Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДОБРЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «добры» сустракаецца 70 разоў у 69 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДОБРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі хто ахвяруе дом свой Госпаду як святую рэч, дык святар ацэніць той дом паводле таго, ці ён добры, ці благі. Як святар яго ацэніць, такая будзе яго вартасць.

Запытайся ў паслугачоў сваіх, і скажуць яны табе. Такім чынам, цяпер няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх; бо ў добры дзень прыходзім; што знойдзе рука твая, дай паслугачам тваім і сыну твайму Давіду”».

І паклікаў Ахіс Давіда, і сказаў яму: «Жыве Госпад: бо ты праўдзівы, і добры ў маіх вачах твой выхад і тваё вяртанне разам са мною ў лагер, і я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыбыў да мяне, аж да гэтага дня. Але князям ты не падабаешся.

У адказ Ахіс сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы; але князі філістынскія сказалі: “Хай не ідзе ён з намі ў бой”.

І паведаміў вартаўнік: «Пазнаю, што хада першага — як бег Ахімааса, сына Садока». І кажа цар: «Ён чалавек добры, прыбывае з добраю весткай».

Людзі тыя прынялі гэта за добры знак і, спяшаючыся, злавілі яго на слове і сказалі: «Бэнадад — брат твой». І ён загадаў ім: «Ідзіце і прывядзіце яго». Такім чынам, прыйшоў да яго Бэнадад, і ён пасадзіў яго да сябе ў калясніцу.

Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная Яго міласэрнасць.

такім чынам, калі ўсе як адзін і затрубілі, і заспявалі, і зайгралі на цымбалах і іншых музычных інструментах, і высока ўзнялі голас, пачалі яны славіць Госпада аднагалосна і казаць: «Дзякуйма Госпаду, бо Ён добры, бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — запоўніўся воблакам дом Божы,

Прытым усе сыны Ізраэля бачылі агонь, які сыходзіў, і славу Госпадаву над святыняй, ды, упаўшы ніц на зямлю, на падлогу, высланую каменем, пакланіліся і славілі Госпада: «Бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго».

І заспявалі гімны і падзякі Госпаду: «Бо добры Ён, бо вечная міласэрнасць Яго для Ізраэля». Таксама ўвесь народ голасна ўсклікаў, славячы Госпада дзеля закладкі падмуркаў святыні Госпадавай.

Псальм Асафа. Які ж добры Бог для прастадушных! Ён Госпад тым, хто чысты сэрцам.

Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.

Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.

Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо навек міласэрнасць Яго.

Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо на векі міласэрнасць Яго.

РЭС. Пачатак мудрасці — пашана да Госпада, СІН. добры розум ва ўсіх, хто гэта чыніць; ТАУ. Хвала Яго трывае на векі вечныя.

Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.

Хай кажа цяпер дом Ізраэля, што Ён добры, што вечная міласэрнасць Яго.

Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо вечная міласэрнасць Яго.

Добры Ты і дабрачынны, навучы мяне пастановам Тваім.

Хваліце Госпада, бо Госпад добры; спявайце псальмы імю Яго, бо яно мілае.

Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо Яго міласэрнасць вечная.

Алілуя. Хваліце Госпада, бо Ён добры, спявайце псальмы Богу нашаму, бо Ён мілы, Яму належыць хвала.

Хто добры — знойдзе ласку ад Госпада; а чалавека хітрага Сам Ён асудзіць.

Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных — бездань.

Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.

Шляхамі сваімі будзе задаволены бязглузды, а чалавек добры будзе вышэй за іх.

Сыне мой, ты ясі мёд, бо ён добры, бо соты — найсаладзейшыя для горла твайго.

Як халодная вада для душы, што смагне, так добры вястун — з далёкай краіны.

У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.

Быццам бы для ўсіх — адна доля: для справядлівага і бязбожнага, для добрага і ліхога, для чыстага і нячыстага, для таго, хто складае ахвяры, і для таго, хто не складае. Быццам бы добры — такі ж, як грэшнік; як той, хто прысягае, — такі ж і той, хто баіцца прысягі.

голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, што кажуць, складаючы ахвяры падзякі ў доме Госпада: “Хваліце Госпада Магуццяў, бо добры Госпад, бо на векі міласэрнасць Яго!”, бо Я вярну, як раней, долю гэтае зямлі”, — кажа Госпад.

