Выхад 37 разьдзел
Выхад
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця;
І зрабіў Бецал-эль скрыню зь дзерва акацы; удаўжкі яна паўтрайця локця, ушыркі яна паўтара локця і ўвышкі яна паўтара локця.
і абклаў яго чыстым золатам зь сярэдзіны і звонку і зрабіў вакол яго залаты вянок;
І пацягнуў яе шчырым золатам унутры й знадворку, і зрабіў наўкола яе залаты вянок.
і выліў для яго чатыры колцы залатыя, на чатырох ніжніх кутках яго: па два колцы з аднаго боку яго, і два колцы з другога боку яго.
І выліў да яе чатыры колцы залатыя, на чатырох вуглох яе: два колцы на адным баку яе, і два колцы на друім баку яе.
І зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам;
І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.
і ўклаў жэрдкі ў колцы, па баках каўчэга, каб насіць каўчэг.
І ўсунуў нашулкі ў колцы, па бакох скрыні, каб насіць скрыню.
і зрабіў века з чыстага золата: даўжыня яго два локці з палавінаю, а шырыня паўтара локця.
І зрабіў века із шчырага золата; удаўжкі яно паўтрайця локця, а ўшыркі паўтара локця.
і зрабіў двух херувімаў з золата: чаканнага вырабу зрабіў іх на абодвух канцах века,
І зрабіў двух херуваў із золата; каванае работы зрабіў іх па абодвых канцох века:
аднаго херувіма з аднаго канца, а другога херувіма з другога канца: пукатымі зь века зрабіў херувімаў з абодвух канцоў яго;
Аднаго херува з гэтага канца, і аднаго херува з другога канца; зь века зрабіў херуваў на абодвых канцох яго.
і былі херувімы раскрыленыя ўгору і пакрывалі крыламі сваімі века, а тварамі сваімі былі павернутыя адзін да аднаго; херувімы былі тварамі да века.
І былі херувы распусьціўшы дагары крылы, і ахіналі крыламі сваімі века, а відамі сваімі былі адзін да аднаго; да века былі віды херуваў.
І зрабіў стол з дрэва сітым даўжынёю ў два локці, шырынёю ў локаць і вышынёю ў паўтара локця,
І зрабіў стол ізь дзерва акацы ўдаўжкі два локці, і локаць ушыркі, і паўтара локця ўвышкі.
і абклаў яго золатам чыстым, і зрабіў вакол яго залаты вянок;
І пацягнуў яго золатам шчырым; і зрабіў наўкола яго залаты вянок.
і зрабіў вакол яго сьценкі ў далоню і зрабіў залаты вянок каля сьценак яго;
І зрабіў наўкола яго аблямаваньне ў даланю, і зрабіў залаты вянок ля аблямаваньня яго.
і выліў для яго чатыры колцы залатыя і ўмацаваў колцы на чатырох кутах, каля чатырох ножак яго:
І выліў да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіў колцы на чатырох рагох, ля чатырох ножак яго.
пры сьценках былі колцы, каб укладваць жэрдкі і насіць стол;
Супроці аблямаваньня былі колцы, як месцы нашулінам, насіць стол.
і зрабіў жэрдкі з дрэва сітым і абклаў іх золатам, каб насіць стол.
І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы да нашэньня столу, і пацягнуў іх золатам.
Потым зрабіў посуд да стала: міскі, кадзільніцы, кубкі і чары, каб паліваць зь іх, з чыстага золата.
І зрабіў судзіны, што на стале: місы яго а ложкі яго, судзіну яго да ачышчэньня, і коўні, каб узьліваць імі, із шчырага золата.
І зрабіў сьвяцільню з золата чыстага, чаканную зрабіў сьвяцільню; сьцябло яе, галіны яе, чарачкі яе, яблыкі яе і кветкі яе выходзілі зь яе;
І зрабіў сьветач із золата шчырага, каваны зрабіў сьветач; сьцябло яго, галузкі яго, чарачкі яго, апучкі яго а кветкі яго выходзілі зь яго.
шэсьць галін выходзіла з бакоў яе: тры галіны сьвяцільні з аднаго боку яе і тры галіны сьвяцільні з другога боку яе;
І шэсьць галузкаў выходзіла з бакоў яго: тры галузкі сьветача з аднаго боку яго, і тры галузкі сьветача з другога боку яго.
тры чарачкі былі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на адной галінцы, і тры чарачкі накшталт міндальнай кветкі, яблык і кветкі на другой галінцы: так на ўсіх шасьці галінках, што выходзяць зь сьвяцільні;
Тры чарачкі былі падобныя да міндадяў на аднэй галузцы, апучка а кветка, і тры чарачкі, падобныя да міндаляў, на другой галузцы, апучка а кветка. Гэтак на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь сьветача,
а на сьцябле сьвяцільні было чатыры чарачкі накшталт міндальнай кветкі зь яблыкамі і кветкамі;
І на сьветачу былі чатыры чарачкі, падобныя да міндаляў, з апучкамі а кветкамі.
у шасьці галінак, што выходзяць зь яе, яблык пад першымі дзьвюма галінкамі, і яблык пад другімі дзьвюма галінкамі, і яблык пад трэцімі дзьвюма галінкамі;
І апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкаімі зь яго, і апучка пад дзьвюма галузкамі зь яго, на шасьцёх галузках, што выходзяць ізь яго.
яблыкі і галінкі іх выходзілі зь яе; уся яна была чаканная, цэльная, з чыстага золата.
Апучкі а галузкі іх выходзілі зь яго; увесь ён каваны, суцэльны із шчырага золата.
І зрабіў да яе сем лампад, і абцужкі да яе і латкі да яе, з чыстага золата;
І зрабіў лянпаў яго сем, і абцужкі да яго, і канчаранку да яго, із шчырага золата.
з таланту чыстага золата зрабіў яе з усімі прыладамі яе.
З цэнтнару шчырага золата зрабіў яго з усім судзьдзям яго.
І зрабіў ахвярнік дымленьня з дрэва сітым; даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць, чатырохкутны, вышыня яго два локці; зь яго выходзілі рогі яго;
І зрабіў аброчнік кадзеньня зь дзерва акацы; локаць удаўжкі і локаць ушыркі, чатыракутні; і два локці ўвышкі; зь яго выходзілі рогі яго.
і абклаў яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок вакол;
І пацягнуў яго шчырым золатам, верх яго а бакі яго наўкола а рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок наўкола.
пад вянком яго на двух кутах яго зрабіў два колцы залатыя, абапал яго зрабіў іх, каб укладваць у іх жэрдкі і насіць яго;
І два колцы залатыя зрабіў пад вянком яго на двух бакох яго; на двух бакох зрабіў месцы да нашулкаў, каб насіць яго імі.
жэрдкі зрабіў з дрэва сітым і абклаў іх золатам.
І зрабіў нашулкі зь дзерва акацы, і пацягнуў іх золатам.
І зрабіў міра на сьвяшчэннае памазаньне і дымленьне пахучае, чыстае, ад умельства таго, хто складвае масьці.
І зрабіў алей сьвятога памазаньня і кадзеньне пахнючае, чыстае, уменьням аптакарскім.