Другі закон 11 разьдзел
Другі закон
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Дык любі Госпада, Бога твайго, і пільнуй Яго настаўленні і загады, законы і прыказанні ўвесь час.
Дык любі Госпада, Бога твайго, і захоўвай Ягоныя прыказаньні, і законы, і загады ўвесь час.
І вы даведаецеся сёння пра тое, чаго не ведаюць дзеці вашы, якія не бачылі навукі Госпада, Бога вашага, вялікіх учыненняў Яго, і дужай рукі, і ўзнятага пляча,
І вы даведаецеся сягоньня тое, чаго ня ведаюць дзеці вашыя, каторыя ня бачылі караньня Госпада, Бога вашага, вялікіх чынаў Ягоных, і дужай рукі, і ўзьнятага пляча,
знакаў і спраў Яго, якія ўчыніў Ён у Егіпце перад фараонам і ўсёй зямлёй яго,
знакаў і даконаў Ягоных, якіх даканаў Ён ў Эгіпце перад фараонам і ўсёй зямлёй ягонай,
і ўсім войскам егіпецкім, конямі і калясніцамі; якім чынам накрылі іх воды Чырвонага мора, калі гналіся яны за вамі, і знішчыў іх Госпад аж да сённяшняга дня,
усім войскам Эгіпецкім, конямі і калясьніцамі; калі нахлынулі на іх воды Чырвонага мора, калі гналіся за вамі, і зьнішчыў іх Госпад, і так ёсьць да сягоньняшняга дня,
і што зрабіў Ён вам на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на гэтае месца,
і што зрабіў Ён вам на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на гэтае месца,
і што зрабіў ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, які быў сынам Рубэна, як іх праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, разам з дамамі і палаткамі, і з усёй іх маёмасцю, якую мелі яны сярод Ізраэля.
і што зрабіў Ён Датану і Абіраму, сынам Эліяба, каторы быў сынам Рубэна, каторых праглынула зямля, адкрыўшы сваю пашчу, іхнія дамы і палаткі, і ўсю іхнюю маёмасьць, якую мелі сярод Ізраэля.
Вочы вашы бачылі ўсе вялікія справы Госпада, якія Ён учыніў,
Вочы вашыя бачылі ўсе вялікія чыны Госпада, каторых Ён даканаў,
каб вы пільнавалі ўсе прыказанні, якія сёння я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і змаглі ўвайсці і завалодаць зямлёю, у якую ўступаеце,
каб вы выконвалі ўсе загады, каторыя сёньня я загадваю вам, каб набраліся вы сілы і ўвайшлі, і ўзялі зямлю, у каторую ўваходзіце,
каб доўгі час жылі ў той зямлі, якую пад прысягай абяцаў Госпад бацькам вашым і нашчадкам іх, — зямлю, што ацякае малаком і мёдам.
каб доўга жылі вы ў той зямлі, каторую з прысягай абяцаў Госпад бацькам вашым і патомству іхняму, у зямлі, ацякаючай малаком і мёдам.
Бо зямля, у якую ты ўваходзіш, каб завалодаць ёю, не ёсць такой, як зямля Егіпецкая, з якой ты выйшаў: там, калі зерне засеяна, то воды жыватворчыя дастаўляліся нагамі, як у садах;
Бо зямля, каторую ты ідзеш заняць, ня ёсьць такою, як зямля Эгіпецкая, з каторай ты выйшаў, у каторай, укінуўшы зерне, як у агародзе, паліваў працаю ног сваіх.
але гарыстая і лагчынная, яна чакае дажджу з неба,
Зямля тая, якую ідзеш заняць, — гарыстая і лагчынная, патрабуючая дажджу,
над якою Госпад, Бог твой, заўсёды апякуецца, і вочы Яго звернуты на яе ад пачатку года аж да канца яго.
зямля, якою Госпад, Бог твой, апякуецца, і вочы Ягоныя зьвернуты на яе адпачатку году аж да канца.
“Дык, калі будзеш слухаць прыказанні Мае, якія сёння Я даю вам, каб любілі Госпада, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым ды ўсёю душой вашай,
Дык калі ты будзеш слухаць загадаў Маіх, каторыя сёньня Я даю вам, каб любілі Госпада, Бога вашага, і служылі Яму ўсім сэрцам вашым ды ўсёю душой вашай,
Я дам зямлі вашай дождж ранні і позні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і алівы.
Я дам зямлі вашай дождж раньні і позьні ў свой час, каб мог ты сабраць збожжа, і віно, і аліву.
І дасць яна траву з палёў на кармленне жывёлы тваёй, каб ты сам еў і наеўся”.
Таксама дам Я траву з палёў на кармленьне жывёлы тваёй, каб ты сам еў і наеўся.
Сцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца ваша, каб не адышлі вы ад Госпада і не служылі чужым багам ды не пакланяліся ім,
Сьцеражыцеся, каб не ашукалася сэрца вашае, каб не адыйшлі вы ад Госпада і не служылі чужым багам ды не пакланяліся ім,
бо разгневаецца Госпад на вас, і зачыніць Ён неба, і не будзе падаць дождж, і зямля не дасць плода свайго, і згінеце вы хутка на найлепшай зямлі, якую мае даць вам Госпад.
