Марка 8 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

У тыя дні, калі сабралася даволі многа народу і ня было чаго есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім:
 
Аднойчы, калі зноў сабралася вялікая грамада, а ня мела чаго есьці, Езус пазваўшы вучняў, сказаў ім:

шкада мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есьці;
 
"Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне, ды ня маюць чаго есьці.

калі няеўшых адпушчу іх дадому, аслабнуць у дарозе, бо некаторыя зь іх прыйшлі здалёку.
 
Калі іх галодных адпраўлю дамоў, прыстануць у дарозе, бо некаторыя з іх здалёка прыйшлі.

Вучні Ягоныя адказвалі Яму: адкуль мог бы хто ўзяць тут у пустыні хлябоў, каб накарміць іх?
 
Адказалі Яму вучні Ягоныя: "Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут у пустыні?"

І спытаўся ў іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем.
 
Дык папытайцеся ў іх: "Колькі маеце хлябоў?" Яны адказалі: "Сем".

Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям.
 
Дык загадаў людзям (натоўпу) сесьці на зямлі, ды ўзяўшы сем хлябоў, падзякі малітву адмовіў, ламаў і падаваў вучням сваім дзяліць людзям.

Было ў іх і крыху рыбак; дабраславіўшы, Ён загадаў раздаць і іх.
 
Мелі таксама крыху рыбаў. І іх багаславіў і загадаў раздаць людзям.

І елі і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў.
 
Елі і наеліся і што засталося — сабралі кавалкаў сем кашоў.

Тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх.
 
Было ж тых, што елі, каля чатырох тысяч. Затым адправіў іх.

І адразу ўвайшоўшы ў лодку з вучнямі Сваімі, прыплыў у межы Далмануфскія.
 
Затым сеўшы з сваімі вучнямі ў лодку прыйшлі ў ваколіцу Далмануты.

Выйшлі фарысэі, пачалі зь Ім спрачацца, і патрабавалі ад Яго азнакі зь неба, спакушаючы Яго,
 
А фарызэі выйшаўшы пачалі з Ім спорыць і зводзячы Яго дамагаліся знаку з неба ў Яго.

і Ён, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў: навошта род гэты патрабуе азнакі? праўду кажу вам, ня дасца роду гэтаму азнакі.
 
А Езус уздыхнуўшы ў глыбі душы, сказаў: "Чаму гэта племя (род) трэбуе знаку? Сапраўды кажу вас, ніводзін знак ня будзе дадзен гэтаму роду".

І пакінуўшы іх, зноў увайшоў у лодку і паплыў на той бок.
 
Ды пакінуўшы іх, увайшоў у лодку і адправіўся на другі бераг.

Пры гэтым вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлябоў, і акрамя аднаго хлеба ня мелі з сабою ў лодцы.
 
Нажаль, вучні забыліся ўзяць хлеб.

А Ён наказаў ім, кажучы: глядзеце, сьцеражэцеся закваскі фарысэйскай і закваскі Ірадавай.
 
А Езус перасьцерагаў іх, кажучы: "Глядзіцее! Сьцеражыцеся фарызэйскага квасу, ды Гэрадавага квасу".

І разважаючы паміж сабою, казалі: гэта азначае, што хлябоў няма ў нас.
 
А яны разважалі між сабой, кажучы: "Ня маем хлеба".

Ісус, зразумеўшы, кажа ім: што разважаеце пра тое, што няма ў вас хлябоў? няўжо яшчэ ня цяміце і не разумееце? няўжо яшчэ скамянелае ў вас сэрца?
 
А Езус уцяміўшы гэта сказаў ім: "Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце паняць і зразумець? Яшчэ засьлеплены вашыя сэрцы?

маючы вочы, ня бачыце? маючы вушы, ня чуеце? і не памятаеце?
 
Няўжо маючы вочы — ня відзіце ды маючы вушы — ня чуеце? І таксама страцілі памяць,

калі Я пяць хлябоў разламаў на пяць тысяч чалавек, колькі поўных кашоў набралі вы кавалкаў? Кажуць Яму: дванаццаць.
 
як Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысяч? А колькі вы з астаткаў сабралі поўных кашоў?" Кажуць Яму: 2Дванаццаць".

А калі сем на чатыры тысячы, колькі кашоў набралі вы кавалкаў рэшты? Сказалі: сем.
 
"А калі Я сем хлябоў падзяліў між чатырох тысяч, дык колькі тады сабралі кашоў кавалкаў?" Кажуць Яму: "Сем".

І сказаў ім: як жа яшчэ не разумееце?
 
