Лукаша 22 разьдзел

Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

Набліжалася ж свята Праснакоў, якое называецца Пасхай.
 
Набліжаўся ж дзень свята праснакоў, які называецца Пасхай.

І першасвятары і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.
 
І першасвятары, і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся людзей.

Шатан жа ўвайшоў у Юду, якога празывалі Іскарыётам, аднаго з дванаццаці;
 
і ён выйшаў і дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як выдаць ім Ісуса.
 
Яны ж узрадаваліся і вырашылі даць яму грошы.
 
І паабяцаў ён ім, ды шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры людзях.
 
І паабяцаў ён ім ды шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры людзях.

І надышоў дзень праснакоў, у які належала ахвяраваць Пасху.
 
І паслаў Ісус Пётру і Яна, кажучы: «Ідзіце і прыгатуйце нам Пасху, каб мы з’елі».
 
А яны сказалі Яму: «Дзе хочаш, каб прыгатавалі?»
 
І Ён сказаў ім: «Вось, калі вы будзеце ўваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек, што будзе несці збан вады; ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.
 
Ды скажыце гаспадару дома: “Вучыцель кажа табе: “Дзе пакой, у якім Я з вучнямі Маімі мог бы з’есці пасху?”
 
Ды скажыце гаспадару дома: «Вучыцель кажа табе: дзе прыстанак, дзе Я з вучнямі Маімі мог бы з’есці Пасху?»

Ён вам пакажа вялікую святліцу засланую, там прыгатуйце».
 
Пайшоўшы, знайшлі ўсё, як Ён сказаў ім, і прыгатавалі пасху.
 
Пайшоўшы, знайшлі ўсё, як Ён сказаў ім, і прыгатавалі Пасху.

А калі надышла гадзіна, узлег Ён і дванаццаць Апосталаў з Ім.
 
А калі надышла гадзіна, узлёг пры стале, і апосталы з Ім.

І гаворыць ім: «Жаданнем вялікім жадаў Я з’есці гэтую пасху з вамі перш, чым буду цярпець.
 
І гаворыць ім: «Жаданнем вялікім жадаў Я з’есці гэтую Пасху з вамі перш, чым буду цярпець.

Бо кажу вам: не буду ўжо яе есці, пакуль не споўніцца яна ў Валадарстве Божым».
 
Бо кажу вам: не буду яе есці, пакуль не споўніцца ў Валадарстве Божым».

І, узяўшы келіх, склаў падзяку і сказаў: «Бярыце яго і падзяліце між сабой.
 
Бо кажу вам: адсюль не буду піць з плода вінаграду, пакуль не прыйдзе Валадарства Божае».
 
Бо кажу вам: адсюль не буду піць з плода вінаграда, пакуль не прыйдзе Валадарства Божае».

І, узяўшы хлеб, склаў падзяку, і паламаў, і даў ім, кажучы: «Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць».
 
Падобна і келіх [узяў] па вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсць Новы Запавет у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.
 
Аднак вось рука таго, хто выдае Мяне, разам з Маёю на стале.
 
Сын Чалавечы, праўда, адыходзіць паводле таго, як вызначана; аднак гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца».
 
І яны пачалі пытацца адзін аднаго, хто з іх той, які збіраецца гэта ўчыніць.
 
І сталася спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.
 
Але Ён сказаў ім: «Цары народаў валадараць над імі, і тыя, хто над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.
 
Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр — як паслугач.
 
Але вы не так: і хто ў вас большы, хай будзе як меншы, і правадыр — як слуга.

Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто паслугуе? Ці не той, хто сядзіць пры стале? Я, аднак, пасярод вас як той, што паслугуе.
 
Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто паслугуе? Ці не той, хто сядзіць пры стале? Я аднак пасярод вас як той, што паслугуе.

Вы ж ёсць тыя, што вытрывалі пры Мне ў выпрабаваннях Маіх.
 
Я вам пераказваю Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой,
 
каб вы елі і пілі пры стале Маім у Валадарстве Маім, і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля».
 
[І сказаў Госпад:] «Сімоне, Сімоне! Вось шатан дабіваўся вас, каб пасеяць, як пшаніцу;
 
але Я маліўся за цябе, каб не заняпала вера твая. І ты, з часам навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх».
 
Той жа сказаў Яму: «Госпадзе, я гатовы з Табой ісці ў вязніцу і на смерць».
 
Але Ён сказаў: «Кажу табе, Пётра, не запяе певень сёння, як тройчы зрачэшся, што ведаеш Мяне».
 
І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і пасталоў, ці ж вам не хапала чаго?» І яны сказалі: «Анічога».
 
І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і сандаляў, ці ж вам не хапала чаго?» І яны сказалі: «Анічога».

Сказаў ім тады: «А цяпер хто мае капшук, хай возьме, таксама і торбу, а хто не мае, хай прадасць туніку сваю і купіць меч.
 
Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І да злачынцаў быў залічаны”. Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».
 
Бо кажу вам: мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: «І ў злачынцы быў залічаны». Бо тое, што адносіцца да Мяне, спаўняецца».

