Лікі 19 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Казаў Госпад Майсею і Аарону, гаворачы:
Казаў Госпад далей Майсею і Аарону:
«Гэта святыня закону, які ўстанавіў Госпад. Скажы сынам Ізраэля, каб прывялі табе рыжую карову без заганы, на якой няма ніякай плямы і на якую яшчэ не ўскладана ярмо.
«Вось пастанова Закону, устаноўленая Госпадам. Скажы сынам Ізраэля, хай прывядуць табе рыжую карову без заганы, на каторую яшчэ не ўскладана ярмо.
І аддайце яе святару Элеязэру, каб ён вывеў яе па-за лагер, каб яна была забіта ў яго прысутнасці.
Аддасьцё яе сьвятару Элеазару, каторы загадае вывесьці яе за табар, і заб'іцё яе ў яго прысутнасьці.
І, памачыўшы палец у яе крыві, хай ён пакропіць сем разоў дзверы палаткі сустрэчы,
Потым Элеазар памочыць палец у ейнай крыві і пакропіць сем разоў дзьверы Палаткі Сустрэчы.
і хай спаляць цела яе ў яго прысутнасці, аддаўшы агню як шкуру і мяса яе, так і кроў з нечыстотамі.
І хай спаляць цела яе ў яго прысутнасьці, а таксама скуру, кроў і нячыстасьць яе спаляць агнём.
Хай таксама святар дровы кедравыя і гізоп з пурпурам кіне ў агонь, у якім гарыць карова.
І хай возьме сьвятар дровы кедровыя, гізоп разам зь ніткамі кармазыновымі і кіне ў агонь, у каторым гарыць карова.
І тады нарэшце, памыўшы шаты свае і цела сваё, хай увойдзе ён у лагер, і хай нячысты будзе ён аж да вечара.
Тады вось, памыўшы шаты свае і цела сваё, увойдзе ён у табар, але нячысты будзе ён аж да вечара.
Потым чалавек чысты хай збярэ попел каровы і высыпле за лагерам у месцы чыстым, каб для супольнасці Ізраэля быў захаваны для прыгатавання вады ачышчэння. Гэта ахвяра за грэх.
.....
Той, хто збіраў попел каровы, павінен вымыць сваё адзенне і будзе нячысты аж да вечара.
Потым чалавек чысты зьбярэ попел каровы і высыпе за табарам у месцы чыстым, каб для супольнасьці Ізраэля быў захаваны для прыгатаваньня вады ачышчэньня. Гэта ахвяра за грэх.
Гэта пастанова вечная як для ізраэльцаў, так і для чужаземцаў, якія ў іх прабываюць.
Той, хто зьбіраў попел каровы, павінен вымыць сваё адзеньне і будзе нячысты аж да вечара. Гэта пастанова вечная як для Ізраэльцаў, так і для чужынцаў, каторыя ў іх прабываюць.
Хто дакранецца да нябожчыка, будзе з-за таго сем дзён нячысты,
Хто дакранецца нябожчыка, будзе дзеля таго сем дзён нячысты.
павінен ён [вадой з попелам каровы] ачысціцца ў трэці і сёмы дзень і тады будзе чысты. Калі ў трэці дзень ён не ачысціцца, то ў сёмы дзень ён не будзе чысты.
Павінен ён (вадой з попелу каровы) ачысьціцца ў трэці і сёмы дзень, і тады будзе чысты. Калі ў трэці дзень і ў сёмы дзень ня будзе ачышчаны, ня будзе чысты.
Кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела чалавека і гэтай сумессю не ачысціўся, зневажае скінію Госпада і будзе вынішчаны з Ізраэля, бо ён не акрапіў сябе вадою ачышчэння, і нячысты ён будзе, і яго нячыстасць застанецца на ім.
Кожны, хто дакрануўся мёртвага цела нейкага чалавека памёршага і не ачысьціўся, зьневажае Скінію Госпада; будзе вынішчана душа тая зь Ізраэля. Ён не акрапіў сябе вадою ачышчэньня, дык нячысты ён будзе і яго нячыстасьць застанецца на ім.
Гэта закон адносна чалавека, які памірае ў палатцы: кожны, хто ўвойдзе ў гэту палатку, і ўсе пасудзіны, што ў ёй прабываюць, будуць нячыстыя сем дзён.
Гэткі вось закон адносна чалавека, каторы памёр у палатцы: кожны, хто ўвойдзе ў гэтую палатку, і хто ў ёй прабывае, будзе нячысты сем дзён.
Пасудзіна, што не мае накрыўкі і перавязкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай.
Таксама кожная пасудзіна адкрытая, якая ня мае накрыўкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай.
Будзе нячыстым сем дзён той, хто ў полі дакранецца або да чалавека, забітага мечам, або да таго, хто памёр, або да касцей яго, або да магілы.
Падобна будзе нячыстым сем дзён той, хто на адкрытым полі дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або касьцей людзкіх або магілы.
І хай яны возьмуць попелу той спаленай ахвяры за грэх і хай нальюць на яго жывой вады ў пасудзіну;
Для нячыстага хай возьмуць попелу той спаленай ахвяры за грэх і хай нальюць на яго жывой вады ў посуд.
калі чалавек чысты памочыць у гэтым гізоп, хай пакропіць ім усю палатку, і ўвесь посуд, і людзей, якія будуць там, і таксама таго, хто дакрануўся да касцей, або забітага, або да таго, хто памёр, або да магілы.
Хай чалавек чысты возьме гізоп, памочыць яго ў вадзе і пакропіць палатку, і ўвесь посуд, і людзей, каторыя знаходзяцца ў ёй, наастатак таго, хто дакрануўся касьцей, або забітага, або памёршага, або магілы.
І такім чынам хай ачысціць чалавек чысты нячыстага ў трэці і сёмы дзень; і хай ён, ачышчаны, у сёмы дзень вымые сябе і сваё адзенне і ўвечары будзе чыстым.
І пакропіць чалавек чысты таго, хто нячысты, у трэці і сёмы дзень, і так ачысьціць яго ў сёмы дзень. Ён (нячысты) памые сябе і сваё адзеньне вадой і вечарам будзе чысты.
Калі хто гэтым спосабам не ачысціцца, то будзе вынішчана душа яго з грамады, бо ён апаганіў скінію Госпадаву; вадою ачышчэння ён не быў пакроплены, ён нячысты.
Але калі хто ў гэты спосаб ня быў ачышчаны, то будзе зьнішчана душа яго спаміж супольнасьці, бо ён апаганіў Скінію Госпадаву; вадою ачышчэньня ён не абмыты, ён нячысты.
Гэта будзе вам законам ва ўсе векі; таксама той, хто кропіць вадой ачышчэння, хай вымые адзенне сваё; кожны, хто дакранецца да вады ачышчэння, нячысты будзе аж да вечара.
Гэта будзе вам законам у-ва ўсе вякі. Той, хто кропіць вадой ачышчэньня, таксама павінен вымыць адзеньне сваё; кожны, хто дакранецца вады ачышчэньня, нячысты будзе да вечара.
Усё, да чаго дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая дакранецца да чаго-небудзь з гэтага, будуць нячыстымі аж да вечара».
Чаго толькі дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая яго дакранецца, будуць нячыстымі да вечара».