Лікі 33 разьдзел

Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Гэта месцы прыпынку сыноў Ізраэля, якія выйшлі з Егіпта дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам
 
Гэтыя вось месцы прыпынку сыноў Ізраэля, выйшаўшых з Эгіпту дружынамі на чале з Майсеем і Ааронам.

і якіх Майсей запісаў па месцы лагераў, з якіх яны па загадзе Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы.
 
Майсей запісаў падарожжа іх па месцы табараў, з каторых яны па загаду Госпада выходзілі. Вось гэтыя месцы:

Вось, у першы месяц, пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамэсаса, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх егіпцян,
 
Вось жа ў першы месяц пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамсэсу, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх Эгіпцянаў.

калі яны хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іх багамі,
 
Эгіпцяне ў той час хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іхнімі ідаламі.

і расклаліся лагерам у Сукоце.
 
Дык вырушылі Ізраэльцы з Рамсэсу і расклаліся табарам у Сукоце.

А з Сукота прыбылі яны ў Этам, што на самай мяжы пустыні.
 
З Сукоту прыбылі яны ў Этам, што на мяжы пустыні.

Адтуль вырушыўшы, прыбылі ў Пігахірот, што каля Баал-Сэфона, ды расклаліся лагерам перад Магдолам.
 
Адсюль, вырушыўшы, прыбылі ў Пі-Гахірот, што каля Баал-Цэфону, ды расклаліся табарам перад Мігдолам.

Выйшаўшы з Пігахірота, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся лагерам у Мары.
 
Выйшаўшы з Пі-Гахіроту, перайшлі яны сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі пустыняй, і расклаліся табарам у Мары.

А выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніц водных і семдзесят пальмаў; і там расклаліся лагерам.
 
Выйшаўшы з Мары, прыбылі ў Элім, дзе было дванаццаць крыніцаў водных і семдзесят пальмаў, і там расклаліся табарам.

Выйшаўшы з Эліма, расклаліся лагерам каля Чырвонага мора.
 
Выйшаўшы з Эліму, разлажыліся табарам каля Чырвонага мора.

А выйшаўшы ад Чырвонага мора, яны расклаліся лагерам у пустыні Сін;
 
І выйшлі ад Чырвонага мора, і разлажыліся табарам у пустыні Сін.

а адтуль выйшаўшы, яны прыбылі ў Дафку.
 
Адтуль выйшлі і прыбылі ў Дафку.

А выйшаўшы з Дафкі, яны разлажыліся лагерам у Алусе.
 
Выйшаўшы з Дафкі, разлажыліся табарам у Алушы.

А выйшаўшы з Алуса, паставілі палаткі ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцця;
 
Выйшаўшы з Алушы, паставілі палаткі ў Рэфідыме, дзе не было вады для піцьця.

а выйшаўшы з Рэфідыма, яны расклаліся лагерам у пустыні Сінай.
 
Вырушыўшы з Рэфідыму, разлажыліся табарам у пустыні Сынай.

Але яны вырушылі і з пустыні Сінай і прыбылі ў Кіброт-Гатаву;
 
Вырушылі з пустыні Сынай і прыбылі ў Кібрат-Гатаву.

а вырушыўшы з Кіброт-Гатавы, яны расклаліся лагерам у Асэроце.
 
Вырушыўшы з Кібрат-Гатавы, разлажыліся табарам у Хацэроце.

А з Асэрота прыбылі ў Рэтму;
 
А з Хацэроту прыбылі ў Рытму.

а выйшаўшы з Рэтмы, яны сталі лагерам у Рэмон-Парэсе.
 
Выйшлі з Рытмы і зрабілі табар ў Рымон-Пэрэсе.

Выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Лебну;
 
Выйшлі з Рымон-Пэрэса і разлажыліся табарам у Лібне.

пасля Лебны сталі лагерам у Рэсе;
 
Зь Лібны выйшлі і зрабілі табар ў Рысе.

А выйшаўшы з Рэсы, прыбылі ў Каалату,
 
З Рысы выйшлі і разлажыліся табарам у Кэгеляце.

адкуль выйшаўшы, паставілі палаткі на гары Сэфар.
 
Выйшаўшы з Кэгеляты, паставілі палаткі на гары Шэфэр.

Затым, выйшаўшы ад гары Сэфар, яны прыйшлі ў Араду;
 
Затым, зыйшоўшы з гары Шэфэр, разлажыліся табарам у Харадзе.

адтуль выйшаўшы, сталі лагерам у Мацэлоце.
 
Адтуль выйшаўшы, зрабілі табар у Макэлёце.

Выйшаўшы з Мацэлота, прыйшлі ў Тагат;
 
Выйшаўшы з Макэлёту, разлажыліся табарам у Тахаце.

пасля Тагата сталі лагерам у Тарэ.
 
Выйшаўшы з Тахату, паставілі палаткі ў Тэраху.

Адтуль выйшаўшы, яны паставілі палаткі ў Мэтцы,
 
Выйшлі з Тэраху і разлажыліся табарам у Мітцы.

а пасля Мэткі яны сталі лагерам у Хэсмоне;
 
А выбраўшыся зь Міткі, зрабілі табар у Хашмоне.

