Другі закон 16 разьдзел
Другі закон
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Беражы месяц Абіб, каб учыняць Пасху Госпаду, Богу твайму, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Егіпта ноччу.
Захоўвай месяц Абіб і сьвяткаваньне Пасхі на ўшанаваньне Госпада, Бога твайго, бо ў гэтым месяцы Абіб вывеў цябе Госпад, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
І складзі ахвяру пасхальную Госпаду, Богу твайму, з авечак і бычкоў у месцы, якое сам Госпад, Бог твой, выбера, каб было там імя Яго.
Складзеш ахвяру пасхальную Госпаду, Богу твайму, з авец і цялят у месцы, якое Сам Госпад, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Яго.
Не еж з ёю хлеба квашанага. Сем дзён еж з гэтымі ахвярамі хлеб бедавання без закваскі, бо паспешна выйшаў ты з Егіпта, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з Егіпта ўсе дні жыцця свайго.
Ня еш зь ёю хлеба квашанага. Сем дзён будзеш есьці з гэтымі ахвярамі праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешна выйшаў ты зь зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду зь зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.
Не павінна быць нічога кваснага ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; з мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, нічога не павінна застацца да раніцы ў першы дзень.
Не павінна быць у цябе нічога кваснага ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; зь мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога хай не застанецца праз ноч да раніцы.
Не можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў сваіх, якія мае даць табе Госпад, Бог твой,
Ня можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў сваіх, якія дасьць табе Госпад, Бог твой,
але толькі ў тым месцы, якое выбера Госпад, Бог твой, каб было там імя Яго, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Егіпта.
але толькі ў тым месцы, якое выбярэ Госпад, Бог твой, каб прабывала там імя Яго, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Эгіпту.
Спячы і з’еж на тым месцы, якое выбера Госпад, Бог твой; на ранку ўстань і вярніся ў палаткі свае.
Сьпячы і зьеш на тым месцы, якое выбярэ Госпад, Бог твой; на раніцы ўстанеш і вернешся ў палаткі свае.
Шэсць дзён еж праснакі і на сёмы дзень таксама, бо ён усталяваны для Госпада, Бога твайго, і не працуй.
Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачыстае сабраньне на ўшанаваньне Госпада, Бога твайго, не працуй (у гэты дзень).
Адлічы сабе сем поўных тыдняў ад дня таго, калі ўзнясеш серп над жнівом,
Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго дня, у каторым серп пачне жаць збожжа,
і ўшаноўвай свята тыдняў для Госпада, Бога твайго, дабрачыннай ахвярай з рукі тваёй, якую складаеш паводле дабраславення Госпада, Бога твайго.
і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне Госпада, Бога твайго, з ахвярай паводле шчодрасьці рукі тваёй, складзенай згодна з тым, як падабраславіць табе Госпад, Бог твой.
І святкуй перад Госпадам, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, паслугач твой і паслугачка твая, і левіт, той, што ў брамах тваіх, прыбылец, і сірата, і ўдава, якая прабывае з табой у месцы, якое выбера Госпад, Бог твой, каб там было імя Яго;
Весяліся перад Госпадам, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служанка твая, і левіт, прысутны ў вас, і прыбылец, і сірата, і ўдава, якая прабывае з табой у месцы, якое выбярэ Госпад, Бог твой, каб там прабывала імя Яго.
і прыпомні сабе, што ты быў нявольнікам у Егіпце, таму зберагай і чыні тое, што загадана табе.
І прыпомніш сабе, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму будзеш берагчы і чыніць тое, што загадана табе.
Святкуй свята палатак сем дзён пасля таго, як збярэш плён твой з току і з тоўчні.
Будзеш сьвяткаваць сьвята Палаткаў сем дзён пасьля збору пладоў з твайго току і тоўчні (вінаграду).
У гэта свята будзеш святкаваць ты, і сын твой, і дачка, паслугач твой і паслугачка, таксама левіт і чужынец, сірата і ўдава, якія жывуць у брамах тваіх.
У гэта сьвята будзеш банкетаваць ты, і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служанка, таксама левіт, чужынец, сірата і ўдава, каторыя жывуць у брамах тваіх.
Сем дзён адзначай святы Госпаду, Богу твайму, у месцы, якое выбера Госпад; бо дабраслаўляць цябе будзе Госпад, Бог твой, ва ўсім плёне тваім і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасці.
Сем дзён будзеш сьвяткаваць сьвяты Госпаду, Богу твайму, у месцы, якое выбярэ Сам Госпад; бо дабраславіць табе будзе Госпад, Бог твой, ва ўсіх пладах тваіх і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасьці.
Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі,
Тры разы ў год хай пакажацца кожны мужчына на від Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбярэ Сабе: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Палаткаў. І ніхто хай не прыходзіць да Госпада з пустымі рукамі.
але кожны хай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславення Госпада, Бога твайго, якое Ён табе дасць.
І кожны хай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславенства Госпада, Бога твайго, якое Ён табе дасьць.
Ва ўсіх брамах тваіх, якія дасць табе Госпад, Бог твой, устанаві суддзяў і загадчыкаў на працах на ўсе пакаленні, каб судзілі людзей справядлівым судом.
Ва ўсіх гарадах тваіх, каторыя дасьць табе Госпад, Бог твой, установіш судзьдзяў і загадчыкаў працы на ўсе пакаленьні, каб судзілі людзей справядлівым судом.
Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, каторыя засьляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
За справядлівасцю, за справядлівасцю ідзі следам, каб жыў ты і валодаў зямлёю, якую Госпад, Бог твой, дасць табе.
Справядлівасьць спаганяй, каб ты жыў і атрымаў зямлю, якую дасьць табе Госпад, Бог твой.
Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які збудуеш сабе.
Не садзі сабе гаёў зь якіх-колечы дрэваў каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, які збудуеш сабе.
Не стаў слупа, бо гэта ненавідзіць Госпад, Бог твой.
Ня стаў сабе слупы, бо гэта ненавідзіць Госпад, Бог твой.