Ёва 17 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.
Дух мой саслабеў, дні мае пагаслыя, і застаецца мне толькі магіла.
Насьмешкі навокал мяне, і ў горычы чэзьне вока маё.
Хіба не кпіны акружаюць мяне, і не ў горычы хіба патанае вока маё?
Ты Сам дай заклад за мяне, бо хто ж паручыцца за мяне, удараючы руку маю?
Дай заклад за мяне перад Табою, і хто ж [іншы] у знак парукі стукне мяне па руцэ?
Бо Ты закрыў сэрца іхняе на разуменьне, дзеля таго яны не ўзьнімуцца.
Сэрца іх аддаліў Ты ад разумення, таму яны не ўзвысяцца.
Хто бліжніх сваіх робіць здабычай, у сыноў ягоных вочы сьцямнеюць.
Абяцае блізкіх як здабычу, але вочы сыноў яго змарнеюць.
Ён паставіў мяне ў прымаўку народу, і ў твар плююць мне.
Ён паставіў мяне ў прымаўку народа і каб плявалі [мне] ў твар.
Сасьлепла ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся нібы цень.
Пацямнела ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся, нібы цень.
Праведнікі аслупянелі, бачачы гэтае, і нявінны злуецца на бязбожніка.
Справядлівыя аслупянеюць, бачачы гэта, і бязгрэшны раззлуецца на бязбожніка.
Аднак праведнік будзе трымацца шляху свайго, і чысты дадасьць моцы рукам сваім.
І справядлівы будзе трымацца дарогі сваёй, а чысты дадасць моцы рукам.
Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.
Дык навярніцеся ўсе вы і прыходзьце, але я не знайду між вамі нікога разумнага.
Дні мае прамінулі, пагубіліся думкі мае, летуценьні сэрца майго.
Дні мае прамінулі, думкі мае і памкненні сэрца майго расцерушыліся.
А яны ноч замяняюць на дзень, і да цемры сьвятло набліжаюць.
Ператварылі яны ноч у дзень; ды зноў пасля цемры спяшаецца святло.
Ці магу спадзявацца, што адхлань будзе домам маім і ў цемры я пасьцялю ложак сабе?
Калі і датрываю, то апраметная — дом мой; у цемры паслаў я ложак мой.
Кажу дамавіне: “Ты — бацька мой!” А чарвякам: “Маці мая і сястра мая”.
Сказаў я гнілізне: “Ты — бацька мой!”, “Маці мая і сястра мая!” — чарвям.
Дык дзе ж тады надзея мая? І хто можа бачыць надзею маю?
Дык дзе ж цяпер мая надзея і хто бачыць цярплівасць маю?
У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне».
У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?»