Ераміі 2 разьдзел
Кніга прарока Ераміі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
І было слова Гасподняе мне:
І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
ідзі і абвясьці ў вушы дачцэ Ерусаліма: так кажа Гасподзь; Я ўспамінаю дружнасьць маладосьці тваёй, пра каханьне тваё, калі ты была нявеста, калі пайшла сьледам за Мною ў пустыню, у зямлю незасеяную.
«Ідзі й агаласі ў вушы Ерузаліму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Я памятую цябе, міласэрдзе маладосьці твае, любоў заручэньня твайго, як ты йшоў за Імною па пустыні, па зямлі незасеянай.
Ізраіль быў сьвятыняю Госпада, пачаткам пладоў Ягоных: усе, што паядалі яго, асуджаліся, бедства спасьцігла іх, кажа Гасподзь.
Ізраель — сьвятасьцю СПАДАРУ, пачатак пладоў Ягоных; усі, што елі яго, будуць вінныя, ліха прыйдзе на іх’, — агалашае СПАДАР"».
Паслухайце слова Гасподняе, доме Якаўлеў і ўсе роды дому Ізраілевага!
Слухайце вы слова СПАДАРОВА, доме Якаваў і ўсі радзімы дому Ізраелявага:
Так кажа Гасподзь: якую няпраўду знайшлі ўва Мне бацькі вашыя, што адышлі ад Мяне і пайшлі за марнасьцю, і змарнелі;
Гэтак кажа СПАДАР: «Што за бяспраўе знайшлі ў Імне айцове вашы, што яны здаліліся ад Мяне й пайшлі за марнасьцяй, і самы сталі марнасьцяй;
і не сказалі: дзе Гасподзь, Які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, вёў нас па пустыні, па зямлі пустой і неабжытай, па зямлі сухой, па зямлі ценю сьмяротнага, па якой ніхто не хадзіў і дзе ня жыў чалавек?
І не сказалі яны: "Ідзе СПАДАР, што вывеў нас ізь зямлі Ягіпецкае, вёў нас па пустыні, па зямлі сьцяпоў а ямаў, па зямлі сухой і сьмяротнага сьценю, ідзе не праходзіла людзіна, і йдзе ня жыў чалавек?"
І Я ўвёў вас у зямлю плодную, каб вы карміліся пладамі яе і дабром яе; і вы ўвайшлі і апаганілі зямлю Маю, і набытак Мой зрабілі мярзотаю.
І Я прывёў вас да краю ўродлівага, есьці плады яго й дабро яго; і прышлі вы і ўпаганілі зямлю Маю, і спадак Мой зрабілі агідаю.
Сьвятары не казалі: дзе Гасподзь? і настаўнікі закона ня ведалі Мяне, і пастыры адпаліся ад Мяне, і прарокі прарочылі ў імя Валаала і хадзілі сьледам за тымі, якія не дапамагаюць.
Сьвятарове не казалі: "Ідзе СІІАДАР?" і дзяржаныя права не прызнавалі Мяне, пастырове зрабілі выступ супроці Мяне, прарокі праракалі Ваалам і за бескарыснымі хадзілі.
Таму Я яшчэ буду судзіцца з вамі, кажа Гасподзь, і з сынамі сыноў вашых буду судзіцца.
За тое Я яшчэ буду прававацца з вамі, — агалашае СПАДАР, — і із сынамі сыноў вашых буду прававацца;
Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага?
Бо прайдзіце абтокі Хітымскія й паглядзіце, пашліце да Кідару, і разважча вельмі, і глядзіце, ці былі там такія здарэньні;
ці памяняў які-небудзь народ багоў сваіх, хоць яны і не багі? а Мой народ памяняў славу сваю на тое, што не дапамагае.
Ці адмяніў народ багі, што нават не багове? але люд Мой памяняў славу сваю на тое, што бескарыснае.
Падзівуйцеся з гэтага, нябёсы, і здрыганецеся і жахнецеся, кажа Гасподзь.
Дзівуйцеся з гэтага нябёсы, жахайцеся, будзьце вельма спустошаныя, — агалаше СПАДАР; —
Бо два ліхі ўчыніў народ Мой: Мяне, крыніцу вады жывой пакінулі і высеклі сабе вадаёмы разьбітыя, якія ня могуць трымаць вады
Бо два ліхі ўчыніў люд Мой: яны пакінулі Мяне, жарало жывое вады, каб вычасаць сабе студні, студні паломленыя, што ня могуць дзяржаць вады.
