Псалтыр 45 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Антонія Бокуна
Кіраўніку хору. На музычных стру́мантах шошанім. Сыноў Карэявых вучэньне. Песьня любві.
Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.
Маё сэрца ўспыхнула добрым словам. Я распавядаю пра мае справы Каралю. Язык мой, як пяро лоўкага пісара.
Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я расказваю твор мой пра Валадара. Язык мой — як пёрка спраўнага пісара.
Ты прыгажэйшы за сыноў чалавечых. Багада́ць вылілася праз Твае Вусны. Таму багаславіў Цябе Бог навечна.
Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў Тваіх! Таму дабраславіў Цябе Бог на вякі.
Прыперажы меч Твой, Славу Тваю і прыгажосьць (Тваю) да Паясьніцы Тваёй, Ты Ўладарны.
Падперажы, Волаце, паясьніцу мячом Тваім, славай Тваёй і веліччу Тваёй!
І прыгажосьць Твая — быць пасьпяховым! Выедзі на калясьніцы за слова праўды і ціхамірнасьці справядлівасьці! І Правіца Твая хай навучыць Цябе рэчаў, якія стра́шаць (ворага).
І ў велічы Тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца Твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
Стрэлы Твае завостраныя, яны (пратнуць) сэрцы ворагаў Караля, а народы супакорацца перад Табой.
Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
Пасад Твой, Божа, у вяках вякоў. Ськіпетар справядлівасьці ёсьць ськіпетар Твайго Валадарства.
Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.
Ты любіш Праўду і нянавідзіш бяспраўе. Таму, Божа, памазаў Цябе Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх.
Ты палюбіў праведнасьць і ўзьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой, алеем радасьці больш за таварышаў Тваіх.
Усё адзеньне Тваё ёсьць мірра і алёе, і касія. З палацаў са слановай косткі вяселяць Цябе лютні.
Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць Цябе.
Каралеўскія дочкі ў цябе сярод ганаровых. Стаіць праваруч Цябе каралева ў ахвірскім золаце.
Дочкі валадароў сярод шанаваных Тваіх; сужонка Валадара стаіць праваруч Цябе ў шчырым золаце з Афіру.
Слухай дочка! Глядзі і прыхілі вуха тваё, і забудзь твой народ, і дом ба́цькі твайго.
«Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.
Кароль прагне прыгажосьці тваёй, бо Ён ёсьць Госпад твой, ты пакланіся Яму.
І калі Валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад Ім, бо Ён — Госпад твой».
І дочка Тыру, (і) багацеі народу шукаюць з падарункам аблічча твайго.
І дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.
Уся слава дочкі Караля — унутры, адзеньне ейнае з залатога гафтаваньня;
Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.
ва ўзорыстай адзежы вядуць яе да Караля; дзяўчаты ззаду яе, ейныя сяброўкі, іх вядуць да Цябе.
У вопратках рознакаляровых вядуць яе да Валадара; дзяўчыны [ідуць] за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.
Іх вядуць у радасьці і радасьці ўрачыстай, уваходзяць у харомы Караля.
Іх вядуць у радасьці і вясёласьці, і ўваходзяць яны ў палац Валадара.
Замест ба́цькаў тваіх будуць твае сыны. Ты паставіш іх князямі па ўсёй зямлі.
Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.
Я буду ўспамінаць Імя Тваё з роду ды ў род. Таму будуць народы вызнаваць Цябе заўсёды і вечна.
Я зраблю памятным імя Тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць Цябе на вякі вечныя.