Лікі 15 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Казаў Госпад Майсею, гаворачы:
Далей казаў Госпад Майсею:
«Паведамі сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю пражывання вашага, якую Я дам вам,
«Паведамі сыноў Ізраэля і скажы ім: Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам,
і будзеце складаць ахвяру Госпаду, цэласпаленні або ахвяру, выконваючы абяцанні, або прыносячы добраахвотна дары, або ў час святкаванняў вашых, выкурваючы прыемны Госпаду пах з валоў ці авечак,
і будзеце складаць ахвяры Госпаду, цэлапаленьні або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабравольна прыносячы дары, або ва ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах Госпаду з валоў ці авец,
хай той, хто прыносіць ахвяру, прынясе ў ахвяру з ежы дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай алеем, што мае колькасць чацвёртай часткі гіна,
тады той, хто прыносіць сваю ахвяру Госпаду, павенен прынесьці ў ахвяру зь яды дзесятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
як ахвяру з вадкасці павінен даць разам з ахвярай цэласпалення або з ахвярай прымірэння чацвёртую частку гіна віна на кожнае ягня.
Як ахвяру з вадкасьці павінен даць разам з ахвярай цэлапаленьня або з ахвярай прымірэньня чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягнё.
Да бараноў хай будзе ахвяра з дзвюх трэціх эфы пшанічнай мукі, якая хай будзе запраўлена трэцяй часткай гіна алею,
Разам з ахвярай зь ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
а да паху, прыемнага Госпаду, хай прынясе віна для ўзлівання — трэцюю частку таго ж памеру.
Поруч у ахвяру вадкую зь віна адну трэцюю гіну прынясеш на мілы пах Госпаду.
Калі складзеце цэласпаленне з бычкоў або ахвяру, каб споўніць абяцанне, або ў ахвяру прымірэння Госпаду,
Калі складаеш у ахвяру цялё на цэлапаленьне або ў ахвяру ў спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру прымірэньня Госпаду,
дай па адным бычку на тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіна алею,
дасі разам зь цялём у ахвяру зь яды тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею,
і віна для ўчынення ўзліванняў той жа колькасці ў ахвяру дзеля паху, найпрыемнейшага для Госпада.
а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах Госпаду.
Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры з бычка або барана, або авечак, або коз.
Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры зь цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў.
Паводле ліку ахвяр, якія вы складаеце, так рабіце пры кожнай, паводле ліку іх.
Паводле ліку ахвяраў, каторыя вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх.
Кожны тутэйшы па тым жа парадку хай прыносіць ахвяру з агню дзеля паху, прыемнага для Госпада.
Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру ў мілы пах Госпаду.
А ўсякі чужаземец, што пражывае ў вас, або які пасяліўся сярод вас у пакаленнях вашых, хай складае ахвяру з агню дзеля паху, прыемнага Госпаду, тым жа чынам, што і вы.
Калі б вось які чужынец, які пражываючы ў вас, або каторы пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру ў мілы пах Госпаду, павінен складаць яе, як і вы.
Адна пастанова хай будзе для вас і для чужаземцаў ва ўсе пакаленні вашы перад Госпадам.
Адна пастанова для вас і для прыбыльцаў ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыбылец будзе перад Госпадам.
Адзін закон і адно прыказанне хай будзе як для вас, так і для чужаземцаў, што прабываюць у вас”».
Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыбыльцаў, якія прабываюць у вас».
Казаў Госпад Майсею, гаворачы:
Далей казаў Госпад Майсею:
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі вы прыйдзеце ў зямлю, якую Я вам дам,
«Аб'яві сынам Ізраэля і скажы ім: Калі вы прыйдзеце ў зямлю, каторую Я вам дам,
і калі будзеце есці хлеб з той зямлі, то аддзяліце перш асаблівы дар Госпаду.
і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар Госпаду.
Ад першага цеста вашага пірог прынясіце як асаблівы дар з току.
Ад першага цеста вашага бондачку прынясіце як асаблівы дар з току.
Будзеце складаць пяршыні цеста як асаблівы дар Госпаду ва ўсе пакаленні вашы.
Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар Госпаду ва ўсе пакаленьні вашыя.
