Лукаша 10 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 1999
Пасьля гэтага выбраў Гасподзь і іншых вучняў, і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і мясьціну, куды Сам хацеў ісьці,
Пасьля гэтага Госпад вызначыў іншых семдзесят двух і паслаў іх перад абліччам сваім па дваіх у кожны горад і месца, дзе меўся пайсьці.
і сказаў ім: жніва многа, а работнікаў мала; дык вось малеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.
Ды сказаў ім: "Жніво вялікае, работнікаў мала. Дык прасіце Госпада жніва, каб выслаў працаўнікоў на жніво сваё.
Ідзеце! Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
Ідзіце; вось Я пасылаю вас, як ягнятаў у ваўкі.
Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце.
Не насіце з сабою ані капшука, ані торбы, ані сандалаў ды нікога ў дарозе не вітайце.
У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: «мір дому гэтаму!»
У які дом увойдзеце, перш скажыце: "Супакой гэтаму дому".
і калі будзе там сын міру, дык спачыне на ім мір ваш; а калі не, дык да вас вернецца;
І калі б прабываў там сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.
а ў доме тым заставайцеся, ежце і пеце, што ў іх ёсьць: бо працаўнік варты ўзнагароды за працу сваю, не пераходзьце з дому ў дом.
У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсьць у ім, бо працаўнік варты заплаты сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ежце, што вам дадуць;
І ў які горад увойдзеце і прыймуць вас, ешце, што вам пададуць,
і ацаляйце ў ім хворых, і кажэце ім: «наблізілася да вас Царства Божае».
і аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: "Зблізілася да вас Каралеўства Божае".
А як прыйдзеце ў які горад, і ня прымуць вас, дык, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
А калі ў які горад увойдзіце і ня прыймуць вас, выходзячы на вуліцы іх, кажыце:
«і пыл, прыліплы да нас ад вашага горада, абцярушваем вам; аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Царства Божае».
"Нават і пыл, што прыліп да нас з вашага горада, абтрасаем на вас. А ўсё ж такі ведайце, што зблізілася Каралеўства Божае".
Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе радасьней, чым гораду таму.
Кажу вам, што лягчэй будзе Садоме ў той дзень, чым гораду таму.
Гора табе, Харазіне! гора табе, Віфсаіда! бо, калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, яўленыя ў вас, дык даўно б яны, седзячы ў вярэце і ў попеле, пакаяліся;
Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны б ужо даўно, у зрэбніцы і попеле седзячы, пакутавалі.
але і Тыру і Сідону радасьней будзе на судзе, чым вам.
Аднак лягчэй будзе Тыру і Сідону на судзе, чым вам.
І ты, Капернауме, што да неба ўзвысіўся, да пекла зрынешся.
І ты, Кафарнаўм, ці аж пад неба ўзьнясешся? У пекла будеш укінуты!
Хто слухае вас, Мяне слухае, і хто вас цураецца, Мяне цураецца; а хто цураецца Мяне, цураецца Таго, Хто паслаў Мяне.
Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, хто Мяне паслаў".
Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю і казалі: Госпадзе! і дэманы слухаюцца нас у імя Тваё.
Затым з радасьцю вярнуліся семдзесят двух, кажучы: "Госпадзе, нават дэманы паддаюцца нам у імя Тваё!"
А Ён сказаў ім: Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка;
І сказаў ім: "Я бачыў шатана, падаючага з неба як маланка.
вось, даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
Вось жа Я даў вам уладу таптаць зьмеяў і скарпіёнаў, ды ўсю варожую сілу, і нішто вам ня будзе шкодзіць.
аднак жа таму ня радуйцеся, што духі слухаюцца вас: а радуйцеся таму, што імёны вашыя напісаны на нябёсах.
Аднак не з таго весяліцеся, што духі вам паддаюцца, але з таго радуйцеся, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах".
У тую хвіліну ўзрадаваўся духам Ісус і сказаў: слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і ад разумных і адкрыў малым дзецям; праўда, Войча! бо такая была Твая воля.
У той час узрадаваўся ў Духу Сьвятым і сказаў: "Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што закрыў гэтыя рэчы перад мудрымі і разумнымі, і аб'явіў малым. Так, Ойча, бо так спадабалася Табе.
І зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё перададзена Мне Айцом Маім; і Хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, апрача Айца, і Хто ёсьць Айцец, ня ведае ніхто, апрача Сына, і каму Сын хоча адкрыць.