Добры ёсць Госпад для тых, хто спадзяецца на Яго, для душы, што шукае Яго.

Добры ёсць Госпад — прытулак у дзень бяды і спагадны тым, што на Яго спадзяюцца;

Вы гнявіце Госпада сваімі словамі і кажаце: «Чым гнявім мы Яго?» Тым, што кажаце: «Кожны, хто чыніць зло, добры перад абліччам Госпада, і такія вось падабаюцца Яму», або: «Дзе ж Бог, справядлівы суддзя»?

Добры чалавек з добрага скарбу выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.

І вось, нехта, падышоўшы, гаворыць Яму: «Настаўнік добры, што мне добрага зрабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»

Ісус сказаў яму: «Што Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, як толькі адзін Бог. А калі хочаш увайсці ў жыццё, спаўняй прыказанні».

Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?”

Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.

Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.

А Ісус, ведаючы пра гэта, гаворыць ім: «Што вы надакучаеце гэтай жанчыне? Яна зрабіла добры ўчынак для Мяне.

Калі Ён выходзіў у дарогу, прыбегшы, нехта ўпаў перад Ім на калені і пытаўся ў Яго: «Настаўнік добры, што маю рабіць, каб наследаваць жыццё вечнае?»

Ісус жа сказаў яму: «Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто не добры, толькі адзін Бог.

А Ісус сказаў: «Пакіньце яе! Чаму робіце ёй прыкрасць? Яна добры ўчынак зрабіла для Мяне.

Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.

І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: «Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»

А Ісус яму сказаў: «Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто не добры, адзін толькі Бог.

І гаворыць яму: “Добра, паслугач добры; за тое, што ў малым быў ты верны, май уладу над дзесяццю гарадамі”.

І вось, чалавек, імем Язэп, які быў членам рады, чалавек добры і справядлівы, —

І шмат спрэчак пра Яго было ў натоўпе. Адны казалі: «Ён добры!»; а другія казалі: «Не, але зводзіць людзей».

Я — Пастыр добры. Добры Пастыр аддае за авечак жыццё Сваё.

Я — добры Пастыр і ведаю Маіх, і яны Мяне ведаюць,

А быў ён чалавек добры і поўны Духа Святога ды веры. І вялікая колькасць прыхінулася да Госпада.

І, плывучы з цяжкасцю каля яго, мы дабраліся да аднаго месца, званага Добры Порт, каля якога быў горад Ласея.

А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон — добры.

Ведаем, што закон добры, калі ім хто законна карыстаецца,

Беражы добры ўклад Духа Святога, Які прабывае ў нас.

Ты ж перанось цяжкасці як добры жаўнер Хрыста Ісуса.

І, вяртаючыся, спявалі яны песні, і дабраслаўлялі неба: «Бо Ён добры, і міласэрнасць Яго вечная».

А бачанне яго было такое: Онія, ранейшы першасвятар, чалавек сумленны і добры, сціплы ў адносінах з людзьмі, лагодных звычаяў і дастойны ў мове, ад маленства руплівы ў захаванні ўсякай дабрадзейнасці, выцягнуў рукі і маліўся за ўвесь юдэйскі народ.

Пачулі мы бо пра мудрасць тваю і пра вынаходлівасць душы тваёй, і аб’яўлена па ўсёй зямлі, што толькі ты адзін добры ва ўсім царстве і здольны да разважлівасці ў вядзенні вайны.

Хто для сябе ліхі, як для каго іншага добры будзе? І ён не пацешыцца з маёмасці сваёй.

[Добры чалавек паручыцца за свайго блізкага; а той, хто страціў сорам, адпіхнуў бы яго.]

Калі сэрца спакойнае — добры апетыт, а ежа за стараннасцю яго знойдзецца.

О смерць, які добры ёсць твой прысуд для беднага чалавека і для таго, хто не мае сіл,

бо нядобра ўсякі страх берагчы, ды не ўсякі сорам — добры.

Нутро маё ўзрушылася, каб шукаць яе; таму здабыў я добры здабытак.

Не сумуй і не бойся за іх, сястрыца. Бо анёл добры пойдзе з ім, і падарожжа добра складзецца, і вернецца ён здаровы».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter