паслаў трэцяга; яны ж і гэтага, зраніўшы, прагналі.
Паслаў яшчэ трэцяга, але яны і таго паранілі і выгналі.
Дык сказаў гаспадар вінаградніку: “Што рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага; можа, яго ўбачыўшы, ушануюць”.
Тады гаспадар вінаградніку сказаў: “Што мне рабіць? Пашлю свайго ўмілаванага сына, можа яго ўшануюць”.
Але калі яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: “Ён спадкаемец. Заб’ем яго, каб нашай стала спадчына!”
Убачыўшы яго, вінаградары разважалі, кажучы адзін аднаму: “Гэта спадкаемца, хадземце, заб’ем яго, каб спадчына стала нашай”.
І, выгнаўшы яго з вінаградніку, забілі. Дык што ж тады зробіць ім гаспадар вінаградніку?
І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
Прыйдзе і заб’е гэтых вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым». Тыя, што чулі гэта, сказалі: «О, каб гэтак не было!»
Ён прыйдзе і знішчыць тых вінаградараў, і аддасць вінаграднік іншым». Тыя, хто слухаў, сказалі: «Няхай не будзе гэтага!»
Ён жа, гледзячы на іх, гаворыць: «Што значыць тады тое, што напісана: “Камень, што адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла”?
А Ён, паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж азначае напісанае: “Камень, адкінуты будаўнікамі,стаў галавою вугла”?
Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго сатрэ».
Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».
І шукалі кніжнікі і першасвятары, як накласці на Яго рукі ў тую гадзіну, але баяліся народа; бо зразумелі, што гэтую прыпавесць гаварыў пра іх.
У тую гадзіну пачалі шукаць кніжнікі і першасвятары, як схапіць Яго, але пабаяліся натоўпу. Яны зразумелі, што Ён сказаў гэту прыпавесць пра іх.
І, каб сачыць за Ім, падаслалі яны шпіёнаў, якія выдавалі сябе за справядлівых, каб падлавіць Яго на словах і такім чынам выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
Пачаўшы сачыць за Ім, паслалі да Яго шпегаў, каб яны, удаючы праведных, злавілі яго на слове, і каб выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
І спыталіся Яго, кажучы: «Настаўнік, ведаем, што справядліва кажаш і вучыш, і не аглядаешся на асобы людзей, але шляху Божаму праўдзіва навучаеш.
І яны спыталіся ў Яго: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты добра кажаш і навучаеш, і не зважаеш на асобу, але праўдзіва вучыш шляху Божаму.
Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»
Ці належыць нам плаціць падатак цэзару, ці не?»
Ісус, пранікаючы іх подступ, сказаў ім: «Што вы Мяне спакушаеце?
Зразумеўшы іх хітрасць, Ён сказаў ім:
Пакажыце мне дынар. Чыя на ім выява, і чый надпіс?»
«Пакажыце мне дынар. Чыя на ім выява і надпіс?»
І сказалі Яму: «Цэзара». І Ён гаворыць ім: «Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
Яны адказалі: «Цэзара». Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу».
І не маглі падлавіць Яго на слове ў прысутнасці людзей, і, здзівіўшыся адказу Яго, змоўклі.
І не маглі перад народам падлавіць Яго на слове, і, здзівіўшыся адказу Яго, замоўклі.
Падышлі таксама некаторыя з садукеяў, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і спыталіся ў Яго,
Тады падышлі некаторыя з садукеяў, якія казалі, што няма ўваскрашэння, і спыталіся ў Яго:
кажучы: «Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі б чый брат, маючы жонку, памёр і быў бы ён без сыноў, хай брат яго возьме жонку яго і хай адродзіць нашчадка брату свайму.
«Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і абудзіць патомства свайму брату.
Дык было сем братоў: і першы ўзяў жонку і памёр без сыноў,
Было ж сем братоў. Першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны.
і наступны ўзяў гэтую жонку, і памёр бяздзетны,
Потым другі,
і трэці ўзяў яе; і падобным чынам ўсе сямёра памерлі, не пакінуўшы сыноў.
і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі.
Па ўсіх памерла і жанчына.
Урэшце, памерла і жонка.
Дык пры ўваскрэсенні каторага з іх будзе яна жонкай? Бо сямёра мелі яе за жонку.»
Дык вось, пасля ўваскрашэння, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю».
І гаворыць ім Ісус у адказ: «Сыны гэтага веку жэняцца і замуж выходзяць;
Езус сказаў ім: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж.
тыя ж, што прызнаны дастойнымі таго веку і ўваскрэсення з мёртвых, замуж не выходзяць ды не жэняцца.
А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж;
Яны ўжо памерці не могуць: бо яны роўныя анёлам і ёсць сыны Божыя, ёсць сыны ўваскрэсення.
і памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрашэння.
А што мёртвыя ўваскрэснуць, дык ужо Майсей паказаў каля куста ажыны, калі ён называе Госпада: “Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”.
А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра палаючы куст, калі назваў Пана Богам Абрагама, Богам Ісаака і Богам Якуба.
Бог не ёсць Бог мёртвых, але жывых: бо ў Яго ўсе жывыя».
Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць».
А некаторыя з кніжнікаў, адказваючы, казалі: «Настаўнік, добра Ты сказаў».
На гэта сказалі некаторыя з кніжнікаў: «Настаўнік, Ты добра сказаў».
І ўжо больш не адважыліся Яго пра што-колечы пытацца.
І ўжо ні пра што не адважваліся распытваць Яго.
Затым Ён сказаў ім: «Як жа кажуць, што Хрыстос ёсць Сын Давіда,
Тады Ён сказаў ім: «Як могуць казаць, што Месія — сын Давіда?
калі сам Давід у Кнізе псальмаў кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне,
Бо сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Пан Пану майму: сядзь праваруч Мяне,
аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае”.
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх як падножжа для ног тваіх”.
Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады Ён — Сын яго?»
Калі Давід называе Яго Панам, то які ж Ён яму сын?»
А калі Яго ўвесь народ слухаў, сказаў вучням Сваім:
І калі ўвесь народ слухаў, Езус сказаў сваім вучням:
«Высцерагайцеся кніжнікаў, што жадаюць хадзіць у доўгіх шатах і любяць прывітанні на рынку, і першыя лаўкі ў сінагозе, і першыя месцы на банкетах,
«Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, любяць прывітанні на рынках, першыя лавы ў сінагогах і першыя месцы на гасцінах.
якія аб’ядаюць дамы ўдоў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшае пакаранне».
Яны аб’ядаюць дамы ўдоў і доўга моляцца напаказ; яны атрымаюць найбольшы прысуд».