выйшаўшы з Хэсмоны, прыбылі ў Мацэрот.
 
Выбраўшыся з Хашмону, прыбылі ў Масэрот.

А пасля Мацэрота яны сталі лагерам у Бэнэ-Якане;
 
Выйшаўшы з Масэроту, разлажыліся табарам у Бэнэ-Яакане.

і, выйшаўшы з Бэнэ-Якана, прыбылі да гары Гадгад;
 
З Бэнэ-Яакану прыбылі да Хар-Гагідгаду.

выйшаўшы адтуль, паставілі палаткі ў Етэбаце.
 
Адсюль выбраўшыся, паставілі палаткі ў Ётбаце.

І з Етэбаты прыбылі ў Эброну; а
 
Зь Ётбаты прыбылі ў Аброну.

выйшаўшы з Эброны, расклаліся лагерам у Эцыён-Гебэры.
 
Выйшаўшы з Аброны, разлажыліся табарам у Ецыён-Гебэру.

Адтуль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэс.
 
Адсюль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэш.

Выйшаўшы з Кадэса, паставілі палаткі на гары Гор, на самай мяжы зямлі Эдома.
 
Выбраўшыся з Кадэшу, паставілі палаткі на гары Гор, на мяжы зямлі Эдому.

Па загадзе Госпада Аарон, святар, узышоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля з Егіпта, у першы дзень пятага месяца,
 
Па загаду Госпада Аарон сьвятар узыйшоў на гару Гор і там памёр у саракавым годзе па выхадзе сыноў Ізраэля, у першы дзень пятага месяца.

маючы сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.
 
Меў ён сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Гор.

Цар Арада, хананеец, які жыў у Нагэбе, у зямлі Ханаан, пачуў у той час, што прыбылі сыны Ізраэля.
 
Кароль Араду, Хананеец, каторы жыў у Нэгэбе ў зямлі Ханаан, пачуў у той час, што надыходзяць сыны Ізраэля.

І выйшаўшы з гары Гор, яны сталі лагерам у Салмоне;
 
Яны зыйшлі з гары Гор і зрабілі табар у Цальмоне.

выйшаўшы адтуль, яны прыбылі ў Пунон.
 
Адтуль вырушылі ў Пунон.

З Пунона выйшлі і прыбылі ў Абот.
 
З Пунону выйшлі і прыбылі ў Абот.

З Абота прыбылі ў Еабарым, што на мяжы Мааба.
 
З Аботу прыбылі ў Іе-Абарым, што на мяжы Маабу.

А выйшаўшы з Еабарыма, яны паставілі палаткі ў Дыбонгадзе;
 
Выбраўшыся зь Іе-Абарыму, разлажыліся табарам у Дыбон-Гадзе.

выйшаўшы адтуль, сталі лагерам у Элман-Дэблатаіме.
 
Адтуль выйшаўшы, паставілі палаткі ў Альмон-Дыблатаіме.

А выйшаўшы з Элман-Дэблатаіма, прыбылі пад гару Абарым, насупраць Нэба.
 
Выйшаўшы з Альмон-Дэблатаіму, прыбылі пад гару Абарым, насупраць Нэбо.

А выйшаўшы з гор Абарым, прыйшлі на раўніны Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
 
Выйшаўшы з гары Абарым, прыйшлі на раўніны Маабу над Ярдан насупраць Ерыхону.

там расклаліся лагерам на мясцовасці ад Бэт-Есімота аж да Абэл-Сітыма на раўнінах Мааба.
 
Там расклаліся табарам паміж Бэт-Гаешымотам і Абэль-Шытымам на раўнінах Маабу.

Там сказаў Госпад Майсею:
 
Там вось сказаў Госпад Майсею:

«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, —
 
«Загадай сынам Ізраэля і скажы ім: Калі пяройдзеце раку Ярдан і ўвойдзеце ў зямлю Ханаан,

выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламайце ўсіх іх ідалаў ды разбіце ўсе статуі, і ўсе ўзгоркі спусташыце.
 
выганіце перад сабою ўсіх жыхароў той зямлі, паламіце ўсе іхнія выявы ды разьбіце ўсіх ідалаў, і ўсе ўзгоркі спусташыце.

Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў яе вам ва ўласнасць;
 
Завалодайце зямлёй і абжывайцеся на ёй, бо Я даў вам яе на ўласнасьць.

яе падзяліце паміж вашымі пакаленнямі: большаму пакаленню дайце большую частку, меншаму — меншую; як жэрабя выпадзе, так паміж усімі хай будзе падзелена ўласнасць; па пакаленнях і родах хай будзе яна падзелена.
 
Падзяліце яе паміж вашымі пакаленьнямі, большаму пакаленьню — большую частку, меншаму — меншую. Як жэрабе выпадзе, так будзе падзелена спадчына. Па пакаленьнях і родах будзе яна падзелена.

Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і як калючкі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражывання вашага;
 
Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і калючкамі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражываньня вашага.

і тады, што Я меркаваў ім зрабіць, вам зраблю”».
 
І тады, што Я маніўся ім зрабіць, вам зраблю».