Ісаі 4 разьдзел

Кніга прарока Ісаі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Таго дня ўхопяцца сем жанок за аднаго мужчыну, кажучы: «Мы будзем есьці хлеб свій і будзем адзявацца ў вадзецьці свае, адно хай будзем звацца імям тваім: здыймі з нас сорам».
 
І схопяцца сем жанчын за аднаго мужчыну ў той дзень, і скажуць: «свой хлеб будзем есьці, і сваю адзежу будзем насіць, толькі хай называцьмемся імем тваім, — здымі ганьбу з нас».

Таго дня пагон СПАДАРОЎ будзе харашынёю а сьцёю, і плод зямлі славаю а харашынёю тым, што ўратаваліся з Ізраелю.
 
У той дзень галіна Госпада явіцца ў красе і пашане, і плод зямлі — у велічы і славе, ацалелым сынам Ізраіля.

І станецца: пакіненыя й засталыя ў Ерузаліме будуць названы сьвятымі, кажны ўпісаны жыць у Ерузаліме,
 
Тады тыя, што засталіся на Сіёне і ацалелі ў Ерусаліме, назавуцца сьвятымі, усе запісаныя ў кнігу на жыцьцё ў Ерусаліме,

Як Спадар змые бруд із дачок Сыёну і кроў Ерузаліму аддале з нутра яго духам суду й духам гарэньня.
 
калі Гасподзь абмые бруд дачок Сіёна і ачысьціць кроў Ерусаліма з асяродзьдзя яго духам суду і духам агню.

І СПАДАР створа над кажнаю гасподаю гары Сыёну і над яе зборамі булак а дым у дзень і зьзяньне агвянога полымя ночы; бо над усім слаўным — пакрыцьце.
 
І створыць Гасподзь над усякай мясьцінай гары Сіёна і над сходамі яе воблака і дым у час дня і зьзяньне полымнага агню ў час ночы; бо над усім пашанным будзе покрыва.

І будан будзе на сьцень удзень ад ваду і на пакрыцьце а схоў ад лівуну а дажджу.
 
І будзе намёт для засені ўдзень ад сьпёкі і для сховішча і абароны ад непагадзі і дажджу.