Лукаша 19 разьдзел
Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 1999
Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.
І прыбыўшы ў Ерыхон, Езус праходзіў праз горад.
І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,
Там жыў чалавек імем Закхей, начальні мытнікаў і чалавек багаты.
стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;
Ён шукаў пабачыць Езуса, хто Ён такі, але ня мог дзеля натоўпу, бо быў малога росту.
і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.
Дык забег наперад, узьлез на дрэва сыкаморы, каб убачыць Яго, бо тамака меў Ён праходзіць.
Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.
І калі Езус прыбыў на тое месца, глянуўшы ўверх, убачыў яго ды сказаў яму: "Закхей, злазь хутчэй, бо сягоньня мушу пабыць у тваім доме".
І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.
Дык Закхей зьлез пасьпешна і прыняў Езуса з радасьцю.
І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
І ўсе, бачачы гэта, наракалі, кажучы: "Да грэшніка пайшоў у госьці".
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
Закхей жа, стоячы, сказаў Госпаду: "Госпадзе, вось жа палову маёмасьці сваёй раздам убогім, а калі каго скрыўдзіў, аднагараджуся ў чатыры разы".
Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
Сказаў яму Езус: "Сягоньня прыйшло ў гэты дом збаўленьне, бо і ён ёсьць сынам Абрагама.
бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
Бо Сын Чалавечы прыйшоў шукаць і збаўляць тое, што было прапаўшы".
А калі яны слухалі гэта, дадаў прытчу: бо Ён быў блізь Ерусаліма, і яны думалі, што неўзабаве павінна адкрыцца Царства Божае.
Калі яны гэта слухалі, (Езус) у дабаўку расказаў прыповесьць, бо Ён быў блізка Ерузаліму, і яны думалі, што ўжо небавам аб'явіцца Каралеўства Божае.
Дык вось сказаў: нейкі чалавек высокага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб атрымаць сабе царства і вярнуцца;
Дык расказваў: "Адзін высакародны чалавек выбраўся ў далёкую краіну атрымаць каралеўства і вярнуцца.
і паклікаўшы дзесяць рабоў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: пускайце іх у абарот, пакуль не вярнуся.
Дык пазваў дзесяць сваіх слугаў і даў ім дзесяць мін (грошаў) ды сказаў ім: "Гандлюйце, пакуль не вярнуся".
Але грамадзяне ненавідзелі яго і адправілі сьледам за ім пасольства, сказаўшы: ня хочам, каб ён валадарыў над намі.
А грамадзяне ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланьнікаў, і сказалі: "Ня хочам, каб ён караляваў над намі".
І калі вярнуўся, атрымаўшы царства, загадаў паклікаць да сябе рабоў тых, якім даў серабро, каб даведацца, хто што набыў.
Атрымаўшы каралеўства, ён вярнуўся і загадаў паклікаць слугаў сваіх, каторым даручыў грошы, каб даведацца, колькі з іх кожны зарабіў.
Прыйшоў першы і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла дзесяць мінаў.
Дык прыбыў першы і сказаў: "Гаспадару, міна твая прынесла дзесяць мін".
І сказаў яму: выдатна, добры раб! за тое, што ты ў малым быў верны, вазьмі пад управу дзесяць гарадоў.
Сказаў яму: "Добра, слуга добры; за тое, што ў малым быў ты верны, дам табе ўладу на дзесяцьцю гарадамі".
Прыйшоў другі і сказаў: гаспадару! міна твая прынесла пяць мінаў.
Затым прыбыў другі і сказаў: "Гаспадару, міна твая пяць мін прынесла".
Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяцьцю гарадамі.
Сказаў яму: "І ты будзеш валодаць пяцьцю гарадамі".
Прыйшоў трэйці і сказаў: гаспадару! вось твая міна, якую я захоўваў, загарнуўшы ў хустачку;
І трэці прыбыў і сказаў: "Гаспадару, вось твая міна, якую я меў схаваўшы ў хустцы,
бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
бо баяўся цябе, што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго не лажыў, ды жнеш, чаго ня сеяў".
Гаспадар сказаў яму: тваімі вуснамі судзіцьму цябе, ліхі раб! ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў;
Сказаў (гаспадар) яму: "Па словах тваіх суджу цябе, ліхі слуга! Ведаў ты, што я чалавек жорсткі, што бяру, чаго не лажыў, ды жну, чаго ня сеяў.
чаму ж ты не аддаў срэбра майго ў абарот, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
Чаму ж ты грошаў маіх не аддаў у банк, каб па павароце мог я запатрабаваць іх з прыбыткам?"
І сказаў тым, што стаялі першыя: вазьмеце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў.
І сказаў да прысутных: "Забярыце ад яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мін".
І сказалі яму: гаспадару! у яго ёсьць дзесяць мінаў.
Дык сказалі яму: "Гаспадару, ён жа мае дзесяць мін!"
Кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, адымецца і тое, што мае;
"Дык кажу вам: Кожнаму, хто мае, будзе дадзена, а хто ня мае, і тое, што мае, будзе ад яго забрана.
а ворагаў маіх тых, якія не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзеце сюды і набеце перада мною.
А тых непрыяцеляў маіх, што мяне не хацелі, каб над імі караляваў, прывядзіце сюды ды біце перада мною".
Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, уваходзячы ў Ерусалім.
І гэта сказаўшы, Езус ішоў далей у кірунку Ерузаліма.
І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
Падходзячы да Бетфагэ і Бэтаніі, да гары, якая завецца Аліўнай, Ён паслаў двух вучняў сваіх
сказаўшы: ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце;
кажучы: "Ідзіце ў вёску, што насупраць, і, увайшоўшы ў яе, знойдзеце прывязанае асьлянё, на якім яшчэ ніхто з людзей не сядзеў. Адвяжыце яго і прывядзіце.
і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду.
Калі б хто вас спытаўся: "Чаму адвязаваеце?", скажаце так: "Госпад яго патрабуе".
Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
Дык пайшлі тады пасланыя ды знайшлі (асьляня), як сказаў ім Езус.
А калі яны адвязвалі маладога асла, гаспадары ягоныя сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня?
Калі яны адвязвалі асьлянё, уласьнікі яго спыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьляня?"
Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду.
Яны адказалі: "Госпад яго патрабуе".
І прывялі яго да Ісуса: і накінуўшы вопратку сваю на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.
І прывялі яго да Езуса; і, закінуўшы на яго адзеньне сваё, пасадзілі Езуса на асьляня.
І калі Ён ехаў, пасьцілалі вопратку сваю на дарозе.
А калі ехаў Ён, людзі слалі адзеньне сваё на дарозе.
А калі Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў пачало ў радасьці шматгалоса славіць Бога за ўсе дзівосы, якія бачылі яны,
І калі збліжаліся да спуску гары Аліўнай, пачалі ўсе грамады вучняў радасна хваліць Бога за ўсе цуды, каторыя бачылі,
кажучы: дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях!
гамонячы: "Багаслаўлены кароль, каторы прыходзіць у імя Госпада! Супакой на небе і хвала на вышынях!"
І некаторыя фарысэі з-паміж людзей сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім.
Спасярод натоўпу некаторыя фарысэі сказалі Езусу: "Вучыцель, забарані вучням Тваім".
Але Ён сказаў ім у адказ: кажу вам, што калі яны замоўкнуць, дык камяні загалосяць.
І сказаў Езус: "Кажу вам: Калі яны замоўкнуць, камяні гаманіць будуць".
І калі наблізіўся да горада, дык, гледзячы на яго, заплакаў па ім
І калі Езус прыблізіўся і ўбачыў горад, заплакаў дзеля яго
і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх;
і сказаў: "Калі б ты пазнаў хоць у гэты дзень тое, што дзеля супакою твайго! Але цяпер закрыта гэта ад вачэй тваіх.
бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
Бо прыйдуць на цябе дні, і акружаць цябе ворагі твае валам, і аблягуць цябе ды сьціснуць цябе зусюль,
і зруйнуюць цябе, і заб’юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, за тое, што ты не даведаўся часу адведзінаў тваіх.
і паваляць цябе на зямлю і дзеці твае, каторыя ў табе, ды не пакінуць у табе каменя на камені, бо ты не пазнаў часу адведзінаў тваіх.
І ўвайшоўшы ў храм, пачаў выганяць тых, што прадавалі ў ім, і тых, што куплялі,
І, увайшоўшы ў сьвятыню, стаў выкідаць прадаючых у ёй і купляючых,
кажучы ім: напісана: «дом Мой ёсьць дом малітвы: а вы зрабілі зь яго логва разбойнікаў».
кажучы ім: "Напісана: "Дом Мой ёсьць дом малітвы", а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".
І вучыў кожны дзень у храме. А першасьвятары і кніжнікі і старэйшыны народу намышлялі загубіць Яго,
Ды штодзень навучаў у сьвятыні. А першасьвятары, і кніжнікі, і начальнікі народу шукалі, як бы яго забіць,
і не знаходзілі, што б зрабіць зь Ім, бо ўвесь народ неадступна слухаў Яго.
але не знаходзілі, што зрабіць з Ім, бо ўвесь народ слухаў Яго з захапленьнем.