Лікі 7 разьдзел

Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Калі Майсей пабудаваў скінію, і ўзняў яе, і памазаў яе, і асвяціў яе з усімі яе прыналежнасцямі, таксама ахвярнік і ўсе яго прыналежнасці,
 
Калі Майсей збудаваў Скінію і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе ейныя прыналежнасьці, і памазаў іх, і пасьвяціў іх,

тады князі Ізраэля і галовы родаў, якія былі пастаўлены на чале кожнага пакалення, якія былі пералічаны,
 
тады прыйшлі князі Ізраэля, галовы паасобных іхніх родаў, начальнікі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісу,

прынеслі дары перад аблічча Госпада: шэсць крытых вазоў і дванаццаць валоў. Прынеслі па адным возе ад двух кіраўнікоў і па адным воле ад кожнага; і паставілі гэта перад скініяй.
 
і прынесьлі дары свае перад Госпада: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух начальнікаў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Скініяй.

І сказаў Госпад Майсею:
 
І сказаў Госпад Майсею:

«Вазьмі гэта ад іх, каб яны спраўлялі службу ў палатцы сустрэчы, і перадай гэта левітам адпаведна парадку іх паслугі».
 
«Вазьмі гэта ад іх; хай будзе гэта на абслугу Палаткі Сустрэчы. Разьдзялі гэта паміж левітамі адпаведна да іх паслугі».

Дык узяў Майсей вазы і валоў і аддаў іх левітам.
 
І ўзяў Майсей вазы і валы, і аддаў іх левітам.

Адпаведна іх патрэбам сынам Гэрсона даў два вазы і чатыры валы.
 
Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы.

Восем валоў і чатыры другія вазы даў сынам Мэрары, адпаведна іх абавязкам пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.
 
Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі, якую мелі спаўняць пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара.

А сынам Кагата не даў валоў і вазоў, бо яны служылі ў свяцілішчы і насілі грузы на сваіх плячах.
 
А сынам Кегата ня даў нічога, бо яны мелі апякавацца рэчамі найсьвяцейшымі і насіць іх на сваіх плячах.

Такім чынам на пасвячэнне ахвярніка ў дзень намашчэння прынеслі кіраўнікі сваю ахвяру перад ахвярнікам.
 
У дзень пасьвячэньня і памазаньня ахвярніка прынесьлі начальнікі свае дары перад ахвярнікам.

І сказаў Госпад Майсею: «Хай кіраўнікі па адным штодзень прыносяць свае дары на пасвячэнне ахвярніка».
 
І сказаў Госпад Майсею: «Хай адзін з начальнікаў штодзень прыносіць свае дары на пасьвячэньне ахвярніка».

У першы дзень прынёс сваю ахвяру Наасон, сын Амінадаба, з пакалення Юды.
 
У першы дзень прынёс свой дар Нахшон, сын Амінадаба, з пакаленьня Юды.

І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,
 
Ягоным дарам ахвярным былі серабраная міса ў сто трыццаць сыкляў вагі, таксама серабраная чаша ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні. Абедзьве напоўненыя былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру зь яды,

залатая чара ў дзесяць сікляў золата, напоўненая кадзілам,
 
залатая чаша ў дзесяць сыкляў залатой вагі, напоўненая кадзілам,

адзін бычок ад статка, баран і гадавалае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
адзін бычок, баран і гадавое ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казёл у ахвяру за грэх;
 
казёл у ахвяру за грэх,

і ў ахвяру прымірэння два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта — ахвяра Наасона, сына Амінадаба.
 
і наастатак у ахвяру прымірэньня два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта быў ахвярны дар Нахшона, сына Амінадаба.

У другі дзень прынёс Натанаэль, сын Суара, князь з пакалення Ісахара,
 
У другі дзень прынёс дар ахвярны Натанаэль, сын Цуара, князь з пакаленьня Ісахара.

місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён прынёс місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам;
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам;

аднаго бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і ў ахвяру прымірэння двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят: гэта была ахвяра Натанаэля, сына Суара.
 
і ў ахвяру прымірэньня двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта ахвяра Натанаэля, сына Цуара.

У трэці дзень князь сыноў Забулона, Эліяб, сын Гэлона,
 
У трэці дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Забулёна Эліяб, сын Гэлёна.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, чару срэбраную ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу серабраную ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

бычка ад статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення
 
маладога бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта — ахвяра Эліяба, сына Гэлона.
 
і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта ахвяра Эліяба, сына Гэлёна.

