Другі закон 32 разьдзел
Другі закон
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
«Слухайце нябёсы, што я гавару, і хай чуе зямля словы вуснаў маіх!
«Слухайце, нябёсы, што я гавару, і хай чуе зямля словы вуснаў маіх!
Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імжа, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.
Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імгла, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.
Бо прызываць я буду імя Госпада, дык дайце вялікую хвалу Богу нашаму!
Бо прызываць я буду імя Госпада, дык дайце хвалу Богу нашаму!
Ён — скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Яго — справядлівасць. Бог верны, і няма ў Ім ніякай няпраўды, Ён справядлівы і праўдзівы.
Ён — скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Яго справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім няпраўды, Ён беззаганны і справядлівы.
Зграшылі супраць Яго, не Яго гэта дзеці ў брыдотах сваіх, пакаленне паганае і ліхое.
Саграшылі супраць Яго, не Яго гэта дзеці, пакаленьне паганае і ліхое.
Чым аддаеце Госпаду, народ дурны і безразважны? Ці ж Ён не Айцец твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцці цябе.
Чым аднагараджаеце Госпаду, народ дурны і сапсуты? Ці ж Ён ня Бацька твой? Ён стварыў цябе і трымае пры жыцьці цябе.
Памятай аб днях даўнейшых, разважай пра паасобныя пакаленні; спытайся ў бацькі свайго, і ён скажа табе, старэйшын тваіх, і раскажуць табе.
Памятай аб днях даўнейшых, разважай пра паасобныя пакаленьні; папытайся бацькі свайго, і ён скажа табе, старшынь тваіх, і яны раскажуць табе.
Калі падзяляў Найвышэйшы народы, калі раздзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.
Калі надзяляў Узвышні народы, калі разьдзяляў сыноў Адама, Ён вызначыў межы народам паводле лічбы сыноў Ізраэля.
Уласнасць Госпада народ Яго. Якуб — удзел спадчыны Яго.
Уласнасьць Госпада — народ Ягоны. Якуб — удзел спадчыны Ягонай.
Ён знайшоў яго на зямлі бязлюднай у месцы жаху і ляманту пустыннага, абходзіў яго кругом і пільнаваў, і сцярог, як зрэнку вока Свайго.
Ён знайшоў яго на зямлі пустыннай, у месцы жаху, Ён хадзіў за ім і глядзеў, і сьцярог яго, як зрэнку вока Свайго.
Як арол прынукае лятаць птушанят сваіх і над імі кружляе, раскінуўшы крылы свае, і бярэ іх ды нясе на крылах сваіх,
Як арол прынукае лятаць птушанятаў сваіх і над імі кружляе, раскінуўшы крылы свае, і бярэ іх ды нясе на крылах сваіх,
так Госпад Сам вадзіў яго, і не было з ім бога чужога.
так Госпад Сам вадзіў яго, і не было зь ім бога чужога.
І паставіў яго на высокай зямлі, каб спажываў плады палёў, каб піў мёд са скалы і алей з цвёрдага каменя,
І паставіў яго на высокай зямлі, каб спажываў плады палёў, каб піў мёд са скалы і алей зь цьвёрдага каменя,
масла з кароў і малако з авечак, разам з тлушчам бараноў, і ягнят сыноў Басана, і казлоў, разам з найчысцейшай пшаніцай, і каб піў адборную кроў вінаграду.
масла кароў і малако авец, лой бараноў і ягнятаў Башану, і казлоў разам з найчысьцейшай пшаніцай, і каб піў кроў вінаграду адборнага.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.
Насыціўся Ешурун і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і гладкі, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зьняважыў скалу збаўленьня свайго.
І правакавалі яны Яго багамі чужымі, ды брыдотамі прынукалі да гневу.
І гневалі яны Яго багамі чужымі ды брыдотамі прынукалі да гневу.
Ахвяры складалі яны дэманам, а не Богу, багам, якіх не ведалі; з’явіліся яны, новыя і невядомыя, якім не пакланяліся бацькі іх.
Ахвяры складалі яны дэманам, а ня Богу, багам, каторых ня ведалі; новым, каторыя нядаўна зьявіліся, каторым не пакланяліся бацькі іхнія.
Скалу, якая цябе нарадзіла, пакінуў ты, і забыўся ты на Госпада, Творцу свайго.
