Ён пралівае дажджом пасткі на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із іхняй чары;
Узьняўся дым з Ноздраў Ягоных, і агонь зьнішчальны выйшаў з Вуснаў Ягоных, і распалёнае вугольле палíла зь Яго.
Ты кінеш іх у печку агністую ў часе зьяўленьня Аблічча Твайго. Ягова праглыне іх у гневе Сваім, і агонь пажрэ іх.
Сэрца маё разгарачылася ў нутры маім. У роздумах маіх запалаў агонь. Я загаварыў языком маім:
Бог наш прыйдзе, і Ён ня будзе маўчаць. Перад Ім агонь пажыральны, а вакол Яго моцная бура.
Ты даў людзям езьдзіць па галовах нашых; мы прайшлі праз агонь і ваду́, але Ты вывеў нас да збытку.
Яны ўрынулі ў агонь Сьвятыню Тваю, Сялібу Імені Твайго апаганілі да гру́нту.
Таму, як Ягова гэта пачуў, Ён разгневаўся, і ўзгарэўся агонь супраць Якуба, і таксама гнеў узьняўся супраць Ізраэля,
Юнакоў ягоных (народу) пажыраў агонь, і дзяўчаты ягоныя (народу) мусілі заставацца бяз шлюбных песьняў.
Дакуль, Ягова, Ты будзеш гневацца бязупынна? (і) рэўнасьць Твая будзе пажыраць, як агонь?
Як агонь выпальвае лес і, як полымя апальвае горы,
Дакуль, Ягова, Ты будзеш хавацца няспынна, як агонь будзе пала́ць Твой гнеў?
Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола няпрыяцеляў Ягоных.
Замест дажджу Ён даў ім град, (і) агонь палымяны ў зямлі іхнай,
Ён прасьцёр перад імі воблака, як покрыў, і агонь, сьвяціць ноччу.
І ўзгарэўся агонь у асяродку іхнай зборні. Полымя зьнішчыла бязбожнікаў.
Яны абселі мяне, як пчолы (соты), і згасьлі яны, як агонь у церне. Але Імем Яговы я адсек іх (ад мяне).
Хай упадзе на іх гарачае вугольле. Хай Ён укіне іх у агонь, у бездань, каб яны ня паўсталі.
агонь і град, сьнег і туман, навальнічны вецер, які выпаўняе Слова Ягонае,
дзе чарвяк іхны ня памірае, і агонь ня гасьне.
дзе чарвяк іхны ня ўмірае, і агонь ня гасьне.
Убачыўшы ж (гэтае) вучні Ягоныя Якуб і Яан сказалі: Госпадзе! хочаш, (мы) скажам, каб агонь зыйшоў зь неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?
Агонь прыйшоў (Я) зьвесьці на зямлю, і як хачу, каб (ён) быў ужо запалены!
але (ў) той дзень, калі Лот выйшаў із (местаў) Садомскіх, лінуў дажджом зь неба агонь і серка і зьнішчыў усіх.
Стаялі ж рабы і слугі, распаліўшы агонь з вугольля, бо было зябка, і грэліся. Быў жа зь імі Пётра, стоючы і грэючыся.
Барбары ж спрычынілі нам нябывалую людзкасьць: бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
Калі ж Паўла набраў бе́рамя хворасту і паклаў на агонь, дык ад жару выйшаўшы яхідна ўчапілася за ягоную руку.
Але ён, абтросшы гада ў агонь, ня дазна́ў нічога благога.
Так і язык нявялікім чэлесам зьяўляецца, але шмат хва́ліцца. Паглядзі, нявялíкі агонь, а як шмат драўніны запа́львае.
І язык — агонь, сьвет няпра́веднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца між чэлесамі нашымі, што апаганівае ўсё цела і запальвае ход жыцьця, а сам запальваецца ад геенны.
Золата вашае і срэбра паіржаве́ла, і іржа іхная ў сьведчаньне вам будзе і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі скарб для апошніх дзён.
праца кожнага яўнай стане: бо дзень пакажа, таму што (яна бывае) выкрываемай у агні, — і кожнага працу, якая яна ёсьць, агонь выпрабуе.
Калі чыя-небудзь праца згарыць, той будзе мець шкоду; але сам будзе збаўлены, ды так, як бы праз агонь.
таму што Бог наш ёсьць агонь усёзьнішчальны.
І першы Ангел затрубіў, і стаўся град і агонь, зьме́шаныя з крывёю, і былі кінуты на зямлю; і траціна дрэваў была спа́лена, і ўся зялёная трава была спа́лена.
І гэтак я ўбачыў у бачаньні коней і коньнікаў на іх, маючых панцыры вогненныя і гіяцынтавыя і серныя; і галовы ў коней, як галовы (у) львоў, і з ратоў іхных выходзіць агонь і дым і серка.
І калі хто захоча ім нашкодзіць, агонь выйдзе із роту іхняга і пажарэ ворагаў іхных; і калі хто захоча ім нашкодзіць, то яму належыць быць забітым.
і ён чыніць зна́кі вялікія, так што і агонь зводзіць зь неба на зямлю перад людзьмі,
І ўзыйшлі яны на абсяг зямлі, і акружылі стан сьвятых і места любаснае. І зыйшоў ад Бога агонь зь неба і зжэр іх;