Другі закон 23 разьдзел
Другі закон
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Хай ня ўвыйдзе з расьцісьненымі шулятамі й адрэзаным сарамаценьням у грамаду СПАДАРОВУ,
У каго раздушаны ядры альбо адрэзаны дзетародны чэлес, той ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю.
Хай ня ўвыйдзе байструк у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ.
Сын блудніцы ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю.
Хай ня ўвыйдзе Амонец а Моаўлянін у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне іхнае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ да веку;
Аманіцянін і Маавіцянін ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю, і дзясятае пакаленьне іх ня можа ўвайсьці ў супольнасьць Гасподнюю вавек,
З тае прычыны, што не перанялі вас з хлебам а вадою на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту, і за тое, што яны нанялі супроці цябе Валаама Веоронка зь Пефору, з Араму Нагараіму праклясьці цябе.
бо яны ня сустрэлі вас з хлебам і вадою ў дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта, і таму што яны нанялі супроць цябе Валаама, сына Вэоравага з Пэтора Месапатамскага, каб праклясьці цябе;
Але ня зычыў СПАДАР, Бог твой, слухаць Валаама, і абярнуў СПАДАР, Бог твой, кляцьбу ягоную на дабраславенства табе, бо любе цябе СПАДАР, Бог твой.
але Гасподзь, Бог твой, не схацеў слухаць Валаама і абярнуў Гасподзь, Бог твой, праклён ягоны ў дабраславеньне табе, бо Гасподзь, Бог твой, любіць цябе;
Ня шукай ім супакою ані дабра ўсі дні твае, на векі.
ня зычы ім міру і шчасьця ва ўсе дні твае, вавекі.
Ня брыдзься Едомлянінам, бо ён брат твой; ня брыдзься Егіпцянінам, бо ты быў чужаземцам у зямлі ягонай;
Ня грэбуй Ідумэянінам, бо ён брат твой; ня грэбуй Егіпцянінам, бо ты быў прыхаднем у зямлі ягонай;
Дзеці, каторыя ў іх народзяцца, у трэйцім пакаленьню могуць увыйсыці ў грамаду СПАДАРОВУ.
дзеці, якія ў іх народзяцца, у трэцім пакаленьні могуць увайсьці ў супольнасьць Гасподнюю.
Як пойдзеш у паход на варагоў сваіх, то сьцеражыся ўсяго ліхога.
Калі пойдзеш у паход супроць ворагаў тваіх, сьцеражыся ўсяго благога.
Калі ў цябе будзе хто нячысты ад тога, што прыгадзілася яму ночы, то ён мае выйсьці вон із табару й ня ўходзіць у нутр табару;
Калі ў цябе будзе хто нячысты ад начнога здарэньня, дык ён павінен выйсьці з табара і не ўваходзіць у табар,
І будзе пры настаньню вечара: мае абмыць вадою, і па заходзе сонца можа ўвыйсьці да табару.
а калі зьвечарэе, павінен абмыць цела сваё вадою, і пасьля захаду сонца можа ўвайсьці ў табар.
Месца мае быць у цябе вонках табару, і выходзь туды вонкі.
Месца павінна быць у цябе па-за табарам, куды б ты мог выходзіць;
І калок хай будзе ў цябе звыш зброі твае; і будзе, як будзеш садзіцца вонках, то выкапай і ўзноў закапай вышлае зь цябе;
апрача зброі тваёй павінна быць у цябе лапатка; і калі будзеш садзіцца па-за табарам, выкапай ёю ямку і зноў закапай спаражненьне тваё;
Бо СПАДАР, Бог твой, ходзе сярод табару твайго, каб выбаўляць цябе й аддаваць варагоў тваіх табе; дык табар твой мае быць сьвяты, каб Ён не абачыў у цябе нічога саромнага й не адступіўся ад цябе.
бо Гасподзь, Бог твой, ходзіць сярод табара твайго, каб выбаўляць цябе і аддаваць ворагаў тваіх, а таму табар твой павінен быць сьвяты, каб Ён ня ўбачыў у цябе чаго брыдкага і не адступіўся ад цябе.
Не выдавай нявольніка спадару ягонаму, як ён уцячэць да цябе ад спадара свайго.
Не выдавай раба гаспадару ягонаму, калі ён прыбяжыць да цябе ад гаспадара свайго;
Хай ён жывець у цябе, сярод вас на месцу, каторае ён абярэць у якой-колечы з брамаў тваіх, ідзе ўпадабае; ня ўціскай яго.
хай ён у цябе жыве, сярод вас у месцы, якое ён выбера ў якім-небудзь селішчы тваім, дзе яму спадабаецца; ня ўціскай яго.
Ня мае быць бязулі з дачок Ізраелявых, і ня мае быць бязулі із сыноў Ізраелявых.
Не павінна быць блудадзейкі з дочак Ізраілевых і не павінна быць блудадзея з сыноў Ізраілевых.
Ня ўнось платы бязулі а цаны сабакі ў дом СПАДАРА, Бога свайго, зь ніякае абятніцы, бо тое й другое ё брыда перад СПАДАРОМ, Богам тваім.
Ня ўнось платы блудадзейкі і цаны сабакі ў дом Госпада, Бога твайго, ні пасьля якога б тое ні было абяцаньня, бо тое і другое ёсьць гідота прад Госпадам, Богам тваім.
Не пазычай брату свайму на працэнт срэбра, на працэнт еміны, на працэнт чаго іншага, што льга пазычаць на працэнт.
Не аддавай у ліхву брату твайму ні срэбра, ні хлеба, ні чаго-небудзь іншага, што можна аддаваць у ліхву;
Чужаземцу аддавай на працэнт, а брату свайму не аддавай на працэнт, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусім, да чаго прыкладаеш руку сваю, на зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе.
іншаземцу аддавай у ліхву, а брату твайму не аддавай у ліхву, каб Гасподзь, Бог твой, дабраславіў цябе ва ўсім, што робіцца рукамі тваімі, на зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю.
Калі дасі абятніцу СПАДАРУ, Богу свайму, то без адвалокі споўні яе, бо спагоне яе СПАДАР, Бог твой, зь цябе, і будзе на табе грэх.
Калі дасі абяцаньне Госпаду, Богу твайму, адразу выканай яго, бо Гасподзь, Бог твой, спагоніць зь цябе яго, і на табе будзе грэх;
Калі ж ты ня даў абятніцы, ня будзе на табе грэху.
а калі ты ня даў абяцаньня, дык ня будзе на табе грэху.
Што вышла з вуснаў тваіх, дзяржы а паўні так, як абяцаў ты СПАДАРУ, Богу свайму, самахотны аброк, праз каторы сказаў ты вуснамі сваімі.
Што выйшла з вуснаў тваіх, трымай і выконвай так, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму, дабраахвотнае прынашэньне, пра якое сказаў ты вуснамі тваімі.
Калі ўвыйдзеш у вінішча прыяцеля свайго, можаш есьці ягады, подле жаданьня душы свае, дасыці, а ў судзіну сваю не кладзі.
Калі ўвойдзеш у вінаграднік блізкага твайго, можаш есьці ягады ўдосыць, колькі хоча душа твая, а ў посуд не кладзі.
Калі прыйдзеш на жніво прыяцеля свайго, каласуй рукою сваёю, але сярпа ня нахінай на збожжа прыяцеля свайго.
Калі прыйдзеш на жніво блізкага твайго, зрывай калосьсе рукамі тваімі, а сярпа не занось на жніво блізкага твайго.