Лікі 13 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І народ выйшаў з Асэрота, паставіўшы палаткі ў пустыні Паран.
Затым народ выйшаў з Гацэроту і разлажыўся табарам у пустыні Паран.
Там сказаў Госпад Майсею, гаворачы:
І сказаў Госпад Майсею:
«Пашлі людзей, каб яны агледзелі зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным ад кожнага пакалення кіраўнікоў».
«Пашлі людзей, каторыя выведалі б зямлю Ханаан, каторую Я маю даць сынам Ізраэля, па адным з кожнага пакаленьня іх бацькоў».
Што Госпад загадаў, тое і зрабіў Майсей, і паслаў мужчын князей з пустыні Паран,
Што Госпад загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраэля.
вось імёны іх: з пакалення Рубэна — Самуа, сына Закхура;
Вось імёны іх: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура;
з пакалення Сімяона — Сафата, сына Горы;
з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Харэя;
з пакалення Юды — Калеба, сына Ефоны;
з пакаленьня Юды — Калеб, сын Ефунны;
з пакалення Ісахара — Ігал, сына Язэпа;
з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;
з пакалення Эфраіма — Осію, сына Нуна;
з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна;
з пакалення Бэньяміна — Палці, сына Рэфу;
з пакаленьня Бэн'яміна — Пальцы, сын Рафу;
з пакалення Забулона — Гэдзіэля, сына Содзі;
з пакаленьня Забулёна — Гадыэль, сын Соды,
з пакалення Язэпа, пакалення Манасы — Гадзі, сына Сусі;
з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі,
з пакалення Дана — Аміэля, сына Гэмалі;
з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі,
з пакалення Асэра — Стура, сына Міхаэля;
з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Мікаэля,
з пакалення Нэфталі — Нагабі, сына Вафсі;
з пакаленьня Нэфталі — Нагбі, сын Вафшы,
з пакалення Гада — Гуэля, сына Махі.
з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі.
Гэта вось імёны мужчын, якіх паслаў Майсей для выведвання зямлі. І Осію, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуа.
Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі (Ханаан). Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Ешуам.
Дык паслаў іх для выведвання зямлі Ханаан Майсей і сказаў ім: «Ідзіце праз Нагэб. І калі прыйдзеце ў горы,
Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгэб. Калі прыйдзеце ў горы,
агледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія;
разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?
а сама зямля, — ці добрая, ці ліхая; якія гарады, ці абмураваныя, ці без муроў;
І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў?
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.
Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». Быў жа час дасьпяваньня вінаграду.
І калі яны пайшлі, то разведалі зямлю ад пустыні Сін па Рагоб паблізу Эмата.
Яны пайшлі і разьведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоб паблізу Хамату.
І дайшлі да Нагэба, і прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Сэсай, і Талмай, сыны Анака. Бо Геброн быў заснаваны на сем гадоў раней, чым Танея, горад егіпецкі.
І дайшлі да Нэгэбу, а адтуль прыйшлі ў Геброн, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Геброн пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цоан, горад Эгіпецкі.
І дайшлі яны аж да даліны Нэгэлескал, зрэзалі вінаградную галінку з яе вінаградам, які неслі на жэрдцы два мужчыны. Неслі таксама яблыкі гранатавыя і фігі той мясцовасці,
Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца.
што была названа далінай Нэгэлескал, таму што адтуль сыны Ізраэля неслі вінаград.
І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраэля несьлі гронку вінаграду.
І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абышоўшы кожную вобласць,
І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абыйшоўшы ўвесь тот край.
прыйшлі да Майсея і Аарона і ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў пустыню Паран, што ў Кадэсе. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсёй грамадзе, і распавядалі, гаворачы:
І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраэля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраўшымся.
«Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можна пераканацца з гэтых пладоў.
І так вось расказвалі: «Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, каторая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў.
Але жыхароў мае яна найдужэйшых і гарады вялікія і абмураваныя. Бачылі мы там род Анака;
Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака.
амалекцы жывуць у Нагэбе; хетэі, і евусеі, і амарэі — у гарах, а хананеі жывуць каля мора і на берагах Ярдана».
Амалекцы жывуць у Нэгэбе; Гетыты, і Ебусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану».
Між тым Калеб, супакойваючы абурэнне народа супраць Майсея, казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы зможам авалодаць ёю».
Калеб супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю».
Іншыя ж, хто быў з ім, казалі: «Ніякім чынам не зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
Іншыя ж, каторыя былі зь ім, казалі: «Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую агледзелі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы агледзелі, пажырае жыхароў сваіх; народ, які мы бачылі, — высокага росту;
І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраэля, кажучы: «Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, — высокага росту.
бачылі мы там волатаў, сыноў Анака з роду волатаўскага, і ў параўнанні з імі мы выглядалі саранчою».
Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як шаранча, і такімі ж мы былі ў іхніх вачах».