Лікі 26 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Пасля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеязэру, сыну Аарона святара:
Пасьля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара:
«Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».
«Палічыце лічбу ўсяе супольнасьці сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць».
Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам
Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Маабу, насупраць Ерыхону, над Ярданам:
тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:
«Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею і Ізраэльцам пры выхадзе з Эгіпту». Вось лічба сыноў Ізраэля, каторыя выйшлі зь зямлі Эгіпецкай:
Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,
Рубэн, першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Ханох, ад каторага род Ханоха, і Пальлю, ад каторага род Пальлю,
і Хэцрон, ад якога род Хэцрона, і Хармі, ад якога род Хармі.
і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі.
Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці.
Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, каторых лічба дасягае сорак тры тысячы семсот трыццаць.
Сыны Паллю: Эліяб.
Сыны Пальлю: Эліяб
Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
і ягоныя сыны: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народу, каторыя збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам [перасцярогі].
і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны знакам (перасьцярогі).
Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.
Але сыны Караха не загінулі.
Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;
Сыны Сымона па іх пакаленьнях: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна — род Яміна; ад Яхіна — род Яхіна,
Зара, ад якога — род Зары; Саўл, ад якога — род Саўла.
ад Зэраха — род Зэраха; ад Шаўля — род Шаўля.
Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх — дваццаць дзве тысячы дзвесце.
Такія вось роды з пакаленьня Сымона, каторых агульная лічба была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
Сыны Гада па сваіх родах: Сэфон, ад якога — род Сэфона; Хагі, ад якога — род Хагі; Шуні, ад якога — род Шуні,
Сыны Гада па сваіх родах: Цэфон, ад яго род Цэфона; Хаггі, ад яго род Хаггі; Шуні, ад яго род Шуні,
Озні, ад якога — род Озні; Эры, ад якога — род Эры,
Озьні, ад яго род Озьні; Эры, ад яго род Эры,
Арод, ад якога — род Арода; Арэлі, ад якога — род Арэлі.
Арод, ад яго род Арода; Арыэль, ад яго род Арыэля.
Гэта роды Гада, агульная колькасць якіх — сорак тысяч пяцьсот.
Гэта вось роды Гада, каторых агульная лічба была сорак тысячаў пяцьсот.
Сыны Юды: Гэр і Анан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.
Вось сыны Юды па іхніх родах: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха.
А вось сыны Пэрэса: Эсром, ад якога — род Эсрома: Гамул, ад якога — род Гамула.
А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля.
Гэта роды Юды, агульная колькасць якіх — семдзесят шэсць тысяч пяцьсот.
Гэтыя вось роды Юды, каторых агульная лічба была семдзесят шэсьць тысячаў пяцьсот.
Сыны Ісахара па родах сваіх: Тола, ад якога — род Толы; Пува, ад якога — род Пувы;
Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы;
Ясуб, ад якога — род Ясуба; Сэмрон, ад якога — род Сэмрона.
Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона.
Такія роды Ісахара, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят чатыры тысячы трыста.
Такія вось роды Ісахара, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста.
Сыны Забулона па іх родах: Сарэд, ад якога — род Сарэда; Элон, ад якога — род Элона; Яхэлэль, ад якога — род Яхэлэля.
Сыны Забулёна па іх родах: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля.
Гэта роды Забулона, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят тысяч пяцьсот.
Гэта роды Забулёна, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят тысячаў пяцьсот.
Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога — род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога — род Галаада.
З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада.
Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога — род Язэра; і Гэлека, ад якога — род Гэлека;
Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;
і Асрыэля, ад якога — род Асрыэля; і Сэхема, ад якога — род Сэхема,
і Асрыэля, ад якога род Асрыэляў; і Мэхема, ад якога род Мэхема,
і Сэміда, ад якога — род Сэміда; і Хэфэр, ад якога — род Хэфэра.
і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра.
Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.
Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, каторы ня меў сыноў, а толькі дочкі, каторых імёны: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
Гэта роды Манасы, і колькасць іх — пяцьдзесят дзве тысячы семсот.
Такія вось роды Манасы, і лічба іх пяцьдзесят дзьве тысячы семсот.
