Лікі 35 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Таксама наступнае сказаў Госпад Майсею на раўнінах Мааба каля Ярдана насупраць Ерыхона:
Вось што сказаў Госпад Майсею на раўнінах Маабу каля Ярдану насупраць Ерыхону:
«Загадай сынам Ізраэля, каб далі левітам у іх уласнасць гарады, у якіх яны б жылі, і палі вакол гарадоў,
«Загадай сынам Ізраэля, каб далі левітам у спадчыну гарады, у каторых яны б жылі, і палі кругом гарадоў.
каб самі яны ў гарадах жылі, а палі каб былі для статкаў, і для маёмасці, і для ўсёй іх жывёлы;
У гарадах будуць жыць, а ваколіцы будуць пашай для жывёлы і для ўсяго быдла іхняга.
гэтая прастора хай цягнецца ад муроў гарадскіх звонку на тысячу локцяў вакол.
Ад муроў гарадзкіх яны маюць цягнуцца на тысячу локцяў ушыркі.
Адмерайце за горадам дзве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзве тысячы локцяў з боку паўднёвага, дзве тысячы локцяў з боку заходняга і дзве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб гарады былі пасярэдзіне, а палі вакол тых гарадоў звонку.
Адмерайце за горадам дзьве тысячы локцяў з боку ўсходняга, дзьве тысячы локцяў з боку паўдзённага, дзьве тысячы локцяў з боку заходняга і дзьве тысячы локцяў з боку паўночнага, каб сам горад быў пасярэдзіне; гэта будуць палі вакол тых гарадоў.
А з саміх гарадоў, якія аддасце левітам, хай будуць шэсць гарадоў вылучаныя на дапамогу ўцекачам, каб бег у іх той, хто па няведанні праліў кроў; і, апрача гэтых гарадоў, дасце яшчэ сорак два гарады,
Гарады, каторыя аддасьцё левітам, будуць шэсьць гарадоў прыбежышча, каб забойца мог у іх схавацца, і апрача іх яшчэ сорак два гарады.
гэта значыць разам з іх палямі будзе сорак восем гарадоў.
Лічба гарадоў, каторыя разам з палямі будуць належаць левітам, будзе сорак восем.
Пры выбары гарадоў, якія аддасце з уласнасці сыноў Ізраэля, так будзеце вырашаць: ад большага пакалення — большую іх колькасць, ад меншага — меншую; кожнае пакаленне павінна аддаць левітам колькасць гарадоў адпаведна памеру сваёй уласнасці».
Пры выбары гарадоў, каторые аддасьцё са спадчыны сыноў Ізраэля, так будзеце вырашаць: ад большага пакаленьня — большую іх лічбу, ад меншага — меншую. Кожнае пакаленьне павінна аддаць левітам па вялікасьці атрыманае спадчыны адпаведную лічбу гарадоў».
Далей сказаў Госпад Майсею:
Далей сказаў Госпад Майсею:
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі пяройдзеце праз Ярдан у зямлю Ханаан,
«Аб'яві сынам Ізраэля і скажы ім: Калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаан,
выберыце сабе гарады, што маюць быць дапамогай уцекачам, якія, не хочучы, пралілі кроў;
выбярыце сабе гарады, каторыя маюць быць прыбежышчам уцекачам, каторыя, ня хочучы, пралілі кроў.
хай гэтыя гарады будуць вам абаронай ад мсціўцаў, і хай забойца захавае жыццё, пакуль не стане перад судом супольнасці.
Гэтыя гарады будуць вам гарадамі-прыбежышчамі ад мсьціўцаў, і забойца захавае жыцьцё, дакуль не стане перад судом супольнасьці.
З саміх жа шасці гарадоў, якія будуць вылучаны дзеля дапамогі ўцекачам,
Што да гарадоў, каторыя маеце зрабіць гарадамі прыбежышча, павінна быць іх шэсьць.
тры хай будуць за Ярданам, а тры — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча
Тры будуць за Ярданам, а тры — у зямлі Ханаан як гарады прыбежышча.
як для сыноў Ізраэля, так і для чужаземцаў або падарожнікаў, каб у гэтыя шэсць гарадоў уцякалі тыя, што ненаўмысна пралілі кроў.
Іх будзе шэсьць, каб маглі да іх уцякаць тыя, што ненаўмысна пралілі кроў: як сыны Ізраэля, так і прыбыльцы або падарожнікі.
Калі ж хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, тады той, хто ўдарыў, — забойца, і сам павінен памерці.
Калі, аднак, хто ўдарыць каго жалезам, што той памрэ, дык той, хто ўдарыў, — забойца, ён павінен памерці.
Калі хто каго каменем ударыў, якім можна забіць, і ўдараны памер, падобна хай будзе пакараны.
