Лукаша 21 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Пераклад Л. Гарошка
Глянуўшы, Ён убачыў багатых, якія кідалі свае дары ў скарбонку.
адсутнічае
Убачыў таксама і адну бедную ўдаву, якая кідала туды дзве лепты,
адсутнічае
і сказаў: «Праўдзіва кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх укінула.
адсутнічае
Бо ўсе яны кідалі ў дар, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўвесь пражытак свой, які мела».
адсутнічае
Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў:
Калі некаторыя гаварылі аб сьвятыні, што яна ўпрыгожаная добрым каменьнем і дарамі, сказаў:
«Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе зруйнаваны».
"Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не астанецца камень на камені, які-б ня быў звалены".
Спыталіся ў Яго: «Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца?»
І спыталіся ў Яго, кажучы: "Настаўнік, калі гэта будзе і які знак і прымета, калі гэта мае стацца?"
Ён сказаў: «Глядзіце, каб вас не звялі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я і што наблізіўся час. Не ідзіце за імі.
Ён-жа сказаў: “Сьцеражэцеся, каб вас не збаламуцілі, бо многія прыйдуць пад Маім іменем, кажучы, што гэта Я; і той час наблізіўся. Ня йдзеце за імі.
Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але не адразу канец».
Калі-ж пачуеце аб войнах і закалотах, ня бойцеся, бо гэта мусіць стацца перш, але ня зараз канец".
Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства;
Тады сказаў ім: "Паўстане народ на народ і царства на царства,
будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, жахлівыя з’явы і вялікія знакі з неба.
будзе мяйсцамі вялікае землятрасеньне, і голад, і мор, і страхоцьці, і вялікая знакі на небе.
Але перад усім гэтым схопяць вас і будуць пераследаваць, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і намеснікамі за імя Маё.
А, перад усім гэтым наложаць на вас свае рукі і будуць прасьледаваць вас, выдаючы ў бажніцы і турмы, і за Маё імя павядуць вас перад валадароў і намесьнікаў.
І будзе гэта вам на сведчанне.
Гэта прыдасца вам дзеля сьвядоцтва.
Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца,
Дык пакладзеце сабе ў сэрцах, не абдумаўвайце загадзя, як маеце адказваць,
бо Я дам вам мову і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя.
бо Я дам вам вымову і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць ані працівіцца з ею ўсе вашыя ворагі.
Выдаваць вас будуць таксама бацькі і браты, родныя і сябры, а некаторых з вас заб’юць.
І будуць вас выдаваць бацькі і браты, сваякі і сябры, і некаторых з вас пазабіваюць;
І зненавідзяць вас усе за імя Маё.
і будуць вас ненавідзець усе за Маё імя;
Але і волас з галавы вашай не прападзе.
але і волас з вашае галавы не прападзе.
Цярпеннем сваім уратуеце душы вашыя.
Цярплівасьцю вашаю збаўляйце вашыя душы.
Калі ж убачыце Ерузалем, акружаны войскам, ведайце, што наблізілася спусташэнне ягонае.
адсутнічае
Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы, а хто ў горадзе, няхай выходзяць, і хто ў ваколіцах, няхай не ўваходзяць у яго,
адсутнічае
бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё напісанае.
адсутнічае
Гора ў тыя дні цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі! Бо вялікі будзе ўціск на зямлі і гнеў на гэты народ.
адсутнічае
Палягуць ад вастрыя мяча і будуць забраныя ў палон да ўсіх народаў. А Ерузалем будзе таптаны язычнікамі, пакуль не скончацца часы язычнікаў.
адсутнічае
Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі — трывога народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання.
І будуць знакі на сонцы і месяцы і зорах, а на зямлі прыгнобленьне ў народаў, стрывожаных бушаваньнем мора і ягоных хваляў.
Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо пахіснуцца нябесныя моцы.
Людзі будуць мярцьвець ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на ўвесь сьвет, бо нябесныя сілы захістаюцца.
І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і вялікай славаю.
І тады ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён прыйходзіць на хмары з вялікаю сілаю і славаю.
Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне».
Калі гэта пачне збывацца, тады ўстаньце і падымеце вашыя голавы, бо прыбліжаецца вашае адкупленьне.
І сказаў ім прыпавесць: «Паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы.
адсутнічае
Калі яны ўжо распускаюцца, то, убачыўшы гэта, ведаеце самі, што ўжо блізка лета.
адсутнічае
Так і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, ведайце, што наблізілася Валадарства Божае.
адсутнічае
Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, як усё адбудзецца.
адсутнічае
Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.
адсутнічае
Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя свавольным жыццём, п’янствам і жыццёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзявана,
Уважайце на сябе, каб вашыя сэрцы ня былі абцяжаны абжорствам, п’янствам і жыцьцёвымі клопатамі, і каб той дзень не застаў вас неспадзевана, быццам сільё,
бо ён, як пастка, прыйдзе на ўсіх, хто жыве на паверхні ўсёй зямлі.
бо ён пыйдзе на ўсіх, што жывуць на абліччы зямлі.
Таму чувайце і маліцеся ўвесь час, каб вы маглі пазбегнуць усяго, што павінна адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым».
Дык пільнуйцеся і малецеся ўсякі час, каб быць годнымі ўсьцерагчыся ўсяго таго, што мае стацца і стаць перад Сынам Чалавечым.
У дзень Ён навучаў у святыні, а ноччу ўзыходзіў начаваць на гару, называную Аліўнай.
адсутнічае
Увесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў святыню слухаць Яго.
адсутнічае