Усё дадзена Мне Айцом Маім. І ніхто ня ведае, хто ёсьць Сын, толькі Айцец, і хто ёсьць Айцец, толькі Сын, ды каму Сын хацеў бы аб'явіць".
І зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: дабрашчасныя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце!
І, зьвярнуўшыся да вучняў сваіх, сказаў: "Шчасьлівыя вочы, каторыя бачаць, што вы бачыце.
бо кажу вам, што многія прарокі і цары хацелі бачыць, што вы бачылі, і ня ўбачылі, і чуць, што вы чулі, і ня чулі.
Кажу бо вам, што многа прарокаў і каралёў хацела бачыць тое, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць тое, што вы чулі, і ня чулі".
І вось, адзін законьнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік, што мне рабіць, каб успадкаваць жыцьцё вечнае?
І вось адзін законавед устаў і, спакушаючы Езуса, сказаў: "Вучыцель, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"
А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
А Езус сказаў яму: "Што напісана ў Законе? Як чытаеш?"
Той сказаў у адказ: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе».
Той сказаў: "Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёю моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як сябе самога".
Ісус сказаў яму: слушна ты адказваў; так рабі і будзеш жыць.
Езус сказаў яму: "Добра адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць".
Але той, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: а хто мой блізкі?
Той, хочучы апраўдацца, сказаў Езусу: "А хто мой бліжні?"
На гэта сказаў Ісус: нейкі чалавек ішоў зь Ерусаліма ў Ерыхон і нарваўся на разбойнікаў, якія зьнялі зь яго вопратку, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
Адказваючы на гэта, Езус сказаў: "Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і папаўся разбойнікам. Яны абрабавалі яго, паранілі ды пакінулі ледзь жывога.
З нагоды нейкі сьвятар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма.
Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі сьвятар і, паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.
Гэтак сама і лявіт, быўшы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма.
Таксама і левіт, праходзячы каля гэтага месца і бачачы яго, прамінуў яго.
А нейкі Самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы яго, пашкадаваў,
А Самаранін нейкі, праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, пашкадаваў яго,
і падышоўшы, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў гасьцініцу і паклапаціўся пра яго;
ды, падыйшоўшы, абвязаў раны яму, паліўшы алеем і віном, і пасадзіў на сваю жывёліну, і завёз у заезд, і даглядаў яго.
а на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару гасьцініцы і сказаў яму: паклапаціся пра яго; і калі патраціш больш, я, калі вярнуся, аддам табе.
А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезду, кажучы: "Апякуйся ім, а калі больш выдасі, я, вярнуўшыся, вярну табе".
Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў блізкі таму, што нарваўся на разбойнікаў?
Хто з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто папаўся разбойнікам?"
Ён сказаў: той, які зрабіў яму міласьць. Тады Ісус сказаў яму: ідзі, і ты рабі гэтак сама.
Ён сказаў: "Той, хто аказаў яму міласэрдзе". І сказаў яму Езус: "Ідзі і ты рабі падобна".
У часе дарогі іхняй, прыйшоў Ён у адно селішча; тут жанчына, імем Марфа, прыняла Яго ў дом свой;
Аднойчы па дарозе Езус зайшоў у адну вёску, і адна жанчына на імя Марта прыняла Яго ў свой дом.
у яе была сястра, імем Марыя, якая села да ног Ісуса і слухала слова Ягонае.
І мела яна сястру, імем Марыя, якая села ля ног Госпада і слухала Яго слова.
А Марфа клапатала пра вялікае частаваньне, і падышоўшы, сказала: Госпадзе! ці Табе клопату няма, што сястра мая адну мяне пакінула служыць? скажы ёй, каб пасобіла мне.
Марта ж завіхалася ва ўсякай паслузе, затым станула і сказала: "Госпадзе, ці ня бачыш, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы, каб яна мне дапамагла".
А Ісус сказаў ёй у адказ: Марфа! Марфа! рупішся і завіхаешся ты занадта,
У адказ сказаў ёй Госпад: "Марта, Марта, пра многа што турбуешся і клапоцішся,
а адно толькі трэба, Марыя ж выбрала добрую долю, якая не адымецца ў яе.
а адно толькі патрэбна. Марыя выбрала найлепшую долю, якая ня будзе аднята ў яе".