Лікі 36 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І прыйшлі кіраўнікі сем’яў пакалення сыноў Галаада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і кіраўнікам пакаленняў Ізраэля:
І прыйшлі начальнікі сем'яў пакаленьня сыноў Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду сыноў Язэпа, і расказалі Майсею, і князям, і начальнікам пакаленьняў Ізраэля
«Табе, гаспадар наш, загадаў Госпад жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраэля і таксама даць уласнасць дочкам Салпаада, брата нашага;
такую справу: «Табе, гаспадар наш, загадаў Госпад жэрабем падзяліць зямлю паміж сынамі Ізраэля і таксама даць спадчыну дочкам Цэлафхада, брата нашага.
калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога пакалення сыноў Ізраэля, то ўласнасць іх адымецца ад уласнасці бацькоў нашых і далучыцца да таго пакалення, у якім яны будуць жыць, а наша частка, атрыманая па жэрабі, зменшыцца.
Дык калі яны будуць жонкамі якога з сыноў другога нейкага пакаленьня сыноў Ізраэля, то спадчына іх адымецца ад спадчыны бацькоў нашых і далучыцца да таго пакаленьня, у каторым яны будуць жыць, дык наша частка, атрыманая жэрабем, змалее.
І калі для Ізраэля настане год юбілейны, тады іх уласнасць будзе назаўсёды аддадзена пакаленню, да якога яна адышла, і ўласнасць пакалення нашых бацькоў паменшыцца на іх спадчыну».
І калі для Ізраэля настане год юбілейны, тады іх спадчына будзе назаўсёды належаць да пакаленьня, да каторага яны ўвайшлі, а спадчына пакаленьня нашых бацькоў паменшыцца на іх спадчыну».
Тады сказаў Майсей сынам Ізраэля па загадзе Госпада: «Справядліва сказала пакаленне сыноў Язэпа, і гэты закон
Тады сказаў Майсей сынам Ізраэля па загаду Госпада: «Справядліва сказала пакаленьне сыноў Язэпа.
пастанавіў Госпад для дачок Салпаада: яны могуць ісці замуж за каго пажадаюць, але за мужчын свайго пакалення,
Вось як пастанавіў Госпад у справе дачок Цэлафхада: Яны могуць ісьці замуж за каго захочуць, але за мужчынаў свайго пакаленьня.
каб не пераходзіла ўласнасць сыноў Ізраэля з аднаго пакалення ў другое пакаленне; хай сыны Ізраэля трымаюцца ўласнасці пакалення бацькоў сваіх,
Хай не пераходзіць спадчына сыноў Ізраэля з аднаго пакаленьня ў другое пакаленьне. Хай сыны Ізраэля трымаюцца спадчыны пакаленьня бацькоў сваіх.
а кожная дзяўчына, як атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленні, хай стане жонкаю аднаго з мужчын свайго пакалення, каб ізраэльцы захавалі спадчыну сваіх бацькоў
Кожная дзяўчына, каторая атрымае спадчыну ў якімсьці пакаленьні, стане жонкаю аднаго з мужчынаў свайго пакаленьня, каб Ізраэльцы захавалі спадчыну сваіх бацькоў,
і каб спадчынная маёмасць не пераходзіла з аднаго пакалення ў другое; але пакаленні сыноў Ізраэля павінны трымацца спадчыны сваіх пакаленняў».
і каб спадчынная маёмасьць не пераходзіла з аднаго пакаленьня ў другое. Пакаленьні сыноў Ізраэля павінны трымацца сваіх спадчынных паселасьцяў».
Дочкі Салпаада зрабілі так, як загадаў Госпад Майсею,
Дочкі Цэлафхада зрабілі так, як загадаў Госпад Майсею
і выйшлі замуж Маала, Тэрса, Хэгла, Мэлха і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх
і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа за сыноў дзядзькоў сваіх.
з пакалення Манасы, сына Язэпа; і так іх уласнасць, якая ім была дадзена, засталася пры пакаленні і родзе бацькі іх.
Пайшлі яны замуж за людзей з пакаленьня Манасы, сына Язэпа, і так іхняя спадчына засталася пры пакаленьні, да каторага належаў род бацькі іхняга.
Гэта настаўленні і прыказанні, якія даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона.
Гэта прыказаньні і пастановы, каторыя даў Госпад праз Майсея сынам Ізраэля на раўнінах Маабу каля Ярдану насупраць Ерыхону.