Другі закон 25 разьдзел
Другі закон
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
Калі будзе цяжбіна паміж людзьмі, дык няхай прывядуць іх у суд і рассудзяць іх, чыя праўда, таго хай апраўдаюць, а вінаватага засудзяць;
Калі будзе сьпярэчка памеж людзёў, і яны дабліжацца да суду, дык хай судзяць іх, правага хай аправяць, а ліхога засудзяць.
і калі вінаваты варты будзе, каб яго білі, дык судзьдзя няхай загадае пакласьці яго і біць пры сабе, гледзячы на віну ягоную, на разьлік;
І калі будзе варты біцьця ліхі, то судзьдзя хай раскажа пакласьці яго й біць перад сабою, подле ліхасьці ягонае, лікам.
сорак удараў можна даць яму, а ня больш, каб ад многіх удараў брат твой ня быў зьнявечаны перад вачыма тваімі.
Сорак вытняў можа біць яго, а не павяліча, каб ад павялічэньня вытняў звыш гэтага, ад шмат вытняў брат твой ня быў паніжаны перад ачыма тваімі.
Ня кілзай мызу валу, калі ён малоціць.
Не затыкай пыску валу, як ён малоце.
Калі браты жывуць разам і адзін зь іх памрэ, ня маючы сына, дык жонка памерлага не павінна выходзіць на бок за чалавека чужога, а дзевер яе павінен увайсьці да яе і ўзяць яе сабе за жонку і жыць зь ёю, —
Калі браты жывуць разам, і адзін ізь іх памрэць, а сына няма ў яго, то жонка памерлага ня мае выходзіць вонкі за чалавека чужога, але дзевер ейны мае ўвыйсьці да яе а ўзяць яе сабе за жонку а жыць ізь ёю, як дзевер.
і першынец, якога яна народзіць, застанецца зь імем брата ягонага памерлага, каб імя ягонае ня згладзілася ў Ізраіле.
І будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю.
Калі ж ён не захоча ўзяць браціху сваю, дык браціха ягоная пойдзе да брамы да старэйшынаў і скажа: «дзевер мой адмаўляецца аднавіць імя брата свайго ў Ізраіле, ня хоча жаніцца са мною»;
Калі ж не захоча тый чалавек узяць браціху сваю, то браціха ягоная ўзыйдзе да брамы, да старцоў, і скажа: "Адмовіўся дзевер мой устанавіць імя брата свайго ў Ізраелю, ня хоча жаніцца з імною, як дзевер";
тады старэйшыны горада ягонага павінны паклікаць яго і ўгаворваць яго, і калі ён стане і скажа: «не хачу браць яе»,
Тады гукнуць яго старцы места ягонага і будуць умаўляць; і калі ён стане й скажа: "Не хачу ўзяць яе";
браціха ягоная хай пойдзе да яго на вачах у старэйшынаў, і здыме бот ягоны з нагі яго, і плюне яму ў твар, і скажа: «так робяць чалавеку, які ня будуе дома брату свайму»;
То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа: "Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму".
і дадуць яму імя ў Ізраіле: дом разутага.
І назавуць імя ягонае ў Ізраелю: "Дом разутага".
Калі б’юцца паміж сабою мужчыны, і жонка аднаго падыдзе, каб адабраць мужа свайго з рук таго, хто яго б’е, і, працягнуўшы руку сваю, схопіць яго за сарамату,
Як б’юцца мяжсобку мужчыны, чалавек і брат ягоны, і жонка аднаго дабліжыцца, каб уратаваць мужа свайго з рук б’ючага яго, і выцягнуўшы руку сваю, схопе яго за сарамаценьне;
дык адсячы руку ёй: хай ня літуе вока тваё.
Дык адсячы руку ейную; хай не пажалее вока твае.
У мяху тваім не павінны быць дваякія гіры, вялікія і меншыя;
Хай ня будзе ў мяху тваім дваякіх камянёў, вялікі й малы.
У доме тваім не павінна быць дваякая эфа, большая і меншая;
Хай ня будзе ў доме тваім дваякая ефа, вялікая й малая.
гіра ў цябе павінна быць дакладная і правільная, і эфа ў цябе павінна быць дакладная і правільная, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе;
Вага дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе;
бо агідны прад Госпадам, Богам тваім, кожны, хто ўчыняе крыўду.
Бо агідны перад СПАДАРОМ, Богам тваім, кажны робячы няпраўду.
Памятай, як зрабіў з табою Амалік у дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта:
Памятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту;
як ён сустрэў цябе па дарозе і пабіў за табою ўсіх аслабелых, калі ты зьнямогся і стаміўся, і не пабаяўся ён Бога;
Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога.
дык вось, калі Гасподзь, Бог твой, супакоіць цябе ад усіх ворагаў тваіх з усіх бакоў, на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку, каб авалодаць ёю, сатры з памяці Амаліка з-пад неба; не забудзься.
І будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься.