Псалтыр 100 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Псальм пры ахвяры падзякі. Гукайце моцна да Яговы, уся зямля!
 
Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля!

Служыце Ягове з радасьцяй! Прыйдзіце перад Аблічча Ягонае з радасьцяй урачыстай!
 
Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!

Ведайце, што Ён, Ягова, ёсьць Бог. Ён стварыў нас, а ня (мы самі), і мы Ягоныя, народ Ягоны, і авечкі пасты Ягонай.
 
Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.

Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякаю, у панадворкі Ягоныя з хвалою. Дзякуйце Яму! Слаўце Імя Ягонае,
 
Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!

бо добры Ягова. Міласэрнасьць Ягоная доўжыцца вечна, і вернасьць Ягоная з роду ды ў род.
 
Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!