Лікі 29 разьдзел

Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

А ў першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас святы сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
 
У першы дзень сёмага месяца хай будзе ў вас сьвятое сабраньне; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.

І ўскладзіце ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка са статка, аднаго барана і сем ягнят гадавых без плям,
 
Складзіцё ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых безь ніякай заганы,

а таксама да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на аднаго быка, дзве дзесятыя на барана
 
а таксама ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на аднаго бычка, дзьве дзесятыя на барана,

і адну дзесятую на кожнае ягня;
 
і адну дзесятую на кожнае ягнё.

і казла, як ахвяру за грэх, што прыносіцца для ачышчэння вашага,
 
Наастатак казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.

апрача ахвяры цэласпалення ў першы дзень кожнага месяца разам з ахвяраю з ежы і апрача штодзённай ахвяры цэласпалення з ахвяраю з ежы і звычайнымі ўзліваннямі дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
 
Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю зь яды і апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня, лучна з ахвяраю зь яды і вадкасьці, складайце іх на мілы пах Госпаду.

Таксама ў дзесяты дзень таго сёмага месяца хай адбудзецца ў вас святы сход, і засмуціце душы вашы; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
 
У дзесяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.

У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям;
 
У ахвяру цэлапаленьня на мілы пах Госпаду складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,

і ў ахвяру з ежы да іх — пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя [эфы] на быка, дзве дзесятыя на барана,
 
у дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на бычка, дзьве дзесятыя на барана,

адну дзесятую на кожнае з сямі ягнят
 
і адну дзесятую на кожнае зь сямі ягнят.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што звычайна ахвяроўваюць за злачынствы на ачышчэнне і на штодзённае цэласпаленне разам з ахвярамі з ежы і ўзліваннямі да іх.
 
Таксама разам казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэлапаленьня разам з ахвярамі зь яды і вадкасьці, на мілы пах Госпаду.

А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца хай адбудзецца святы сход; нельга ў той дзень рабіць ніякай работы, але трэба святкаваць сем дзён свята Госпада
 
У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвятое сабраньне. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята Госпада.

і ахвяру цэласпалення складваць дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: трынаццаць быкоў са статка, двух бараноў, чатырнаццаць ягнят гадавых без плям;
 
У ахвяру цэлапаленьня складзіцё на мілы пах Госпаду трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.

і да іх ахвяру з ежы — пшанічную муку, запраўленую алеем: тры дзесятыя [эфы] на кожнага з трынаццаці быкоў; дзве дзесятыя на кожнага з двух бараноў
 
У дадатак ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзесятыя (эфы) на кожнага бычка; дзьве дзесятыя на кожнага барана,

і па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят;
 
і па адной дзесятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяр з ежы і іх узлівання.
 
І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і вадкасьці.

У другі дзень прынясіце ў ахвяру дванаццаць быкоў са статка, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям;
 
У другі дзень (прынесіцё) дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.

і ўрачыста прынясіце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і вадкасьці, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня, ахвяраў зь яды і вадкасьці.

Прынясіце ў ахвяру ў трэці дзень: адзінаццаць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
 
У трэці дзень: адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

У чацвёрты дзень прынясіце ў ахвяру дзесяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
 
У чацьвёрты дзень: дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яго і ўзлівання.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

У пяты дзень прынясіце ў ахвяру дзевяць быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
 
У пяты дзень: дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

У шосты дзень прынясіце ў ахвяру восем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
 
У шосты дзень: восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяры з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

У сёмы дзень прынясіце ў ахвяру сем быкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без плям,
 
У сёмы дзень: сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку, паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

У восьмы дзень хай адбудзецца святы сход; не будзеце ніякай работы рабіць у той дзень,
 
У восьмы дзень адбудзецца сьвятое сабраньне; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.

складаючы ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду: аднаго быка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
 
І складзіцё цэлапаленьне на мілы пах Госпаду: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.

урачыста прыносьце ахвяру з ежы і ўзліванні да кожнага з быкоў, бараноў і ягнят, адпаведна іх ліку паводле парадку,
 
У дадатак ахвяру зь яды і ахвяры вадкія, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.

і казла ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення, і ахвяры з ежы і ўзлівання да яе.
 
Таксама казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і ахвяраў зь яды і з вадкасьцяў.

Гэтыя ахвяры маеце ўскладаць Госпаду ў час вашых святаў, апрача абяцанняў і добраахвотных ахвяр на цэласпаленні, на ахвяры з ежы, на ўзліванні і на ахвяры прымірэння».
 
Гэтыя ахвяры маеце складаць Госпаду пад час вашых сьвятаў, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле вашых шлюбаваньняў, або як дабравольныя дары на ахвяры цэлапаленьня, на ахвяры зь яды, з вадкасьцяў, поруч на ахвяры прымірэньня».