Другі закон 13 разьдзел
Другі закон
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2002
Калі паўстане сярод цябе прарок або той, хто кажа, што ён бачыць сон, і дасць табе знак або цуд,
Калі паўстане сярод цябе прарок або выясьніцель сноў і пакажа табе знак або цуд,
і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, ды скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты не ведаеш, і будзем ім служыць”,
і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, і скажа табе снавідзец: «Пойдзем за іншымі багамі, каторых ты ня ведаеш, і будзем ім служыць»,
то не слухай слоў такога прарока або снавідца, бо выпрабоўвае цябе Госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.
то ня слухай словаў такога прарока або выясьніцеля, бо выспрабоўвае вас Госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.
За Госпадам, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і прыказанні Яго пільнуйце ды слухайце голасу Яго, Яму служыце і да Яго туліцеся.
За Госпадам, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і загады Яго спаўняйце, і слухайце голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.
Прарок жа той або выясніцель сноў хай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад Госпада, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, ды каб звесці цябе з той дарогі, якую табе загадаў Госпад, Бог твой; дык выкарані зло з асяроддзя твайго.
Прарок жа той або выясьніцель хай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад Госпада, Бога вашага, Каторы вывеў вас зь зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з той дарогі, каторую табе загадаў Госпад, Бог твой, дык выкарані зло з асяродзьдзя твайго.
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або прыяцель, якога любіш як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты не ведаеш, ані бацькі твае,
Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, каторая туліцца да цябе, або прыяцель, каторага любіш, як душу сваю, таемна кажучы: «Хадзем і будзем служыць багам чужым», каторых ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,
з багоў усіх тых народаў, якія вакол цябе, або зводдаль ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога,
багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх ці то далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога.
не слухай яго і не згаджайся з ім; і не слухай яго ды хай не пашкадуе яго вока тваё, каб злітавацца і ўхаваць яго,
Ня слухай яго і не згаджайся зь ім, і не глядзі на яго зь літасьцю, ня мей міласэрдзя, і не хавай яго злачынства,
але забі. Хай перш твая рука падымецца на яго, а потым кожны ўзніме руку:
але забі яго; ты першы падымі руку, каб забіць яго, а потым увесь народ.
укамянуй яго на смерць, бо хацеў адцягнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі,
Укамянуй яго на сьмерць, бо хацеў адцягнуць цябе ад Госпада, Бога твайго, Каторы вывеў цябе зь зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
каб увесь Ізраэль спалохаўся, чуючы гэта, і больш ніколі не чыніў падобную ліхоту ў асяроддзі сваім.
Дык увесь Ізраэль, чуючы гэта, спалохаецца і перастане рабіць гэтую ліхоту ў асяродзьдзі сваім.
Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія Госпад, Бог твой, дасць табе на пражыванне, як нехта кажа:
Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія Госпад, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа,
“Выйшлі з асяроддзя твайго сыны Бэліяла і адварочваюць жыхароў горада свайго, і кажуць: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты не ведаеш”, —
што выйшлі з асяродзьдзя твайго сыны Бэліяла, каторыя адварочваюць жыхароў горада свайго, кажучы: «Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты ня ведаеш», —
то распытай пільна і старанна правер праўдзівасць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такая брыдота робіцца ў асяроддзі тваім,
то распытай пільна і старанна і правер праўдзівасьць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім,
то жыхароў гэтага горада выбі мечам і вынішчы яго, а таксама ўсё, што ў ім.
то жыхароў гэтага горада выбі мячом і аддай клятве яго і ўсё, што ў ім, разам з жывёлаю.
Усю ж здабычу з яго збяры на сярэдзіну плошчы яго і спалі разам з самім горадам, і такім чынам знішчы ўсё для Госпада, Бога твайго, і хай будзе ён вечна ў руінах, не адбудуецца больш.
Усю ж здабычу зь яго сабяры на сярэдзіну плошчы горада і спалі горад разам са здабычаю на цэлапаленьне Госпаду, Богу твайму, і застанецца ён у руінах, і не адбудуецца болей.
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з таго праклятага, каб Госпад адвярнуўся ад абурэння гневу Свайго і злітаваўся над табой, і памножыў цябе, як прысягнуў бацькам тваім,
І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з праклятага, каб Госпад адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зжаліўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,
калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, пільнуючы ўсе прыказанні Яго, якія Я загадваю табе сёння, каб рабіў тое, што прыемна перад абліччам Госпада, Бога твайго.
калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, спаўняючы ўсе загады Яго, якія я даю табе сягоньня, каб рабіць, што падабаецца Госпаду, Богу твайму.