бо разгневаецца Госпад на вас, і зачыніць Ён неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня ўродзіць, і пагінеце вы хутка на добрай зямлі, якую дасьць вам Госпад.
Дык пакладзіце гэтыя словы Мае ў сэрцах і ў душах вашых, і прывяжыце іх як знак на руках, і звяжыце іх, быццам якую падвеску, паміж вачэй вашых.
Дык захавайце гэтыя словы Мае ў сэрцы і ў душы вашай. Прывяжыце іх на знак на руках вашых і зрабіце іх павязкаю над вачыма вашымі.
Навучыце ім дзяцей вашых, гаворачы пра іх, калі сядзіш у доме сваім і калі ідзеш дарогаю, калі кладзешся і ўстаеш.
Навучыце ім дзяцей вашых, паўтараючы іх ім, калі сядзіцё дома, калі ідзіцё дарогаю, калі кладзіцёся і ўстаецё.
І напішы іх на бэльках дому свайго і над брамамі сваімі,
І напішы іх над дзьвярыма дому свайго і над брамамі сваімі,
каб памножыліся дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, пра якую прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць ім [яе] да таго часу, пакуль неба будзе ўзвышацца над зямлёй.
каб дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, каторую прысягнуў Госпад бацькам тваім, памножыліся на столькі, колькі днёў неба будзе над зямлёй.
Калі, вось, будзеце пільнаваць усе прыказанні гэтыя, якія я загадваю вам, ды будзеце спаўняць іх, каб любіць Госпада, Бога вашага, ды будзеце хадзіць усімі шляхамі Яго і будзеце туліцца да Яго,
Калі вось будзеце берагчы ўсе загады гэтыя, якія я загадваю вам, і будзеце спаўняць іх, і будзеце любіць Госпада, Бога вашага, і будзеце хадзіць ўсімі дарогамі Ягонымі і будзеце туліцца да Яго,
то Госпад перад абліччам вашым расцярушыць усе гэтыя народы, і вы будзеце валодаць імі, хоць яны большыя і дужэйшыя за вас.
то Госпад прагоніць перад вамі ўсе гэтыя народы, і вы запануеце над імі, хоць яны большыя і дужэйшыя за вас.
Кожнае месца, на якое стане нага ваша, будзе вашым: ад пустыні, ад Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашы.
Кожнае месца, на каторае стане нага вашая, будзе вашым: ад пустыні і да Лібана, ад вялікай ракі Эўфрат аж да заходняга мора будуць межы вашыя.
Ніхто не ўстаіць супраць вас. Госпад, Бог ваш, навядзе страх і жах перад вамі на ўсякую зямлю, на якую вы ступіце, як Ён вам казаў.
Ніхто не ўстаіць супраць вас, бо Госпад, Бог ваш, навядзе страх перад вамі на ўсякую зямлю, на каторую вы ступіце, як Ён вам казаў.
Дык вось, прапаную сёння перад абліччам вашым дабраславенне і праклён:
Дык вось прапаную вам сягоньня дабраславенства і праклён:
дабраславенне, калі паслухаеце прыказанні Госпада, Бога вашага, якія я вам сёння загадваю;
дабраславенства, калі паслухаеце загадаў Госпада, Бога вашага, каторыя я вам сягоньня абвяшчаю,
і праклён, калі не паслухаеце прыказанні Госпада, Бога вашага, але сыдзеце з дарогі, якую я вам цяпер паказваю, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх не ведаеце.
і праклён, калі не паслухаеце загадаў Госпада, Бога вашага, але зыйдзеце з дарогі, каторую я вам сягоньня паказваю, і пойдзеце за багамі чужымі, каторых ня ведаеце.
Калі ўвядзе цябе Госпад, Бог твой, у зямлю, у якую ты ідзеш, каб пасяліцца ў ёй, тады абвясці дабраславенне на гары Гарызім, а праклён — на гары Гэбал.
Калі ўвядзе цябе Госпад, Бог твой, у зямлю, каторую ты ідзеш атрымаць, тады абвясьці дабраславенства на гары Гарызім, а праклён — на гары Гэбаль.
Горы гэтыя за Ярданам, за дарогай, што схіляецца на захад сонца ў зямлі хананеяў, якія жывуць у Арабе, насупраць Галгала, каля дубоў Марэг.
Горы гэтыя за Ярданам, за заходняй дарогай у зямлі Хананейцаў, якія пражываюць у Арабе, насупраць Гільгалу, каля дубоў Марэ.
Бо вы пройдзеце праз Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую Госпад, Бог ваш, мае даць вам, і будзеце жыць на ёй.
Вы бо пяройдзеце празь Ярдан, каб завалодаць зямлёю, каторую Госпад, Бог ваш, дасьць вам, і будзеце жыць на ёй.
Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе загады і законы, якія я кладу сёння перад абліччам вашым.
Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе прыказаньні і законы, каторыя я даю вам сягоньня.