Лікі 8 разьдзел
Лікі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Антонія Бокуна
І наказаў Гасподзь Майсею:
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
абвясьці Аарону і скажы яму: калі ты будзеш запальваць лампады, дык на пярэднім баку сьвяцільні павінны гарэць сем лампадаў.
«Прамоў да Аарона і скажы яму: “Калі будзеш запальваць лямпы, на пярэднім баку сьвечніка павінны гарэць сем лямпаў”».
Аарон так і зрабіў: на пярэднім баку сьвяцільні запаліў лампады яе, як загадаў Гасподзь Майсею.
Аарон зрабіў гэтак і на пярэднім баку сьвечніка запаліў лямпы, як загадаў ГОСПАД Майсею.
І вось, як складзена сьвяцільня: чаканеная яна з золата, ад сьцябла яе і да кветак чаканеная; паводле ўзору, які паказаў Гасподзь Майсею, ён зрабіў сьвяцільню.
Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў куты паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею, і так ён зрабіў сьвечнік.
І наказаў Гасподзь Майсею:
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
вазьмі лявітаў спасярод сыноў Ізраілевых і ачысьці іх;
«Вазьмі лявітаў спаміж сыноў Ізраіля і ачысьці іх.
а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць вопратку сваю, і будуць чыстыя;
Ачысьці іх так: пакрапі іх вадой ахвяры за грэх, і няхай паголяць яны ўсё цела сваё, і няхай вымыюць адзеньне сваё, і будуць чыстымі.
і няхай возьмуць цяля і хлебнае прынашэньне да яго, пшанічнае мукі, зьмяшанай з алеем, і другое цяля вазьмі ў ахвяру за грэх;
І возьмуць цяля са статку і ахвяру хлебную з мукі, запраўленай алеем, а другое цяля са статку ты возьмеш у ахвяру за грэх.
і прывядзі лявітаў да скініі сходу; і зьбяры ўсё супольства сыноў Ізраілевых
І прывядзеш лявітаў перад Намёт Спатканьня, і зьбярэш ўсю грамаду сыноў Ізраіля.
і прывядзі лявітаў іхніх да Госпада, і няхай пакладуць сыны Ізраілевыя рукі свае на лявітаў;
І прывядзеш лявітаў перад аблічча ГОСПАДА, і сыны Ізраіля пакладуць на лявітаў рукі свае.
а Аарон няхай учыніць над лявітамі пасьвячэньне іх перад Госпадам ад сыноў Ізраілевых, каб чынілі яны служэньне Госпаду;
І Аарон як патрэсванае перад абліччам ГОСПАДА ахвяруе лявітаў ад сыноў Ізраіля, і будуць яны служыць ГОСПАДУ.
а лявіты няхай пакладуць рукі свае на галаву цялят, і прынясі аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленьне Госпаду, дзеля ачышчэньня лявітаў;
А лявіты ўскладуць рукі свае на галовы цялят, і ты аднаго з іх складзеш у ахвяру за грэх, а другога — у ахвяру цэласпаленьня для ГОСПАДА, каб перапрасіць за лявітаў.
і пастаў лявітаў перад Ааронам і перад сынамі ягонымі і ўчыні над імі пасьвячэньне іх Госпаду;
І паставіш лявітаў перад абліччам Аарона і сыноў ягоных, і ахвяруеш іх як патрасанае ГОСПАДУ.
і так аддзялі лявітаў ад сыноў Ізраілевых, каб лявіты былі Мае.
І аддзеліш лявітаў спаміж сыноў Ізраіля, і лявіты будуць Маімі.
Пасьля гэтага ўвойдуць лявіты служыць скініі сходу, калі ты ачысьціш іх і ўчыніш над імі пасьвячэньне іх; бо яны аддадзены мне з сыноў Ізраілевых:
А потым няхай прыходзяць лявіты, каб служыць у Намёце Спатканьня, і ты ачысьціш іх, і ахвяруеш іх як ахвяру патрэсваньня.
замест усіх першынцаў з сыноў Ізраілевых, якія размыкаюць усякія сьцёгны, Я бяру іх Сабе;
Бо яны Мне аддадзены спасярод сыноў Ізраіля. Узяў Я іх у сыноў Ізраіля замест усіх першародных, якія адкрываюць улоньне.
бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе
Бо Мае ўсе першародныя з сыноў Ізраіля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў для Сябе.
і ўзяў лявітаў замест усіх першынцаў у сыноў Ізраілевых;
І ўзяў Я лявітаў замест усіх першародных спаміж сыноў Ізраіля.
і аддаў лявітаў Аарону і сынам ягоным спасярод сыноў Ізраілевых, каб яны ўчынялі службы за сыноў Ізраілевых пры скініі сходу і служылі аховаю сынам Ізраілевым, каб не спасьцігла сыноў Ізраілевых кара, калі б сыны Ізраілевыя прыступілі да сьвятыні.
І Я даю лявітаў Аарону і сынам ягоным спаміж сыноў Ізраіля, каб яны служылі Мне за сыноў Ізраіля ў Намёце Спатканьня, каб перамольваць ГОСПАДА за сыноў Ізраіля, і ня будзе кары на сыноў Ізраіля, калі наблізяцца сыны Ізраіля да Сялібы».
І зрабілі так Майсей і Аарон і ўсё супольства сыноў Ізраілевых зь лявітамі: як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі зь імі сыны Ізраілевыя.
Дык Майсей і Аарон і ўся грамада сыноў Ізраіля зрабілі з лявітамі гэтак; усё, што загадаў ГОСПАД Майсею адносна лявітаў, так і зрабілі з імі сыны Ізраіля.
І ачысьціліся лявіты і абмылі вопратку сваю, і ўчыніў над імі Аарон прысьвячэньне іх перад Госпадам, і ачысьціў іх Аарон, каб зрабіць іх чыстымі;
І ачысьціліся лявіты, і памылі адзеньне сваё, а Аарон, патрэсваючы, ахвяраваў іх ГОСПАДУ і перамольваў за іх Аарон, каб былі ачышчаныя.
пасьля гэтага ўвайшлі лявіты правіць службы свае ў скініі сходу перад Ааронам і перад сынамі ягонымі. Як загадаў Гасподзь Майсею пра лявітаў, так і зрабілі яны зь імі.
Пасьля ўвайшлі лявіты, каб спаўняць службу сваю ў Намёце Спатканьня перад абліччам Аарона і сыноў ягоных. Як загадаў ГОСПАД Майсею адносна лявітаў, так і зрабілі з імі.
І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
вось закон пра лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй павінны ісьці на службу дзеля працы пры скініі сходу,
«Гэта [закон] адносна лявітаў: ад дваццаці пяці гадоў і вышэй няхай прыходзяць яны і служаць у Намёце Спатканьня;
а ў пяцьдзясят гадоў павінны спыняць працу і больш не працаваць,
а калі будуць мець пяцьдзясят гадоў, няхай не спаўняюць службы і больш не працуюць,
тады няхай яны дапамагаюць братам сваім трымаць варту пры скініі сходу, працаваць — хай не працуюць; так рабі зь лявітамі што да служэньня іхняга.
а будуць дапамагаць братам сваім у Намёце Спатканьня ў спаўненьні службы, і служэньня ня будуць выконваць. Так зробіш з лявітамі адносна службы іхняй».