Заступніка, каторы цябе нарадзіў, пакінуў ты, не памятаў ты Госпада, Творцу свайго.
Убачыў Госпад і абурыўся, бо правакавалі Яго сыны Яго і дочкі.
Убачыў гэта Госпад і абурыўся, бо гнявілі Яго сыны Ягоныя і дочкі.
Дык сказаў: “Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іх, бо пакаленне гэта ліхое і сыны няверныя.
Дык сказаў: «Схаваю аблічча Маё ад іх і пабачу будучыню іхнюю, бо пакаленьне гэта ліхое, сыны няверныя.
Яны Мяне абурылі тым, хто не быў Богам, і раздражнілі марнасцю сваёй; і Я справакую іх тым, хто не ёсць народам, народам дурным раздражню іх.
Яны ўгнявілі Мяне тым, што ня богі, неразумнасьцю сваёй раздражнілі Мяне; а Я ўгняўлю іх тым, што не народ, народам дурным раздражню іх.
Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.
Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расьліннасьцю яе, і спапяліць падваліны гор.
Я збяру на іх няшчасці і засыплю іх стрэламі Маімі.
Я зьбяру на іх няшчасьці, пушчу на іх стрэлы Мае.
Будуць мораны яны голадам, марнаваны трасцаю і лютай пошасцю; і пашлю Я на іх зубы звяроў і атруту змеяў, якія поўзаюць у пыле.
Будуць мораны яны голадам, паляны трасцаю і лютай пошасьцю, і пашлю Я на іх зубы зьвяроў і атруту поўзаючых у пыле зьмеяў.
На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам з дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам”.
На двары будзе нішчыць іх меч, а ў дамах — жах, юнака разам зь дзяўчынаю, немаўля разам са старым чалавекам.
Я сказаў: “Знішчу іх і звяду ў людзей памяць пра іх”.
Я сказаў: Вынішчу іх і спыню ў людзей памяць пра іх.
Але спыніў гэта дзеля пыхлівасці ворагаў, каб ворагі яго не ўзганарыліся і не казалі: “Рука наша ўзнятая, а не Госпад зрабіў усё гэта!”
Але спыніў гэта дзеля пыхлівасьці ворагаў, каб ворагі іхнія не вывышаліся і не казаліі: «Рука нашая ўзьнятая, а ня Госпад зрабіў усё гэта!»
Народ бо гэта бязрадны і неразважлівы.
Народ бо гэта бязрадны і неразважны.
Ці ж разважаюць яны і ці зразумеюць яны гэта і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю?
Ці ж разважаюць яны, і ці зразумеюць гэта, і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю!
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а двое адганяць дзесяць тысяч? Ці няпраўда, што скала іх прадала іх, і Госпад выдаў іх?
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а дваіх адганяць дзесяць тысячаў, калі б Заступнік іх не пакінуў іх, і Госпад ня выдаў іх?
Бо іх скала не такая, як наша Скала; і ворагі нашы — суддзі у гэтым.
Бо іхні заступнік не такі, як наш Заступнік; і ворагі нашыя сьведкі ў гэтым.
Бо вінаград іх ад вінаграднага куста садомскага і з прыгарада гаморскага. Ягады іх — ягады атруты, і гронкі, як палын.
Бо вінаград іх ад вінаграднага ўшчэпу Садомскага і з палёў Гаморскіх. Ягады іхнія атрутныя і гронкі — як палын.
Віно іх — атрута змяіная і смяротная атрута гадзючая.
Віно іхняе — атрута зьмяіная і сьмяротная атрута гадзючая.
Ці ж гэта не схавана ў Мяне і не запячаткавана ў скарбах Маіх?
Ці ж гэта не схавана ў-ва Мне і не заагледжана пячацьцю ў скарбніцах Маіх?
Маім ёсць пакаранне, і я аднагароджу ў час, калі пахіснецца нага іх! Блізка ўжо дзень загубы, і хутка надыходзіць рашэнне лёсу іх».
У свой час Мая помста і аднагарода ў час, калі пахісьнецца нага іхняя! Блізка ўжо дзень загубы і надыходзіць рашэньне лёсу іхняга.