Сказаў ім: "Дык яшчэ не разумееце?"

Прыходзіць у Віфсаіду; і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць, каб да яго дакрануўся.
 
Затым прыбылі ў Бэтсайду. Там прывялі да Яго сьляпога, ды прасілі Яго, каб дакрануўся да яго.

Ён, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго зь селішча прэч і, плюнуўшы яму на вочы, усклаў на яго рукі, і спытаўся ў яго: ці бачыць што?
 
Дык узяўшы сьляпога за руку завёў яго за вёску. Ды плюнуўшы ў вочы яму і ўсклаўшы свае рукі на яго, спытаўся ў яго, ці ён бачыць.

Той, зірнуўшы, сказаў: бачу людзей, што праходзяць, як дрэвы.
 
А ён гледзячы, сказаў: "Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць".

Потым зноў усклаў рукі на вочы яму, і загадаў яму зірнуць. І ён выздаравеў, і пачаў бачыць усё ясна.
 
Затым зноў усклаў рукі на вочы яго і той пачаў відзець; так быў аздароўлены і ясна мог усё відзець.

І паслаў яго дамоў, сказаўшы: не заходзь у селішча і не расказвай нікому ў селішчы.
 
І адправіў яго у дом свой, кажучы: "Вярніся ў дом свой і калі прыйдзеш у вёску, не расказвай нікому".

І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў селішчы Кесарыі Піліпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў Сваіх: за каго ўважаюць Мяне людзі?
 
Направіўся Езус з вучнямі Сваімі ў пасяленьні пры Цэзарэі Філіпавай. У дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх: "За каго Мяне лічаць (маюць) людзі?"

Яны адказвалі: за Яна Хрысьціцеля, а другія — за Ільлю, а іншыя — за аднаго з прарокаў.
 
Яны адказалі тады Яму: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія — за Гальяша, а яшчэ іншыя за аднаго з Прарокаў".

Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне? Пётр сказаў Яму ў адказ: Ты — Хрыстос.
 
Тады папытаўся Ён у іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Яму Пётр: "Ты — Хрыстус!"

І строга наказаў ім, каб нікому не казалі пра Яго.
 
Пагразіў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі.

І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы мае адпакутаваць; быць адкінутым старэйшынамі, першасьвятарамі і кніжнікамі, і забітым быць і на трэйці дзень уваскрэснуць.
 
Дык пачаў іх вучыць: "Сыну Чалавечамк належыцца (трэба) многа цярпець і быць адкінутым старэйшынамі, найвышымі сьвятарамі (архісьвятарамі) і кніжнікамі (вучонымі па Пісаньню сьв.), быць забітым ды па трох днях ускрэснуць".

І гаварыў пра гэта адкрыта. А Пётр, адклікаўшы Яго, пачаў пярэчыць Яму.
 
І гаварыў пра гэта яўна (адкрыта). А Пётр адвёўшы Яго на старану (бок) ппачаў сварыцца.

А Ён, абярнуўшыся і зірнуўшы на вучняў Сваіх, строга ўшчуў Пятра, сказаўшы: адыдзі ад Мяне, сатана, бо ты думаеш не пра тое, што Божае, а што чалавечае.
 
Езус жа зьвярнуўшыся і глянуўшы на сваіх вучняў зругаў Пятра, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, шатане (звадыяшу), бо не разьбіраешся ў тым, што Божае, а што людзкое".

І паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, сказаў ім: хто хоча ісьці за Мною, зрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мною сьледам;
 
І прызваўшы людзей (грамаду) разам з Сваімі вучнямі, казаў ім: "Калі хто хоча ісьці за Мною, хай вырачыцца (адрачэцца) самога сябе, няхай возьме крыж свой ды (насьледуе Мяне) ідзе за Мною".

бо, хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Дабравесьця, той уратуе яе;
 
Бо хто хацеў бы зьберагчы жыцьцё сваё, той загубіць (страціць) яго; а хто б аддаў жыцьцё сваё дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі, той зьберажэ яго.

бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?
 
Бо што ж паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў а душы сваёй пашкодзіў?

альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю?
 
Або што дасьць чалавек у замену (выкуп) за душу сваю?

бо, хто пасаромеецца Мяне і Маіх словаў у родзе гэтым распусным і грэшным, таго пасаромеецца і Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго са сьвятымі анёламі.
 
Хто б засароміўся б Мяне і слоў Маіх на віду гэтага чужаложнага і грэшнага роду, тога і Сын Чалавечы будзе стыдацца, калі прыйдзе ў хвале Айца свайго разам з Анёламі сьвятымі.