Судзьдзяў 18 разьдзел
Кніга Судзьдзяў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
Тых дзён ня было караля ў Ізраеля; і тых дзён плямя Данова шукала сабе спадку, ідзе б асяліцца, бо ня выпала яму дагэнуль поўнага спадку пасярод плямёнаў Ізраелявых.
У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; і ў тыя дні племя Данавае шукала сабе дзялянкі, дзе б пасяліцца, бо датуль ня выпала яму поўнага надзелу сярод плямёнаў Ізраілевых.
І паслалі сынове Дановы ад роду свайго пяцёх чалавекаў зь ліку свайго, людзёў харобрых із Цоры а зь Ештаолу, каб выглядзець зямлю й праскумаць яе, і сказалі ім: «Пайдзіце, праскумайце зямлю». І яны прышлі на гару Яхрэмаву аж да дому Мішынага, і начавалі там.
І паслалі сыны Данавыя ад племя свайго пяць чалавек, мужчын дужых з Цоры і Эстаола, каб агледзець зямлю і разьведаць яе, і сказалі ім: ідзеце, разьведайце зямлю. Яны прыйшлі на гару Яфрэмавую да дома Міхі, і начавалі там.
Яны былі ў доме Мішыным, і пазналі яны голас маладога Левіта, і зайшліся туды, і сказалі яму: «Хто цябе прывёў сюды, і што ты тут робіш, і што табе тут?»
Будучы каля дома Міхі, пазналі яны голас маладога лявіта, і зайшлі туды, і пыталіся ў яго: хто цябе прывёў сюды? што ты тут робіш, і чаго ты тут?
Ён сказаў ім: «Тое а тое зрабіў імне Міха, і наняў мяне, і я стаў у яго за сьвятара».
Той сказаў ім: тое і тое зрабіў мне Міха, наняў мяне, і я ў яго за сьвятара.
І яны сказалі яму: «Папытай, калі ласка, у Бога, каб нам ведаць, ці будзе дасьпешная дарога наша, у каторую мы йдзем».
Яны сказалі яму: спытайся ў Бога, каб мы ўведалі, ці будзе нам посьпех у дарозе, у якую мы выпраўляемся.
Сказаў ім сьвятар: «Ідзіце ў супакою; перад СПАДАРОМ дарога ваша, у каторую вы пойдзеце».
Сьвятар сказаў ім: ідзеце зь мірам; перад Госпадам ваша дарога, у якую вы ідзяце.
І пайшлі тыя пяцёх мужоў, і прышлі да Лаішу, і абачылі люд, каторы ўнутры яго, што ён жывець бязрупатліва, подле звычаю Сыдонян, ціхі а бязрупатлівы, і што ня было прысаромлюючых за што-колечы ў краю ад маючых уладу; і далёкія яны ад Сыдонян, і ніякага дачыненьня ня было ў іх ні зь кім.
І пайшлі тыя пяць мужчын, і прыйшлі ў Лаіс, і ўбачылі народ, які ў ім, што Ён жыве спакойна, паводле звычаяў Сіданянаў, ціхі і бястурботны, і што ня было ў зямлі той, хто крыўдзіў бы ў чым, альбо меў бы ўладу: ад Сіданянаў яны жылі далёка, і ні з кім ня было ў іх ніякага дачыненьня.
І прышлі яны да братоў сваіх да Цоры а Ештаолу, і сказалі ім браты іхныя: «З чым вы?»
І вярнуліся да братоў сваіх у Цору і Эстаол, і сказалі ім браты іхнія: з чым вы?
Яны сказалі: «Устаньма і ўзыйдзіма на іх; бо мы бачылі зямлю, і вось, яна вельмі добрая. А вы маўчыце? не лянуйцеся пайсьці, увязацца ў спадак зямлі.
Яны сказалі: устаньма і пойдзем на іх; мы бачылі зямлю; яна вельмі добрая. А вы задумаліся; не марудзьце, ідзеце і бярэце ў спадчыну тую зямлю.