Будзе судзіць Госпад народ Свой, пашкадуе Ён паслугачоў Сваіх; убачыць, што рука іх аслабла і што не стала ні нявольнікаў, ні вольных,
І будзе судзіць Госпад народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх; калі ўбачыць, што рука іх аслабла і што няма ні нявольнікаў, ні вольных.
і скажа: «Дзе ж багі іх, скала, на якую яны мелі надзею,
І скажа: «Дзе ж багі іхнія, скала, у якой яны пакладалі надзею,
ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!
што елі тлустасьць ахвяраў, і пілі віно іх вадкіх ахвяраў? Хай устануць і дапамогуць вам, і хай у бядзе абароняць вас!
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны, і няма Бога апрача Мяне, Я забіваю і Я даю жыць, Я калечу і аздараўляю, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.
Падыму аж да неба руку Маю і скажу: “Я жыву вечна!
Падыму Я аж да неба руку Маю і скажу: «Жыву вечна!»
Калі Я навастру, як маланку, Мой меч і рука Мая выканае прысуд, аддам Я кару ворагам маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, адплачу.
Калі Я вывастру Мой меч бліскучы і рука Мая выканае прысуд, адпомшчу Я ворагам Маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, аднагараджуся.
Насычу кроўю стрэлы Мае, і меч Мой паглынаць будзе целы, кроў забітых і палонных, галовы варожых правадыроў!”
Насычу кроўю стрэлы Мае і меч Мой насыціцца мясам, крывёй забітых і палонных, галовамі варожых правадыроў!»
Хваліце, народы, народ Яго, бо адпомсціць Ён за кроў паслугачоў Сваіх, і прызначыць пакаранне для ворагаў Сваіх, і міласцівы будзе да зямлі народа Свайго».
Хваліце, народы, народ Ягоны, бо адпомсьціць Ён кроў слугаў Сваіх і міласьцівы будзе да зямлі народу Свайго».
Дык пайшоў Майсей з Ешуа, сынам Нуна, і пераказаў усе словы гэтага гімна ў вушы народа.
Дык пайшоў Майсей зь Ешуа, сынам Нуна, і пераказаў усе словы гэтае песьні ў вушы народу.
І скончыў Майсей пераказваць усе гэтыя словы, прамаўляючы да ўсяго Ізраэля,
Калі Майсей скончыў пераказваць усе гэтыя словы ўсяму Ізраэлю,
і сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым усе словы, якія я вам сёння пераказваю, ды загадайце вашым дзецям берагчы і выконваць іх і спаўняць усе словы гэтага закону.
сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым ўсе словы, якія я вам сёньня аб'яўляю, і загадайце вашым дзецям берагчы іх, і спаўняць усе словы гэтага Закону.
Бо слова гэтае не ёсць для вас малаважнае, але гэта жыццё ваша; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю».
Бо слова гэтае ня ёсьць для вас малаважнае, але гэта жыцьцё вашае; і ў слове гэтым доўга жыць будзеце на зямлі, у якую, перайшоўшы Ярдан, увойдзеце, каб завалодаць ёю».
У той самы дзень сказаў Госпад Майсею:
У той самы дзень сказаў Госпад Майсею:
«Узыдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэба, якая ў зямлі Мааба насупраць Ерыхона, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраэля ва ўласнасць.
«Узыйдзі на гэтую гару Абарым, на гару Нэбо, якая ў зямлі Маабу супраць Ерыхону, і паглядзі на зямлю Ханаан, якую Я дам сынам Ізраэля на ўласнасьць.
І памры ты на гары, на якую ты ўзыдзеш, і далучыся да народа свайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Гор і далучыўся да народа свайго.
І памрэш ты на гары, на каторую ты ўзыйдзеш, і далучыўся да народу свайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Гор і далучыўся да народу свайго.
Бо зграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраэля пры водах Мэрыбы каля Кадэса, на пустыні Сін, бо не ўшанавалі святасці Маёй сярод сыноў Ізраэля.
Бо саграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраэля пры водах Мэрыбы каля Кадэшу, на пустыні Цын, бо ня выявілі пашаны да Мяне сярод сыноў Ізраэля.
Таму толькі здалёк убачыш перад сабою тую зямлю, але ты сам не ўвойдзеш у тую зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля».
Таму толькі здалёк убачыш тую зямлю, але ты сам ня ўвойдзеш у тую зямлю, каторую Я даю сынам Ізраэля».