Лікі 28 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Сказаў далей Госпад Майсею:
І сказаў далей Госпад Майсею:
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэласпалення, дзеля найпрыемнейшага паху.
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: Хай у свой час складаюць ахвяру Мне і хлеб Мой, ахвяру цэлапаленьня ў мілы пах Мне.
Гэта агнявая ахвяра, якую вы павінны скласці: двух гадавых ягнят без плям штодзень у вечную ахвяру цэласпалення;
Такая вось агнявая ахвяра, якую вы павінны складаць: два гадавыя ягняткі штодзень у ахвяру цэлапаленьня.
адно ягня складзіце раніцай, а другое — увечары;
Адно ягнё складзіцё на раніцы ў ахвяру цэлапаленьня, а другое — вечарам.
і, як ахвяру з ежы, дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацвёртай часткай гіна найчысцейшага алею.
І як ахвяру зь яды дасьцё дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай чацьвёртай часткай гіну найчысьцейшага алею.
Гэта цэласпаленне нязменнае, якое склалі вы на гары Сінай дзеля найпрыемнейшага паху як агнявую ахвяру Госпаду;
Гэта цэлапаленьне пастаяннае, якое склалі вы на гары Сынай на мілы пах Госпаду як ахвяру агня.
і ахвяруйце віно — чацвёртую частку гіна на кожнае ягня; у свяцілішчы ўчыняйце ўзліванне п’янлівага пітва Госпаду.
І ахвяру вадкую зь віна; чацьвёртую частку гіну выльеце на кожнае ягнё. На сьвятым месцы вылівайце п'янкое віно Госпаду.
І такім жа чынам другое ягня ахвяруй увечары адпаведна парадку ранішняга ахвяравання: гэта ахвяра агнявая дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
У такі самы спосаб складзіце другое ягнё вечарам паводле парадку ранішняй ахвяры: гэта ахвяра агнявая на мілы пах Госпаду.
У дзень жа суботы ахвяруйце двух аднагадовых ягнят без плям і дзве дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, і ўзліванне да яе.
У дзень жа суботы складзіцё ў ахвяру двух беззаганных аднагадовых ягнятаў і дзьве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды.
Гэта суботняя ахвяра цэласпалення на кожную суботу, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ўзлівання да яе.
Гэта суботняя ахвяра цэлапаленьня на кожную суботу, апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня і вадкай ахвяры.
У кожны першы дзень месяца ўскладайце Госпаду ахвяру цэласпалення: двух быкоў са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям,
У кожны першы дзень вашага месяца складайце Госпаду ахвяру цэлапаленьня: два бычкі, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
і ў ахвяру з ежы на кожнага быка дайце тры дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, і на кожнага барана — дзве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем,
На кожнага бычка палажыце тры дзесятыя эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды, і на кожнага барана — дзьве дзесятыя эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру зь яды,
і на кожнае ягня ў ахвяру з ежы дайце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем: усё гэта як цэласпаленне дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду.
і на кожнае ягнё як ахвяру зь яды палажыце дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем; усё гэта як цэлапаленьне на мілы пах Госпаду.
А ўзліванні да іх хай будуць такія: палова гіна віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіна — на барана і адна чацвёртая гіна — на ягня. Гэта цэласпаленне хай будзе ў кожны першы дзень месяца ва ўсе месяцы года.
Вадкія ахвяры іхнія будуць такія: палова гіну віна на кожнага бычка, адна трэцяя гіну на барана і адна чацьвёртая гіну на ягнё. Гэта цэлапаленьне ў кожны першы дзень месяца на ўсе месяцы году.
Таксама казёл хай будзе складзены Госпаду ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення з яе ўзліваннямі.
Таксама казёл будзе складзены Госпаду ў ахвяру за грэх, апрача пастаяннай ахвяры цэлапаленьня і належачай да яе вадкай ахвяры.
А ў першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, хай будзе Пасха Госпадава,
У чатырнаццаты дзень першага месяца — Пасха Госпада.
а ў пятнаццаты дзень таго месяца хай будзе свята. Сем дзён будзеце есці толькі праснакі,
Пятнаццатага ж дня таго месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці толькі праснакі.
а ў першы дзень будзе святы сход; нельга ў той дзень працаваць.
У першы дзень будзе сьвятое сабраньне, нельга ў той дзень працаваць.
І ўскладайце ахвяру агнявую, цэласпаленне Госпаду: два бычкі са статка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без плям;
І складзіцё ахвяру агнявую, цэлапаленьне Госпаду: два бычкі, аднаго барана і сем беззаганных аднагадовых ягнят;
да іх ахвяру з ежы, з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзесятыя [эфы] на кожнага бычка, дзве дзесятыя — на аднаго барана
пры іх ахвяру зь яды, з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзесятыя (эфы) на кожнага бычка, дзьве дзесятыя на аднаго барана,
і адна дзесятая — на кожнага з сямі ягнят;
і адна дзесятая на кожнага зь сямі ягнят.
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэння вашага,
Наастатак аднаго казла ў ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
апрача ранішняга цэлапалення, якое ўчыняць вы павінны заўсёды.
Апрача ранішняга цэлапаленьня, каторае ёсьць цэлапаленьнем пастаянным, складайце гэтыя ахвяры.
Такія ахвяры ўскладайце штодзень сем дзён: як цэласпаленне, як найпрыемнейшы пах Госпаду. Апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы, павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
Такія ахвяры складайце штодзень сем дзён, як цэлапаленьне, як мілы пах Госпаду. Апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня і ахвяры зь яды павінны быць складаныя гэтыя ахвяры.
Дзень сёмы хай будзе для вас святым сходам; ніякай працы ў той дзень не выконвайце.
Дзень сёмы будзе для вас сьвятым сабраньнем, не выконвайце ў той дзень ніякай працы.
У дзень пяршыняў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў свята тыдняў, таксама збярыце святы сход, і ніякай работы не рабіце ў той дзень.
У дзень пяршынаў, калі складаеце Госпаду ахвяру з новага збожжа ў сьвята тыдняў, таксама зьбярыце сьвятое сабраньне, і ў той дзень ня будзеце рабіць ніякай работы.
І складзіце тады цэласпаленне на найпрыемнейшы пах Госпаду: быка, двух бараноў са статка і сем аднагадовых ягнят без плям,
Складзіцё тады ў ахвяру цэлапаленьня як мілы пах Госпаду двух бычкоў, барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
і ў ахвяру з ежы да іх — пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя [эфы] на аднаго быка,
І дадасьцё ахвяру зь яды: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзесятыя (эфы) на аднаго бычка,
дзве дзесятыя — на барана і па адной дзесятай на кожнае з сямі ягнят;
дзьве дзесятыя на барана і па адной дзесятай на кожнае зь сямі ягнят.
а таксама казла [у ахвяру за грэх] для ачышчэння вашага,
Наастатак казла (у ахвяру за грэх) для ачышчэньня вашага.
апрача штодзённай ахвяры цэласпалення і ахвяры з ежы да яе. Ахвяруйце ўсё беззаганнае разам з узліваннямі.
Апрача штодзённай ахвяры цэлапаленьня, і ахвяры зь яды, і ахвяры вадкай, складайце ўсё гэта ў ахвяру; павінны яны быць без заганы.