Як прыйдзеце вы, прыйдзеце да люду бязрупатлівага, і зямля тая прасторная, — бо даў яе Бог у рукі вашы, — гэта месца, ідзе няма нястачы ні ў чым, што ў зямлі».
Калі пойдзеце вы, прыйдзеце да народа бястурботнага, і зямля тая шырокая. Бог аддае яе ў рукі вашыя. Гэта такое месца, дзе няма нястачы ні ў чым, што ад зямлі.
І крануліся стуль радзімы Дановы з Цоры а Ештаолу, шасьцьсот мужоў, паперазаўшыся ваеннай зброяю.
І выправіліся адтуль з племя Данавага, з Цоры і Эстаола, шэсьцьсот мужчын, аперазаўшыся вайсковай зброяй.
Яны ўзышлі а разьлягліся табарам у Кіраф-Еарыме, у Юдэі. Затым і завуць тое месца табарам Дановым дагэтуль; яно адзаду Кіраф-Еарыму.
Яны пайшлі і сталі табарам у Кірыятыятыме, у Юдэі. Таму і называецца тое месца табарам Данавым да сёньня. Ён за Кірыятыярымам.
І перайшлі стуль яны на гару Яхрэмаву, і прышлі аж да дому Мішынага.
Адтуль выправіліся яны на гару Яфрэмавую, і прыйшлі да дома Міхі.
І адказалі тыя пяцёх мужоў, каторыя хадзілі выглядаць зямлю Лаіш, і сказалі братом сваім: «Ці ведаеце, што ў дамох гэтых наплечнік, тэрафім, выразаны абраз а выліваны абраз? дык ведайце, што рабіць».
І сказалі тыя пяцёра мужчын, якія хадзілі на агледзіны зямлі Лаіс, братам сваім: ці ведаеце, што ў адным з дамоў гэтых ёсьць наплечнік, тэрафім, выразаны балван і літы балван? дык вось падумайце, што зь ім рабіць.
І зайшліся туды, і прышлі да дому дзяцюка Левіта, у дом Мішын, і прывіталі яго.
І зайшлі туды, і ўвайшлі ў дом маладога лявіта, у дом Міхі, і прывіталі яго.
А шасьцьсот чалавекаў, якія із сыноў Дановых, паперазаўшыся ваеннаю зброяю, стаялі ля ўходу брамы.
А шэсьцьсот чалавек з сыноў Данавых, аперазаныя вайсковай зброяй, стаялі каля брамы.
І ўзышлі пяцёх чалавекаў, што хадзілі выглядаць зямлю, увыйшлі туды, узялі выразаны абраз а наплечнік а тэрафім а выліваны абраз. І сьвятар стаяў ля ўходу брамы, і тыя ж шасьцьсот чалавекаў, паперазаўшыся ваеннаю зброяю.
А пяць чалавек, якія хадзілі на агледзіны зямлі, пайшлі, увайшлі туды, узялі балвана і наплечнік, тэрафім і літага балвана. Сьвятар стаяў каля брамы з тымі шасьцюстамі чалавек, аперазаных вайсковай зброяй.
А гэтыя ўвыйшлі ў дом Мішын, і ўзялі выразаны абраз, наплечнік, тэрафім а выліваны абраз. І сказаў ім сьвятар: «Што вы робіце?»
Калі яны ўвайшлі ў дом Міхі і ўзялі балвана, наплечнік, тэрафім і літага балвана, сьвятар сказаў ім: што вы робіце?
І сказалі яны яму: «Маўчы, палажы руку сваю на вусны свае, і йдзі з намі: і будзь нам за айца а за сьвятара. Ці валей быць табе сьвятаром у дому аднаго чалавека, ці быць сьвятаром у плямені і ў радзіме ў Ізраелю?»
Яны сказалі яму: маўчы, пакладзі руку тваю на вусны твае і йдзі з намі; і будзь у нас бацькам і сьвятаром. Ці ж лепей табе быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, чым быць сьвятаром у племі альбо ў родзе Ізраілевым?
І ўзрадавалася сэрца сьвятарова, і ўзяў наплечнік а тэрафім а выразаны абраз, і пайшоў сярод люду.
