Лікі 5 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І прамовіў зноў Госпад да Майсея:
І прамовіў зноў Госпад да Майсея:
«Загадай сынам Ізраэля выдаліць з лагера ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
«Загадай сынам Ізраэля выдаліць з табару ўсіх пракажаных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з лагера, каб не паганілі лагера, дзе Я жыву паміж вамі».
Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі».
Так і зрабілі сыны Ізраэля і выдалілі іх па-за лагер, як загадаў Госпад Майсею.
Так і зрабілі сыны Ізраэля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі.
Далей загадаў Госпад Майсею, кажучы:
Далей загадаў Госпад Майсею, кажучы:
«Скажы сынам Ізраэля: “Калі мужчына або жанчына зграшыць як-небудзь, як здараецца сярод людзей, і парушыць загад Госпадаў, то будзе той чалавек вінаваты;
«Скажы сынам Ізраэля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад Госпадаў, то будзе той чалавек вінаваты.
і няхай прызнаюць грэх свой і аддадуць сам капітал і пятую частку таму, перад кім зграшылі.
Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, з дадаткам пятай часткі таму, перад кім саграшылі.
А калі ў яго няма нашчадка, хай аддасць Госпаду асвяціць гэта, хай будзе гэта святару, апрача барана, што ахвяруецца на ўміласціўленне, каб быць ачышчальнай ахвярай.
Калі ў яго няма чалавека, катораму мог бы зьвярнуць, дык мусіць Госпаду пасьвяціць гэта, хай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на ўміласьціўленьне, каб ім ачысьціць яго.
Таксама ўсякае каштаванне святых рэчаў, якія прыносяць сыны Ізраэля, належыць святару;
Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраэля, яму належаць.
і ўсё, што ахвяруецца ў свяцілішча ад кожнага чалавека і перадаецца ў рукі святара, будзе яго”».
Сьвятыя дары кожнага Ізраэльца будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць».
І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
Сказаў зноў Госпад Майсею:
«Пагавары з сынамі Ізраэля і скажы ім: “Муж, жонка якога распуснічала і, ашукваючы мужа,
«Вось што скажы сынам Ізраэля: Муж, жонка каторага распусьнічала, ашукваючы мужа,
спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэта не ведае, а яна дапусцілася нячыстасці, і сведкаў на гэта няма, бо не заспелі яе ў час распусты,
ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтя ня ведае, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але сьведкаў на пацьвярджэньне няма, каторыя злавілі б яе на распусьце,
калі дух падазрэння ахапіў мужа супраць яго жонкі, якая або сапраўды спракудзілася, або пераследуецца памылковым падазрэннем,
і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць сваёй жонкі, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не,
хай прывядзе ён яе да святара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Хай не вылье на яе алею, ані пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэння, ахвяра, што мае выявіць віну.
дык хай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзесятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею ані не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, каторая мае выявіць віну.
Такім чынам хай прывядзе яе святар і паставіць перад Госпадам;
Дык хай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад Госпадам.
і хай возьме ён святой вады ў гліняным посудзе і трошкі зямлі з падлогі скініі і ўкладзе ў ваду.
Хай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і хай возьме зямлі з падлогі Скініі і ўложыць у ваду.
І калі паставіць святар жанчыну перад Госпадам, ён мае агаліць галаву яе і пакласці на яе рукі ахвяру выяўлення, або падазрэння; ваду ж найгарчэйшую, у якой ён злучыў праклён з закляццем, святар будзе трымаць у руцэ.
І цяпер паставіць сьвятар жанчыну перад Госпадам, адкрые ёй валасы ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у сваёй руцэ.
Тады закляне жанчыну і скажа ёй: “Калі чужы мужчына не ляжаў з табой, і калі не адхілілася ты ад свайго мужа і не апаганілася на пустым ложку мужа, тады вада найгарчэйшая, у якой я злучыў праклёны, не прынясе табе шкоды,
Тады запрысягне жанчыну і скажа ёй: «Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі зь іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды,
калі, аднак, адхілілася ты ад свайго мужа, і апаганілася, і лягла з іншым мужчынам, а не твой муж ляжаў з табой, —
калі аднак была ты нявернай свайму мужу ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),» —
тады святар пракляне жанчыну прысягай праклёну: “Хай аддасць цябе Госпад праклёну і клятве ў народзе тваім; ды хай чэзне ўлонне тваё і апухне жывот твой.
тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: «Хай аддасьць цябе Госпад праклёну і клятве ў народзе тваім, і хай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой.
Хай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлонне тваё”. І жанчына адкажа: “Амін, амін”.
Хай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё». Жанчына адкажа: «Амэн, амэн».
І хай напіша святар на скрутку гэтыя праклёны, а пасля змые іх вадою найгарчэйшаю,
І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы
і дасць выпіць жанчыне горкую ваду, у якую ён сабраў праклёны, і хай пранікне ў яе вада праклёну, што спрычыніць горкі боль;
і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль.
хай возьме святар з рук жанчыны ахвяру падазрэння, і ўзніме яе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярнік;
Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярніку.
хай возьме з яе поўную жменю ахвяры, што прыносіцца на памяць, і хай спаліць яе на ахвярніку; а затым хай дасць жанчыне выпіць вады найгарчэйшай.
Потым возьме зь яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку і спаліць яе на ахвярніку, а затым дасьць жанчыне выпіць вады.
Калі вып’е жанчына яе, то калі абвінавачваная ў чужаложстве, яна сапраўды сябе абняславіла, занядбаўшы мужа свайго, хай вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улонне яе ападзе, і жывот апухне, і хай будзе тая жанчына праклятаю ва ўсім народзе сваім.
Калі вып'е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.
Калі тая жанчына не абняславіла сябе, але была чыстай, то хай застанецца непашкоджанай і хай нараджае дзяцей”».
Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды і зноў будзе нараджаць дзяцей».
Гэта закон адносна падазрэння, калі жонка адхіліцца ад свайго мужа і абняславіць сябе
Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай,
і калі муж яе, пабуджаны духам рэўнасці, прывядзе яе да аблічча Госпада, а святар споўніць для яе ўсё, што прадпісана;
або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад Госпадам, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана.
хай муж яе будзе без віны, а тая жонка хай адкажа за грэх свой.
Муж яе будзе безь віны, а тая жонка адкажа за грэх свой.