Хіба Ізраіль раб? альбо ён дамачадзец? чаму ён зрабіўся здабычаю?
Хіба Ізраель слуга ці радзіўся нявольнікам? чаму ён стаў здабыткам?
Зарыкалі на яго маладыя ільвы, падалі голас свой і зрабілі зямлю яго пустэльняю; гарады яго спалены, без жыхароў.
Раўлі на яго левяняты, верашчэлі й зрабілі пустынёю зямлю ягоную; месты ягоныя спаленыя, бяз жыхара.
І сыны Мэмфіса і Тафны аб’елі цемя тваё.
Таксама сынове Мэмфіса а Тагпангеса паламілі цемя твае.
Ці ня ўчыніў ты сабе гэтага тым, што занядбаў Госпада Бога твайго ў той час, калі Ён вёў цябе па дарозе?
Ці не за тое сталася з табою гэта, што ты пакінуў СПАДАРА, Бога свайго, як Ён вадзіў цябе дарогаю?
І сёньня навошта табе дарога ў Егіпет, каб піць ваду зь Ніла? і навошта табе дарога ў Асірыю, каб піць ваду з ракі яе?
І цяпер нашто табе дарога да Ягіпту? піць ваду Шыхору? і нашто табе дарога да Асыры? хіба на тое, каб піць ваду з Ракі?
Пакарае цябе бязбожнасьць твая, і адступніцтва тваё выкрые цябе: дык вось, спазнай і разваж, як блага і горка тое, што ты занядбаў Госпада Бога твайго, і страху Майго няма ў табе, кажа Гасподзь Бог Саваоф.
Пакарае цябе нягоднасьць твая, адпады твае зганяць цябе, каб ты пазнаў а абачыў, як блага а горка тое, што ты пакінуў СПАДАРА, Бога свайго, і боязьні Мае няма ў табе, — агалашае Спадар, СПАДАР войскаў; —
Бо даўно я паламаў ярмо тваё, парваў путы твае, і ты казаў: «ня буду служыць ідалам», а тым часам на кожным высокім пагорку і пад кожным галінастым дрэвам ты блудадзейнічаў.
Бо здаўна Я патрышчыў іго твае, разарваў путы твае, а ты сказаў: "Ня буду служыць балваном", калі на кажным высокім узгорку і пад кажным зялёным дзервам ты клаўся, як бязуля.
Я пасадзіў цябе як высакародную лазу, — найчысьцейшае насеньне; як жа ты ператварылася ў Мяне ў дзікі парастак чужой лазы?
А Я пасадзіў цябе, як дабрароднае віно, сусім праўдзівым насеньням; як жа ты абярнуўся ў мяне ў выродную галузу чужога віна?
Таму хоць бы ты ўмыўся мылам і шмат ужыў на сябе шчолаку, — бязбожнасьць твая пазначана перад Мною, кажа Гасподзь Бог.
Хоць бы ты памыўся салетраю і ўзяў сабе шмат мыла, бяспраўе нарысавана твае перад Імною, — агалашае Спадар СПАДАР.
Як можаш ты сказаць: «я не апаганіў сябе, я не хадзіў па сьледзе Ваала? паглядзі на паводзіны свае ў даліне, уведай, што рабіла ты, увішная вярблюдзіца, якая ганяецца па шляхах тваіх?
Як ты можаш казаць: "Я не ўпаганіў сябе, я не хадзіў за Вааламі"? глянь на дарогу сваю ў даліне, пазнай, што ты ўчыніў, жвавая вярблюдзіца, працінаючая дарогі свае.
Дзікую асьліцу, якая прывыкла да пустыні, якая ў запале душы сваёй глытае паветра, хто можа стрымаць? Усе, хто шукае яе, ня стомяцца; у яе месяцы яны знойдуць яе.
Хто ўдзяржыць дзікую асьліцу, прывыклую да пустыні, як яна ў жадзе сваёй і ў распаленьню сваім глытае паветра? Усі, што шукаюць яе, ня стомяцца, у месяцу ейным знойдуць яе.
Не давай нагам тваім атоптваць абутак, і гартані тваёй — таміцца ад смагі. Але ты сказаў: не спадзявайся, не! бо люблю чужых і буду хадзіць па сьледзе іхнім.
Узьдзержуй нагу сваю, каб ня была босая, і горла свае ад смагі. А ты кажаш: "Безнадзейна, не, бо я люблю чужых і за імі пайду".