Сьвятар узрадаваўся і ўзяў наплечнік, тэрафім і балвана, і пайшоў за народам.
І яны завярнуліся, і пайшлі, і пусьцілі дзецяняты, статак а цяжары наперад.
Яны павярнуліся і пайшлі, і прапусьцілі дзяцей, быдла і грузы наперад.
Яны адышліся ад дому Мішынага. Людзі ў дамох, суседніх із домам Мішыным, згукаліся й дагналі сыноў Дановых,
Калі яны адышліся ад дома Міхі, жыхары дамоў, суседніх з домам Міхі, сабраліся і пагналіся за сынамі Данавымі.
І гукалі сыном Дановым. І абярнулі віды свае, і сказалі Місе: «Чаго табе, што ты згукаў людзёў?»
І крычалі сынам Данавым. Сыны Данавыя абярнуліся, і сказалі Міху: чаго табе, чаго ты так крычыш?
І сказаў: «Багі мае, каторыя я зрабіў, вы ўзялі, і сьвятара, і пайшлі; і чаго яшчэ болей? І што ж вы кажаце імне: "Чаго табе?"»
Міха сказаў: вы ўзялі багоў маіх, якіх я зрабіў, і сьвятара, і пайшлі; чаго яшчэ болей? як жа вы кажаце: «чаго табе?»
І сказалі яму сынове Дановы: «Хай ня будзе чуцён голас твой меж нас, каб не напалі на вас людзі, зьнемарашчаныя душою, і ты згубіш душу сваю і душу дому свайго».
Сыны Данавыя сказалі яму: маўчы, каб мы ня чулі голасу твайго; інакш некаторыя з нас, угневаўшыся, нападуць на вас, і ты загубіш сябе і сям’ю тваю.
І пайшлі сынове Дановы сваёю дарогаю; і абачыў Міха, што яны дужшыя за яго, абярнуўся й зьвярнуўся да дому свайго.
І пайшлі сыны Данавыя дарогай сваёй; а Міха, бачачы, што яны мацнейшыя за яго, пайшоў назад і вярнуўся ў дом свой.
І яны ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, каторы быў у яго, і пайшлі да Лаішу, на люд супакойны а бязруплівы, і паразілі іх лязом мяча, а места спалілі цяплом.
А сыны Данавыя ўзялі тое, што зрабіў Міха, і сьвятара, які быў у яго, і пайшлі ў Лаіс супроць народу спакойнага і бястурботнага, і пабілі яго мечам, а горад спалілі агнём.
І ня было ратуючага, бо ён быў воддаль ад Сыдону, і ні зь кім ня меў дачыненьня, і ён быў у даліне ля Веф-Рэгова. І яны збудавалі места, і асяліліся ў ім.
Ня было каму памагчы, бо ён быў далёка ад Сідона і ні з кім ня меў суполкі. Горад гэты быў у даліне, што паблізу Бэт-Рэхова. І пабудавалі зноў горад і пасяліліся ў ім.
І назвалі імя места: Дан, імям Дана, айца свайго, каторы радзіўся Ізраелю, але Лаіш імя места таго было ўперад.
І далі імя гораду: Дан, імем бацькі свайго Дана, сына Ізраілевага; а раней імя ў горада таго было: Лаіс.
І ўстанавілі сабе сынове Дановы выразаны абраз; і Ёнафан, сын Ґіршона Манасёнка, ён а сынове ягоныя былі сьвятарамі ў плямені Дановым аж да дня перасяленьня зямлі.
І паставілі ў сябе сыны Данавыя балвана; а Ёнатан, сын Гірсона, сына Манасіі, сам і сыны ягоныя былі сьвятарамі ў племі Данавым да дня перасяленьня жыхароў той зямлі.
І пастанавілі сабе выразаны абраз, што зрабіў Міха, і стаяў усі дні, пакуль быў дом Божы ў Шыле.
І мелі ў сябе балвана, зробленага Міхам, увесь той час, калі дом Божы быў у Сіломе.