Лікі 24 разьдзел
Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
І калі Балаам пераканаўся, што Госпаду падабаецца, каб ён дабраславіў Ізраэль, не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але, павярнуўшы аблічча сваё да пустыні
Калі Білеам пераканаўся, што Госпаду падабаецца, каб ён дабраславіў Ізраэля, дык не пайшоў, як раней хадзіў, каб варажыць, але павярнуў ён аблічча сваё на пустыню.
і падняўшы вочы, убачыў Ізраэль, што стаяў лагерам па сваіх пакаленнях, і, калі агарнуў яго Дух Божы,
Калі падняў ён вочы і ўбачыў Ізраэля, што стаяў табарам па сваіх пакаленьнях, агарнуў яго Дух Божы,
сказаў ён прароцтва сваё, кажучы: «Кажа Балаам, сын Бэора, кажа чалавек, у якога адкрытыя вочы,
і абвясьціў ён прароцтва сваё, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, у каторага адкрытыя вочы,
кажа той, хто чуе слова Божае, той, перад кім з’яўляецца Усемагутны, той, хто падае, але так вочы яго адкрываюцца.
кажа той, хто чуе слова Божае, той, хто бачыць бачаньні Ўсемагутнага, той, хто падае, але вочы адкрытыя ў яго.
О, як прыгожыя палаткі твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраэлю!
О як прыгожыя палаткі твае, Якубе, і паселішчы твае, Ізраэлю!
Раскінуліся яны, як даліны, як сады, што арошаны рэкамі, як дрэвы алоэ, якія Госпад пасадзіў, як кедры паблізу водаў.
Раскінуліся яны як даліны рэкаў, як сады на беразе ручая, як дрэвы алёэ, каторыя Госпад пасадзіў, як кедры між водамі.
Хай цячэ вада з вёдзер яго і хай зерне яго мае ўдосталь вільгаці. Хай цар яго ўзвысіцца над Агагам, і хай узнімецца царства яго.
Цячэ вада зь нетраў ягоных, і зерне яго мае ўдосталь вільгаці. Кароль яго мацнейшы, чым Агаг, і ўзвышаецца каралеўства ягонае.
Бог вывеў яго з Егіпта, Ён для яго, як рогі буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, а косці іх паламае і струшчыць стрэламі сваімі.
Бог вывеў яго з Эгіпту, Ён для яго як рог буйвала. Праглыне ён народы, ворагаў сваіх, косьці іхнія паломіць і струшчыць стрэламі сваімі.
Ён ляжыць і спіць, як леў і як ільвіца, хто адважыцца пабудзіць яго? Хто дабраславіць цябе, той і сам будзе дабраславёны, хто пракляне цябе, сам будзе пракляты!»
Ён прыхіліўся, лёг як леў ды як ільвіца, хто адважыцца падняць яго? Хто дабраславіць цябе, сам будзе дабраслаўлены; хто пракляне цябе, сам будзе пракляты!»
І, разгневаны на Балаама, Балак, пляснуўшы рукамі, кажа: «На праклён ворагаў сваіх паклікаў я цябе, а іх ты ўжо трэці раз дабраславіў!
І разгневаўся на Білеама Балак, і, пляснуўшы рукамі, кажа: «На праклён ворагаў маіх паклікаў я цябе. А іх ты ўжо трэці раз дабраславіш!
Вяртайся цяпер да свайго дому! Хацеў я цябе багата ўзнагародзіць, але Госпад пазбавіў цябе прыгатаванай узнагароды».
Уцякай хутчэй да свайго дому! Хацеў я цябе багата аднагарадзіць, але Госпад пазбавіў цябе прыгатаванай нагароды».
Балаам адказаў Балаку: «Ці ж ужо тваім пасланцам, пасланым табою да мяне, не казаў я:
Білеам адказаў Балаку: «Ці ж ужо тваім пасланцам, пасланым табою да мяне, не казаў я:
“Нават калі Балак дасць мне поўны свой дом срэбра і золата, не змагу працівіцца слову Госпада; ані што добрае, ані што ліхое не выкажу з сэрца свайго, але толькі тое, што Госпад скажа, тое і я скажу?”
Хоць бы Балак даваў мне поўны свой дом серабра або золата, не магу працівіцца слову Госпада. Ці што добрае, ці што ліхое ня выкажу з сэрца майго, але толькі тое, што Госпад скажа, тое і я скажу.
І цяпер, адыходзячы да народа майго, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы».
Дык вось, я вярнуся да народу майго, але падыйдзі, я скажу табе, што зробіць народ гэты з народам тваім у апошнія часы».
І выказаў ён прароцтва, кажучы: «Кажа Балаам, сын Бэора, кажа чалавек, які мае адкрытыя вочы;
І выказаў ён прароцтва, кажучы: «Кажа Білеам, сын Бэора, кажа чалавек, каторы мае адкрытыя вочы,
кажа той, хто чуе словы Божыя, хто ведае думку Найвышэйшага і бачыць з’яўленні Усемагутнага, які, падаючы, мае адкрытыя вочы.
кажа той, хто чуе словы Божыя, каторы ведае думку Ўзвышняга і бачыць бачаньні Ўсемагутнага, каторы, падаючы, мае адкрытыя вочы.
Бачу яго, але яшчэ не цяпер; аглядаю яго, але не паблізу. Узыходзіць зорка з Якуба і паўстае скіпетр з Ізраэля; і ён струшчыць галаву Мааба і зруйнуе ўсіх сыноў Сэта.
Бачу яго, але яшчэ не цяпер, аглядаю яго, але ня зблізка. Узыходзіць зорка зь Якуба, паўстае скіпер зь Ізраэля; і ён струшчыць скроні Маабу і чарапы ўсіх сыноў Сэта.
І Эдом будзе ўласнасцю яго, і Сэір стане ўласнасцю яго ад ворагаў яго; Ізраэль будзе рабіць вялікія справы.
Эдом станецца ўласнасьцю ягонай, і Сэір стане спадчынай ворагаў. Ізраэль будзе рабіць вялікія справы.
Ад Якуба будзе валадар і знішчыць ён рэшткі з народа».
Ад Якуба будзе валадар, і зьнішчыць ён астаткі гораду».
І, калі ўбачыў ён Амалека, абвясціў прароцтва сваё, ён сказаў: «Амалек — першы з народаў, рэшткі яго знікнуць».
Калі ўбачыў ён Амалека, абвясьціў прароцтва сваё і сказаў: «Амалек — першы з народаў, але да рэшты ён будзе зьнішчаны».
Убачыў таксама кінэяў, і абвясціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё і на скале пабудавана тваё гняздо;
Угледзеў таксама Кенэяў, і абвясьціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё, і на скале пабудаванае тваё гняздо;
але і яно прызначана на знішчэнне, калі Асур зняволіць цябе».
але і яно прызначанае на зьнішчэньне, калі Асур зьняволіць цябе».
І абвясціў прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: «Гора! Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта?
І абвясьціў ён прароцтва сваё, і зноў сказаў ён: «Хто будзе жыць, калі Бог зробіць гэта?
Прыплывуць караблі з Кітыма, і перамогуць асірыйцаў, і спустошаць Гебэр, але ўрэшце і самі загінуць».
Прыплывуць караблі з Кітыму, і перамогуць Асура, і паканаюць Эбэра, але ўрэшце і самі загінуць».
І ўстаў Балаам і вярнуўся на сваё месца; Балак жа дарогай, якой прыйшоў, пайшоў назад.
І ўстаў Білеам, і вярнуўся ў сваё месца, а Балак таксама пайшоў дарогай сваёй.