А яны сказалі: «Госпадзе, вось тут два мечы». І Ён сказаў ім: «Хопіць».
 
А яны сказалі: «Госпадзе, вось тут два мячы». І Ён сказаў ім: «Хопіць».

І, выйшаўшы, Ісус па звычаю накіраваўся на гару Аліўную, а за Ім пайшлі і вучні Яго.
 
І, выйшаўшы, Ісус па звычаю накіраваўся на гару Аліўную, а за Ім пайшлі і вучні.

І, калі прыбыў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».
 
І Сам аддаліўся, адышоўшы ад іх, як кінуць камень, ды, упаўшы на калені, маліўся,
 
кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі гэты келіх міма Мяне! Аднак не Мая воля, але Твая хай станецца».
 
І з’явіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.
 
І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.
 
І, калі падняўся ад малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны спяць ад смутку.
 
І гаворыць ім: «Чаму спіце? Падымайцеся і маліцеся, каб не ўвайшлі ў спакушэнне».
 
Калі яшчэ Ён гэта гаварыў, вось, натоўп, і наперадзе яго адзін з дванаццаці, які называўся Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
 
А Ісус сказаў яму: «Юда, пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»
 
А тыя, што вакол Яго былі, бачачы, што мае адбыцца, сказалі: «Госпадзе, ці не ўдарыць нам мечам?»
 
Ды адзін з іх ударыў паслугача першасвятара і адсёк яму правае вуха.
 
Ды адзін з іх ударыў слугу першасвятара і адсёк яму правае вуха.

А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Спыніцеся, хопіць!» і, дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго.
 
Затым сказаў Ісус тым, што прыйшлі па Яго, першасвятарам, і кіраўнікам святыні, і старэйшынам: «Як на разбойніка выйшлі вы з мечамі і кіямі?
 
Затым сказаў Ісус тым, што прыйшлі па Яго, першасвятарам, і кіраўнікам святыні, і старшыням: «Як на разбойніка выйшлі вы з мечамі і кіямі?

Калі штодзень знаходзіўся Я з вамі ў святыні, не паднялі вы на Мяне рук; але цяпер ваш час і ўлада цемры».
 
І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара. Пётра ж ішоў за імі здалёк.
 
А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між іх і Пётра.
 
А калі распалілі вогнішча пасярод двара і заселі вакол агню, сядзеў між імі і Пётра.

І, калі ўбачыла нейкая служка, што ён сядзіць пры святле, і ўгледзелася ў яго, сказала:
 
«І гэты быў з Ім». А ён зрокся Яго, кажучы:
 
«Жанчына, я не ведаю Яго!» А праз кароткі час, убачыўшы яго, нехта іншы сказаў: «І ты з іх». Пётра ж гаворыць: «О чалавеча, гэта не я».
 
А калі прайшло каля гадзіны часу, нехта іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з Ім, бо і ён галілеец».
 
А калі прайшло каля гадзіны часу, нехта іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з Ім, бо і ён Галілеец».

І гаворыць Пётра: «Чалавеча, не ведаю, што ты кажаш». І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.
 
І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пётру; і Пётра ўспомніў слова Госпада, як яму прадказаў: «Перш, чым запяе певень, тройчы зрачэшся Мяне».
 
І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пётру; і Пётра ўспомніў словы Госпада, як яму прадказаў: «Перш, чым сёння запяе певень, тройчы зрачэшся Мяне»,

І, выйшаўшы вон, Пётра горка заплакаў.
 
І, выйшаўшы вон, горка заплакаў.

А мужы, якія трымалі Ісуса, здзекаваліся з Яго і білі,
 
А мужы, якія трымалі Яго, здзекаваліся з Яго і білі Яго,

і закрылі Яму твар, і пыталіся ў Яго, кажучы: «Праракуй, хто ўдарыў Цябе?»
 
Ды многа іншых блюзненняў гаварылі на Яго.
 
Ды многа іншых блюзнерстваў гаварылі на Яго.

А калі настаў дзень, сабраліся старэйшыны народа, і першасвятары, і кніжнікі і прывялі Яго ў свой сінедрыён,
 
А калі настаў дзень, сабраліся старшыні народа, і першасвятары, і кніжнікі і прывялі Яго на  сваю нараду,

кажучы: «Калі Ты — Хрыстос, дык скажы нам». А Ён гаворыць ім: «Калі скажу вам, не паверыце Мне,
 
а калі спытаюся, не адкажаце Мне і не вызваліце.
 
а калі спытаюся, не адкажаце Мне.

Але адгэтуль будзе Сын Чалавечы сядзець праваруч Магутнасці Бога».
 
Але адгэтуль будзе Сын Чалавечы сядзець праваруч Магутнасці».

Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты — Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я».
 
Дык яны сказалі: «Якая нам яшчэ патрэба ў сведчанні? Бо мы самі чулі з вуснаў Яго».
 
Дык яны сказалі: «Нашто патрэбныя нам яшчэ сведкі? Мы самі чулі з вуснаў Яго».