Як злодзей, калі зловяць яго, бывае пасаромлены, — так пасароміў сябе дом Ізраілеў: яны, цары іхнія, князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія,
Як злодзею бывае ганьба, як зловяць яго; так паганьбіў сябе дом Ізраеляў, яны самы, каралі іхныя, князі іхныя, сьвятары іхныя а прарокі іхныя,
кажучы дрэву: «ты мой бацька», і каменю: «ты нарадзіў мяне»; бо яны абярнуліся да мяне сьпінаю, а ня тварам; а ў час бедства свайго будуць казаць: «устань і выратуй нас!»
Каторыя кажуць дзерву: "Ты мой айцец" і каменю: "Ты нарадзіў мяне". Яны абярнуліся да Мяне завыйкам, а ня відам; але ў часе бяды свае кажуць: "Устань, выбаў нас".
Дзе ж багі твае, якіх ты зрабіў сабе? — хай яны ўстануць, калі могуць выратаваць цябе ў час бедства твайго; бо колькі ў цябе гарадоў, столькі і багоў у цябе, Юда.
Ідзе багі твае, каторыя ты сабе зрабіў? хай яны ўстануць, калі могуць выбавіць цябе ў часе бяды твае; бо подле ліку местаў тваіх былі багі твае, Юда.
Навошта вам спаборнічаць са Мною? — усе вы зграшылі супроць Мяне, кажа Гасподзь.
Нашто вам прававацца з Імною? — усі вы адступілі ад Мяне, — агалашае СПАДАР. —
Марна пабіваў Я дзяцей вашых: яны не прынялі настаўленьня на розум; прарокаў вашых пажыраў меч ваш, як зьнішчальны леў.
Дарма біў Я дзеці вашы: яны не прынялі навукі; прарокаў вашых паеў меч ваш, як леў нішчэньнік.
О, родзе! уважце вы слову Гасподняму; ці быў Я пустэльняю дому Ізраілеваму? ці быў Я краінаю змроку? Навошта ж народ Мой кажа: мы самыя сабе гаспадары; мы ўжо ня прыйдзем да Цябе?
О родзе! ўважайце на слова СПАДАРОВА: ці быў Я пустынёю Ізраелю або зямлёю цемры? За што кажа люд Мой: "Мы самы сабе спадарове, і ня пойдзем да Цябе болей"?
Ці ж забывае дзяўчына акрасы свае і нявеста — убор свой? а народ Мой забыў Мяне, — няма ліку дням.
Ці забываецца дзеўка ўборы свае альбо княгіня маладая — прыборы свае? а люд Мой забыўся Мяне, — днём няма ліку.
Як умела кіруеш ты дарогі твае, каб здабываць любоў! і дзеля гэтага нават са злачынствамі стасавала ты дарогі твае.
Нашто ты прыбіраеш дарогу сваю, шукаючы любосьці? ажно ты нягодных таксама вучыла дарогаў сваіх.
Нават на полках вопраткі тваёй ёсьць кроў людзей бедных, невінаватых, якіх ты не засьпела пры ўзломе: і нягледзячы на ўсё гэта,
Таксама на крысах тваіх знаходзяць кроў душаў бедных, нявінных; не ля падкопаваньня ты знайшла яе, але на ўсіх гэтых.
кажаш: як бо я невінаватая, дык, мусіць, гнеў Яго адхінецца ад мяне. — Вось, Я буду судзіцца з табою за тое, што кажаш: «я не зграшыла».
Ты яшчэ кажаш: "Я нявінная; напэўна гнеў Ягоны адвернецца ад мяне". Вось, Я буду прававацца з табою за тое, што ты кажаш: "Я не ізграшыла".
Навошта ты так многа бадзяешся, мяняючы дарогу тваю? Ты гэтак сама будзеш пасаромленая і Егіптам, як была пасаромлена Асірыяй;
Як ты паніжыла сябе вельма, мяняючы дарогі свае! Цябе таксама паганьбе Ягіпет, як паганьбіла Асыра.
і ад яго ты выйдзеш, паклаўшы рукі на галаву, бо адхіліў Гасподзь надзеі твае, і ня мецьмеш зь імі посьпеху.
Нават і адтуль ты выйдзеш, і рукі твае на галаве Тваёй, бо СПАДАР адкінуў усі спадзевы твае, ты ня будзеш мець дасьпеху ў іх.