Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Адкрыцьце 9 Адкрыцьце 9 разьдзел

1 І пяты Ангел затрубіў, і ўгле́дзіў я зорку, якая ўпала з не́ба, і да́дзены быў е́й ключ ад калодзежа бяздоньня;
2 і адамкнула яна калодзеж бяздоньня, і ўзьняўся з калодзежа дым, быццам дым з вялізарнае пе́чы; і зацьмілася сонца й паве́тра ад дыму з калодзежа.
3 І з дыму выйшла на зямлю саранча́, і дадзена е́й улада, як маюць уладу скарпіоны зямныя;
4 і сказана е́й, каб не рабіла шкоды траве́ зямной, ані зе́льлю ніякаму, ані дрэву ніякаму, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаці Божае на лабо́х сваіх;
5 і да́дзена е́й, каб іх не забівала на сьме́рць, але каб мучыла пяць ме́сяцаў; і му́ка ад яе́, як му́ка ад скарпіона, калі ўкусе чалаве́ка.
6 і ў гэтыя дні шука́цімуць людзі сьме́рці і ня знойдуць яе́; і жада́цімуць паме́рці, ды сьме́рць будзе ўцякаці ад іх.
7 І выгляд саранчы́ падобны да кане́й, прыгатаваных да бітвы, і на галовах у яе́ быццам вянкі, падобныя да золата; і твары ў яе́ быццам твары чалаве́чыя.
8 І валасы́ ме́ла, як валасы ў жанок; і зубы ў яе́ як у львоў былі.
9 І мела па́нцыры, быццам панцыры зяле́зныя; і гук ад крыльляў яе́ быццам гук ад вазо́ў, калі множства кане́й бягуць на бітву.
10 І ма́е хвасты, падобныя да скарпіонавых, і ў хвастох у яе́ джа́ла было; і ўлада яе́ — шкодзіць людзям пяць ме́сяцаў.
11 І ма́е над сабою за цара ангела бяздоньня: імя яму́ па-жыдоўску Аваддон, а па-грэцку ма́е імя́ Апольліон.*
12 Адно гора прайшло; вось, ідуць яшчэ два горы за ім.
13 І шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас із чатырох вуглоў залатога ахвярніку, што перад Богам,
14 які мовіў да шостага Ангела, што ме́ў трубу: Разьвяжы чатырох Ангелаў, што зьвязаны над вялікай ракой Эўфратам.
15 І разьвязаны былі чатыры ангелы, што былі прыгатаваны на гадзіну і дзе́нь, і ме́сяц, і год, каб забіці трацíну людзе́й.
16 І лічба коннага войска дзьве́ мірыяды мірыяд; і я чуў лічбу іх.
17 І гэтак бачыў я коні ў прывíдзе і коньнікаў на іх, што ме́лі па́нцыры агністыя і гіяцынтавыя і се́ркавыя; і галовы ў кане́й, як галовы у львоў, і із рато́ў іх выходзе агонь і дым і се́рка;
18 трыма́ гэтымі была забіта траціна людзе́й: агнем і дымам і се́ркай, што выходзілі із рато́ў іхніх.
19 Бо сіла іхняя у рато́х іх; бо хвасты ў іх падобныя да зьме́яў, маюць галовы ды імі шкодзяць.
20 І рэшта людзе́й, што ня былі пазабіваны плягамі гэтымі, не пакаяліся ў дзело́х рук сваіх, каб не пакланя́цца дэманам ды ідалам залатым і сярэбраным, і мядзя́ным, і каме́нным, і драўля́ным, што ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
21 і не пакаяліся ў забойствах сваіх, ані ў чараваньнях сваіх, ані ў распуснасьці сваёй, ані ў крадзежах сваіх.

Каментары ці зноскі:

11Апольліон — Губіцель.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Адкрыцьце Іоана Багаслова, 9 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.