Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на Ягову, яны ёсьць як гара Сыён, якая ня захістаецца, стаяцьме вечна.
 
Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.

Ярузалім, горы вакол яго, і Ягова — вакол народу Ягонага ад сяньня ў вякі вякоў,
 
Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.

бо ня будзе трываць бэрла бязбожнікаў над доляй праведнікаў, каб праведнікі ня працягнулі рук сваіх да бяззаконьня.
 
Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.

Рабі добрае, Ягова, добрым, і тым, якія шчырыя ў сэрцы сваім.
 
Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.

Але тых, якія збочваюць на крывыя шляхі свае, хай выганіць Ягова разам зь ліхадзеямі. Мір на Ізраэлю!
 
Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!