А Эфраіма сыны па іх родах былі такія: Сутала, ад якога — род Суталы; Бэхэр, ад якога — род Бэхэра; Тэхен, ад якога — род Тэхена.
Эфраіма сыны па іх родах: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана.
Далей сынам Суталы быў Эран, ад якога — род Эрана.
Далей сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана.
Такія роды сыноў Эфраіма, колькасць якіх — трыццаць дзве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па сваіх родах.
Такія вось роды сыноў Эфраіма, каторых лічба была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны — патомкі Язэпа па родах сваіх.
Сыны Бэньяміна па родах сваіх: Бэла, ад якога — род Бэлы; Асбэл, ад якога — род Асбэла; Ахірам, ад якога — род Ахірама;
Сыны Бэн'яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама;
Супам, ад якога — род Супама; Хупам, ад якога — род Хупама.
Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама.
Сыны Бэлы: Арэд і Нааман; ад Арэда паходзіць род Арэда, ад Наамана — род Наамана.
Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана — род Наамана.
Гэта — сыны Бэньяміна па родах сваіх, колькасць іх — сорак пяць тысяч шэсцьсот.
Такія вось сыны Бэн'яміна па родах сваіх, лічба іх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
Сыны Дана па сваіх родах: Сухам, ад якога — род Сухама; гэта — роды Дана па сваіх пакаленнях:
Сыны Дана па сваіх родах: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па сваіх родах:
усе былі сыны Сухама, колькасць іх — шэсцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
усе былі сыны Шухама, лічба іх шэсьцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
Сыны Асэра па родах іх: Емна, ад якога — род Емны; Ішві, ад якога — род Ішві; Бэрыя, ад якога — род Бэрыі.
Сыны Асэра па родах іх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.
Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога — род Гебэра, і Мэлхіэль, ад якога — род Мэлхіэля.
Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля.
А дачкі Асэра імя было Сараі.
Дачкі Асэра імя было Сэраха.
Гэта — роды сыноў Асэра, колькасць іх — пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
Сыны Нэфталі па іх родах: Ясіэль, ад якога — род Ясіэля; Гуні, ад якога — род Гуні;
Сыны Нэфталі па іх родах: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні;
Язэр, ад якога — род Язэра, Шылем, ад якога — род Шылема.
Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема.
Гэта — роды сыноў Нэфталі па сваіх пакаленнях, колькасць іх — сорак пяць тысяч чатырыста.
Такія вось роды сыноў Нэфталі па сваіх родах, лічба іх сорак пяць тысячаў чатырыста.
Агульная колькасць сыноў Ізраэля, што былі палічаны, — шэсцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
Агульная лічба сыноў Ізраэля паводле сьпіса: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
Потым сказаў Госпад Майсею, кажучы:
Потым сказаў Госпад Майсею:
«Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасць паводле ліку імёнаў.
«Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў.
Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;
Больш шматлікім большую частку дасі; меньш шматлікім — меншую; кожнаму асобна, па сьпісу, будзе дадзена спадчына.
зямля павінна быць падзелена жэрабем. Спадчыну маюць атрымаць паводле колькасці пакаленняў бацькоў сваіх.
Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах.
Жэрабем трэба падзяліць уласнасць між вялікімі і малымі родамі».
Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі.
А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
Такая вось лічба сыноў Левія па іх родах: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары.
Гэта — роды Леві: род Лобні, род Геброна, род Махалі, род Мусі, род Корэ. Кагат жа быў бацькам Амрама,
Такія вось роды Левія: род Лібні, род Геброна, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама,
які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.
каторы меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, каторя нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям.
Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,
Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеазара і Ітамара,
з якіх Надаб і Абігу памерлі, калі прынеслі чужы агонь перад аблічча Госпада.
з каторых Надаб і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча Госпада.
І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
Усіх па сьпісе было дзьвесьце тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны бо ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраэля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраэля.
Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
Такая вось лічба сыноў Ізраэля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Маабу над Ярданам насупраць Ерыхону.
між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:
Між імі не было нікога з тых, каторых Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраэля ў пустыні Сынай,
бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.
бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца зь іх ніводнага, апрача Калеба, сына Ефунны, і Ешуа, сына Нуна.