Другі закон 27 разьдзел

Другі закон
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Загадаў вось Майсей разам са старэйшынамі Ізраэля народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёння загадваю.
 
Загадаў вось Майсей разам са старэйшымі Ізраэля ўсяму народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёньня абвяшчаю.

Калі пяройдзеш праз Ярдан у зямлю, якую табе дасць Госпад, Бог твой, пастаў велізарныя камяні і абмаж іх вапнай,
 
Калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую табе дасьць Госпад, Бог твой, пастаў велізарныя каменьні і абмаж іх вапнай,

каб мог напісаць на іх усе словы гэтага закону, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсці ў зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, як сказаў табе Госпад, Бог бацькоў тваіх.
 
каб мог напісаць на іх усе словы гэтага закону, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсьці ў зямлю, якую дасьць табе Госпад, Бог твой, у зямлю, якая аплывае ў малако і мёд, як сказаў табе Госпад, Бог бацькоў тваіх.

Дык калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я вам сёння загадваю, на гары Гэбал, і абмажце іх вапнай.
 
Калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя каменьні, як я вам сёньня загадваю, на гары Гэбаль і абмажце іх вапнай.

І пабудуй там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза,
 
І пабудуй там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, з каменьняў, каторых не кранула жалеза,

з камянёў нячэсаных, і складзі на ім ахвяру цэласпалення Госпаду, Богу твайму.
 
з каменьняў нячэсаных, і злажы на ім ахвяру цэлапаленьня Госпаду, Богу твайму.

І складзі ахвяры прымірэння, і еж там і весяліся перад абліччам Госпада, Бога твайго;
 
І складзі ахвяру прымірэньня, і еш там, і цешся на віду Госпада, Бога твайго;

ды напішы на камянях усе словы закону гэтага выразна і ясна».
 
і напішы на каменьнях усе словы Закону гэтага выразна і ясна».

Потым Майсей і святары левіты народа прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Слухай уважліва, Ізраэль: у дзень сённяшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.
 
Потым Майсей і сьвятары левіты прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Маўчы, Ізраэль, і слухай. У дзень сягоньняшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.

Слухай голас Яго і спаўняй прыказанні і загады Яго, якія я загадваю табе».
 
Будзеш слухаць голас Яго і спаўняць загады і прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе».

У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы:
 
У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы:

«Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраславіць народ, вось гэтыя: Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Язэп і Бэньямін.
 
«Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраславіць народ, вось гэтыя: Сымон, Леві, Юда, Ісахар, Язэп і Бэн'ямін.

На гары ж Гэбал, згодна абраду, для праклёну будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, і Асэр, і Забулон, Дан і Нэфталі.
 
На гары ж Гэбаль для праклінаньня будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, Асэр, Забулён, Дан і Нэфталі.

І пачнуць абвяшчаць левіты і загамоняць гучным голасам да ўсіх мужоў Ізраэля:
 
І пачнуць левіты, і загамоняць гучным голасам да ўсяго Ізраэля:

“Пракляты чалавек, які робіць статую або літога ідала, брыдоту перад Госпадам, твор рук рамесніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты чалавек, каторы зробіць статую або літога ідала, брыдоту перад Госпадам, твор рук рамесьніка і паставіць яго ў месцы схаваным!» І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маткай». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто перасоўвае межы блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто перасоўвае мяжу бліжняга свайго». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто несправядліва судзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто падманвае сляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто крыўдзіць чужынца, сірату і ўдаву». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто спіць з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча яго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча ягонага». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто спіць з любой жывёлай”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто лажыцца з усялякай жывёлаю». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто спіць з сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маці сваёй”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто лажыцца зь сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маткі сваёй». І ўвесь народ адкажа: «Амэн».

“Пракляты той, хто спіць з цешчай сваёй”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто лажыцца зь цешчай сваёй». І ўвесь народ адкажа: «Амэн.»

“Пракляты той, хто тайна заб’е блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто тайна забівае бліжняга свайго». І ўвесь народ адкажа: «Амэн.»

“Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную». І ўвесь народ адкажа: «Амэн»

“Пракляты той, хто не трымаецца слоў гэтага закону і не спаўняе іх у справе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.
 
«Пракляты той, хто не трымаецца словаў гэтага Закону, і не спаўняе іх на дзеле». І ўвесь народ адкажа: «Амэн.»