Калі праз няведанне вы не споўніце што-небудзь з таго, што перадаў Госпад праз Майсея
Калі празь няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, каторыя перадаў Госпад праз Майсея,
і загадаў вам праз яго, ад дня, у які Госпад загадаў гэта, і далей да пакаленняў вашых,
таго ўсяго, што загадаў Госпад праз Майсея, ад дня, у каторым Госпад загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя,
калі будзеце вы далёка ад вачэй грамады, хай грамада складзе ў ахвяру цэласпалення цяля са статка дзеля паху, прыемнага Госпаду; і ахвяру на ўзліванні да яго, як патрабуе цырымонія, і казла за грэх.
і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялё ў цэлапаленьне на мілы пах Госпаду; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру зь яды і вадкасьці, і, наастатак, казла ў ахвяру за грэх.
Хай святар ачысціць усю супольнасць сыноў Ізраэля, і хай будзе ім адпушчана, бо яны зграшылі не добраахвотна, і ўсё ж прыносячы ахвяру агню для Госпада за сябе, і за грэх, і за памылку сваю.
Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраэля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньню, і яны склалі ахвяру цэлапаленьня і ахвяру за грэх на віду Госпада за сваю няўвагу.
І хай адпушчана будзе ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля, і чужаземцам, што пражываюць сярод іх, бо была гэта віна ўсяго народа па няведанні.
Дык будзе ўсёй супольнасьці адпушчана, а таксама і чужынцам, якія пражываюць сярод іх, бо быў гэта грэх усяго народу па няведаньню.
Бо калі адна душа грашыць па няведанні, то хай прынясе аднагадовую казу за грэх свой.
Калі хто адзін саграшыць па няведаньню, то хай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх.
І святар хай ачысціць яе за тое, што па няведанні зграшыла перад Госпадам; і ён ачысціць яе, і хай будзе адпушчана ёй.
І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньню саграшыла перад Госпадам, і будзе яна ачышчаная, і атрымае адпушчэньне.
Хай будзе адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужаземцаў, для тых, хто зграшыў па няведанні.
Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньню.
А душа, якая ўчыніла што-небудзь свядома, ці то тутэйшы, ці то чужаземец, бо была бунтаром супраць Госпада, будзе вынішчана душа тая з народа свайго.
Калі б хто з тутэйшых або з прыбыльцоў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае Госпада, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,
Бо яна пагрэбавала словам Госпада і парушыла прыказанне Яго; таму будзе яна знішчана і панясе адказнасць за грэх свой”».
бо ён узгардзіў словам Госпада і парушыў прыказаньне Ягонае; такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой».
І здарылася, калі сыны Ізраэля прабывалі ў пустыні і напаткалі чалавека, што збіраў дровы ў дзень суботы,
Здарылася, калі Ізраэльцы прабывалі ў пустыні, вось жа напаткалі яны чалавека, зьбіраючага дровы ў дзень суботы.
яны прывялі яго да Майсея і Аарона і да ўсёй грамады,
Дык прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці.
якія ўзялі яго пад варту, не ведаючы, што з ім павінны зрабіць.
Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што зь ім павінны зрабіць.
І Госпад сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці; хай уся грамада ўкамянуе яго па-за лагерам».
І Госпад сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці; хай уся грамада ўкамянуе яго за табарам».
І калі яны вывелі яго па-за лагер, укаменавалі яго, як загадаў Госпад, і памёр ён.
Дык вывелі яго за табар і ўкаменавалі яго, як загадаў Госпад, і памёр ён.
І зноў кажа Госпад Майсею:
І зноў сказаў Госпад Майсею:
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім, каб зрабілі сабе махры па краях шатаў сваіх, укладваючы ў іх стужкі фіялетавыя.
«Аб'яві сынам Ізраэля і скажы ім, каб зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі зь фіялетавага пурпуру.
Калі іх убачыце, прыгадаеце ўсе прыказанні Госпада і споўніце іх, і не ідзіце за думкамі вашымі і вачамі, якія аддаюцца распусце праз розныя рэчы,
Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні Госпада, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, каторыя валакуць вас у распуснасьць,
але, памятаючы ўсе Мае прыказанні, спаўняйце іх, і будзеце святымі перад Богам вашым.
каб вы памяталі ўсе Мае прыказаньні і спаўнялі іх, ды так былі сьвятымі перад Богам вашым.
Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — Госпад, Бог ваш!»
Я — Госпад, Бог ваш, Каторы вывеў вас зь зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — Госпад, Бог ваш!»