У чацвёрты дзень князь сыноў Рубэна, Элісур, сын Сэдэура,
 
У чацьвёрты дзень (прынёс дар ахвярны) князь Рубэна Эліцур, сын Шэдэура.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісура, сына Сэдэура.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Эліцура, сына Шэдэура.

У пяты дзень князь сыноў Сімяона Саламіэль, сын Сурысадая,
 
У пяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Саламіэля, сына Сурысадая.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Шэлюміэля, сына Цурышадая.

У шосты дзень князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэуэля,
 
У шосты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэуэля.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Эліясафа, сына Дэўэля.

У сёмы дзень князь сыноў Эфраіма Элісама, сын Аміюда,
 
У сёмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Элісамы, сына Аміюда.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Элішамы, сына Амігуда.

У восьмы дзень князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Падасура,
 
У восьмы дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Падасура.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Гамаліэля, сына Пэдагсура.

У дзевяты дзень князь сыноў Бэньяміна, Абідан, сын Гедэона,
 
У дзевяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Бэн'яміна Абідан, сын Гідэоні.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

і залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Абідана, сына Гедэона.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Такая была ахвяра Абідана, сына Гідэоні.

У дзесяты дзень князь сыноў Дана Ахіязэр, сын Амісадая,
 
У дзесяты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіязэра, сына Амісадая.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Ахіезэра, сына Амішадая.

У адзінаццаты дзень князь сыноў Асэра Пэгіэль, сын Акрана,
 
У адзінаццаты дзень (прынёс дар ахвярны) князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Пэгіэля, сына Акрана.
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Пагіэля, сына Акрана.

У дванаццаты дзень князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана,
 
У дванаццаты дзень (прынёс дар ахвяры) князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана.

прынёс місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
 
Ён ахвяраваў місу серабраную ў сто трыццаць сыкляў вагі, серабраную чашу ў семдзесят сыкляў вагі, па вазе сьвятыні, абедзьве напоўненыя мукой пшанічнай, запраўленай алеем, у ахвяру зь яды,

залатую чару ў дзесяць сікляў вагі, напоўненую кадзілам,
 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў вагі, напоўненую кадзілам,

аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення,
 
аднаго бычка, барана і аднагадовае ягнё ў ахвяру цэлапаленьня,

і казла ў ахвяру за грэх;
 
казла ў ахвяру за грэх,

і двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэння: гэта была ахвяра Ахіра, сына Энана;
 
двух валоў, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру прымірэньня. Гэта была ахвяра Ахіры,сына Энана.

а было прынесена ад князёў Ізраэля на пасвячэнне ахвярніка, у дзень яго намашчэння: дванаццаць срэбраных міс, дванаццаць срэбраных чар, дванаццаць залатых чар,
 
Вось дары ад князёў Ізраэля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць серабраных місаў, дванаццаць серабраных чашаў, дванаццаць залатых чашаў.

так што кожная міса важыла сто трыццаць сікляў срэбра, а кожная чара — семдзясят, гэта значыць увогуле ўсіх пасудзінаў са срэбра было дзве тысячы чатырыста па вазе святыні;
 
Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў серабра, а кожная чаша — семдзесят.

чар залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чара важыла дзесяць сікляў, па вазе святыні, гэта значыць было ўсяго сто дваццаць сікляў золата;
 
Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, па вазе сьвятыні. Агульны цяжар золата чашаў складаў сто дваццаць сыкляў.

усіх бычкоў са статка для цэласпалення было дванаццаць, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят і ўзліванняў да іх і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.
 
Агульная лічба жывёлы, прызначанай для цэлапаленьня, была: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, з дадаткам належных ахвяраў зь яды, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх.

Усіх валоў у ахвяру прымірэння было дваццаць чатыры, шэсцьдзесят бараноў, шэсцьдзесят казлоў і шэсцьдзесят аднагадовых ягнят: яны былі прынесены на пасвячэнне ахвярніка, калі ён быў намашчоны.
 
Агульная лічба быдла, прызначанага ў ахвяру прымірэньня, складала: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзесят бараноў, шэсьцьдзесят казлоў і шэсьцьдзесят аднагадовых ягнят. Гэта былі (дары) на пасьвяту ахвярніка, калі ён быў памазаны.

І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.
 
Калі Майсей уваходзіў у Палатку Сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, які гаварыў яму з-над накрыўкі, каторая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума хэрубімамі. Адтуль казаў Ён яму.