Калі хто каго каменем ударыў, каторым можна забіць, і забіў, падобна будзе пакараны.
Калі хто каго паленам так ударыў, што той памер, — ён забойца; і сам ён хай будзе пакараны смерцю.
Калі хто каго паленам так ударыў, што той памёр, — ён забойца. І будзе ён пакараны сьмерцю.
Мсціўца за кроў хай заб’е забойцу; адразу ж, як зловіць яго, можа яго забіць.
Мсьціўца крыві заб'е забойцу; дзе толькі зловіць яго, можа яго забіць.
Калі хто з нянавісці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці наўмысна, так што той памер,
Калі хто зь нянавісьці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці з намерам забіць, так, што той памёр,
або калі хто ў злосці ўдарыў кулаком так, што той памер, тады той, хто ўдарыў, — забойца; і мсціўца за кроў можа яго забіць адразу ж, як сустрэне.
або калі хто ў злосьці ўдарыў кулаком, што той памёр, тады той, хто ўдарыў, мусіць быць пакараны сьмерцю, бо ён забойца; і мсьціўца крыві можа яго забіць, калі сустрэне.
Калі ж хто выпадкова і без нянавісці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-небудзь ненаўмысна,
Калі ж хто прыпадкам і безь нянавісьці ўдарыў каго або кінуў у яго чым-колечы ненаўмысна,
або, не бачачы яго, кінуў у яго каменем, які можа забіць, і ўдарыў яго так, што ён памер, але забойца не быў яго ворагам і не жадаў яму ліха,
або, не бачачы яго, пусьціў у яго каменем, каторы можа забіць, і ўдарыў яго так, што той памёр, але ён ня быў яго ворагам ды не хацеў яму зла,
то грамада павінна рассудзіць забойцу і мсціўцу за кроў на гэтай аснове,
то грамада павінна судзіць забойцу і мсьціўца за кроў на гэтай аснове.
і грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсціўцы за кроў і павінна вярнуць яго ў горад — прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да смерці першасвятара, які памазаны святым алеем.
Грамада павінна выратаваць забойцу ад рукі мсьціўца за кроў і павінна вярнуць яго ў горад прыбежышча яго, куды ён уцёк, каб ён там жыў да сьмерці першасьвятара, каторы памазаны сьвятым алеем.
Калі ж забойца выйдзе па-за межы горада-прыбежышча, у які ён уцёк,
Калі ж забойца выйдзе за межы гораду-прыбежышча, у каторы схаваўся,
і калі мсціўца за кроў сустрэне яго па-за межамі горада прыбежышча і заб’е, тады мсціўца за кроў не вінаваты, што забіў забойцу;
і калі мсьціўца крыві сустрэне яго па-за межамі гораду-прыбежышча, тады мсьціўца крыві не вінаваты, калі заб'е забойцу.
бо да смерці першасвятара павінен забойца прабываць у горадзе прыбежышча свайго. Па смерці ж першасвятара можа ён вярнуцца да сваёй спадчыны.
Да сьмерці бо першасьвятара павінен забойца прабываць у горадзе прыбежышча свайго. Па сьмерці ж першасьвятара можа ён вярнуцца да сваёй спадчыны.
Хай гэта будзе вам законам ва ўсе пакаленні вашы і ва ўсіх месцах пражывання вашага.
Хай гэта будзе вам законам ва ўсе пакаленьні вашыя і ва ўсіх месцах пражываньня вашага.
Забойцу на падставе слоў сведкаў караюць смерцю; на падставе сведчання аднаго чалавека ніхто на смерць не можа быць асуджаны.
Забойцу на падставе словаў сьведкаў караюць сьмерцю. На падставе аднаго сьведкі ніхто на сьмерць не асуджаецца.
Нельга прымаць выкуп за душу забойцы, які варты смерці, павінен ён быць пакараны смерцю.
Нельга прымаць выкупу за душу забойцы, каторы варты сьмерці, павінен ён быць пакараны сьмерцю.
Не бярыце выкуп, каб уцёк ён у горад прыбежышча свайго, а не каб ён вярнуўся і жыў у сваёй зямлі перш, чым памрэ першасвятар.
Не бярыце выкупу і за ўцёкшага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у сваёй зямлі перад сьмерцю першасьвятара.
Не паганьце зямлі прабывання вашага, бо кроў паганіць зямлю, і ніяк яна не можа быць ачышчана, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
Не паганьце зямлі прабываньня вашага, бо кроў пляміць зямлю, і ніяк яна ня можа быць ачышчаная, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.
Не паганьце зямлі, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць з вамі. Бо Я — Госпад, Які жыве сярод сыноў Ізраэля”».
Не паганьце зямлі, на якой будзеце жыць, бо Я буду жыць з вамі. Бо Я — Госпад, Каторы жыву пасярод сыноў Ізраэля».