Лікі 25 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Пражываў тады Ізраэль у Сэтыме і пачаў распуснічаць з дачкамі Мааба,
Пражываў тады Ізраэль у Шыттыме і стаў распуставаць з дочкамі Маабу,
якія запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся багам іх;
каторыя запрашалі народ на ахвяры багам сваім. Разам яны елі і пакланяліся ідалам іхнім.
так прыляпіўся Ізраэль да Баал-Пэгора, і ўзгарэўся гнеў Госпада,
Так прыляпіўся Ізраэль да Баал-Пэора, і ўзгарэўся гнеў Госпада.
і сказаў Ён Майсею: «Збяры ўсіх кіраўнікоў народа і павесь іх на шыбеніцах перад Госпадам на сонцы, каб адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля».
І сказаў Ён Майсею: «Зьбяры ўсіх (вінаватых) начальнікаў народу і павесь іх на віду Госпада на сонцы, каб гэтак адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля».
І сказаў Майсей суддзям Ізраэля: «Хай кожны з вас заб’е блізкіх сваіх, якія прыляпіліся да Баал-Пэгора».
Дык сказаў Майсей судзьдзям Ізраэля: «Хай кожны з вас заб'е тых людзей вашых, каторыя прыляпіліся да Баал-Пэора».
І вось адзін з сыноў Ізраэля прыйшоў і прывёў да братоў сваіх распусніцу мадыянку на вачах Майсея і ўсёй грамады сыноў Ізраэля, якія лямантавалі перад дзвярыма палаткі сустрэчы.
І вось адзін з сыноў Ізраэля прыйшоў і прывёў да братоў сваіх Мадыянку на вачах Майсея і вялікай грамады сыноў Ізраэля, каторыя лямантавалі перад дзьвярыма Палаткі Сустрэчы.
Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, ён выбег з сярэдзіны грамады і, схапіўшы дзіду,
Калі гэта ўбачыў Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, выбег спаміж супольнасьці, схапіўшы дзіду,
пайшоў за ізраэльцам мужчынам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улонні; так распачалася кара на сыноў Ізраэля.
і пайшоў за мужчынам Ізраэльцам у палатку, і прабіў іх дзідаю абодвух: мужчыну і жанчыну праз улоньні. Так спынілася кара на сыноў Ізраэля.
А загінула дваццаць чатыры тысячы чалавек.
А загінула ўжо дваццаць чатыры тысячы чалавек.
І сказаў Госпад Майсею:
Дык сказаў Госпад Майсею:
«Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона святара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся Маёю руплівасцю сярод іх, каб не Я Сам знішчыў сыноў Ізраэля ў руплівасці Маёй.
«Пінхас, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраэля, бо загарэўся руплівасьцю Маёю сярод іх, і каб ня ён, зьнішчыў бы Я сыноў Ізраэля ў зайздрасьці Сваёй.
Дзеля таго скажы яму: “Вось, Я заключаю з ім Мой запавет супакою,
Дзеля таго скажы яму: Вось жа Я заключаю зь ім запавет супакою.
і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».
І будзе гэта яму і патомству ягонаму запаветам вечнага сьвятарства, бо рупіўся ён пра Бога свайго і адкупіў злачынствы сыноў Ізраэля».
Імя ж таго ізраэльца мужчыны, забітага разам з мадыянкай, было Замры, сын Салу, князь з роду і пакалення Сімяона;
А імя таго мужчыны Ізраэльца, забітага разам з Мадыянкай, было Зімры, сын Салю, князь аднаго з родаў пакаленьня Сымона.
а забітая жанчына мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Сура, кіраўніка аднаго з пакаленняў мадыянскіх.
Забітая жанчына Мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Цура, начальніка аднаго з пакаленьняў Мадыянскіх.
І сказаў Госпад Майсею, кажучы:
Дык сказаў Госпад Майсею:
«Ваюйце супраць мадыянцаў і забіце іх,
«Ваюйце супраць Мадыянцаў і выбіце іх,
бо яны варожа ставіліся да вас і ашуквалі вас праз ідала Пэгора і праз распусту Казбі, дачкі кіраўніка мадыянскага, іх сястры, забітай у дзень кары за Пэгора».
бо яны варожа паставіліся да вас і ашуквалі вас празь ідала Пэора і праз распусту Казбі, дачкі начальніка Мадыянскага, іхняй сястры, забітай у дзень кары за Пэора».