Судзьдзяў 9 разьдзел
Кніга Судзьдзяў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Абімэлех жа, сын Ерабаала, пайшоў у Сіхэм да братоў маці сваёй і сказаў ім і ўсяму роду з дому маці сваёй, кажучы:
І пайшоў Авімелех Ерувааленак да Сыхему да братоў маці свае, і гукаў ім а ўсёй радзіме айца маці свае, кажучы:
«Скажыце ўсім людзям у Сіхэме: “Што вам лепш: каб валадарылі над вамі ўсе семдзесят сыноў Ерабаала ці каб валадарыў над вамі адзін чалавек? І прытым майце на ўвазе, што я — косць з косці вашай і цела з цела вашага”».
«Гукайце, калі ласка, у вушы ўсім спадаром Сыхему: "Што валей вам, каб гаспадарствавалі ў вас мужоў семдсясят, усі сынове Ерувааловы, ці каб гаспадарстваваў у вас адзін чалавек? І памятуйце, што я косьць ваша й цела ваша"».
І браты маці яго расказвалі пра яго ўсім людзям у Сіхэме ўсімі гэтымі словамі, і сэрцы іх прыхіліліся да Абімэлеха, бо яны казалі: «Гэта брат наш!»
І гукалі браты маці ягонае празь яго ў вушы ўсім спадаром Сыхему ўсі словы гэтыя, і схінуліся сэрцы іхныя за Авімелехам, бо казалі яны: «Ён брат наш».
І далі яму семдзесят сікляў срэбра з дома Баал-Бэрыта; ён сабраў сабе адтуль людзей наёмных і бадзяжных, якія пайшлі за ім.
І далі яму семдзясят срэбра з дому Ваал-Верыфа; і наняў за іх Авімелех пустыняў а ўзьвейветраў, і пайшлі яны за ім.
І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Эфры, і на адным камені забіў сваіх братоў, сыноў Ерабаала, семдзесят чалавек. І не забіў толькі Ёатама, наймалодшага сына Ерабаала, бо ён схаваўся.
І прышоў ён да дому айца свайго да Офры, і забіў братоў сваіх Ерувааленкаў семдзясят людзёў на адным каменю. І застяўся Ёфам, Ерувааленак наймалодшы, бо ён схаваўся.
І сабраліся ўсе мужчыны з Сіхэма і ўвесь Бэт-Міло, і пайшлі ды паставілі Абімэлеха царом каля дуба, што стаяў у Сіхэме.
І зьберліся ўсі спадары сыхемскія а ўвесь дом Мілло, і пайшлі, і ўстанавілі Авімелеха за караля ля дуба-стаўпа, што ў Сыхеме.
Калі паведамілі аб гэтым Ёатаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Гарызім і, павысіўшы голас, усклікнуў і сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сіхэма, і хай пачуе вас Бог.
І наказалі гэта Ёфаму; ён пайшоў, і стаў на версе гары Ґерызыму, і ўзьняў голас свой, і крычэў, і гукаў ім: «Паслухайце мяне, спадарове Сыхему, і паслухае вас Бог!
Сабраліся дрэвы, каб выбраць сабе цара, і сказалі яны аліўцы: “Царуй над намі.”
Пайшлі, пайшлі дзервы памазаць над сабою караля, і сказалі аліўцы: "Гаспадарствуй у нас".
Яна адказала: “Ці ж магу я вырачыся сваёй сакавітасці, якой ганарацца і багі, і людзі, і пайсці, каб хістацца па-над дрэвамі?”
Сказала ім аліўка: "Ці пакіну я тук свой, што імною частуюць багоў і людзёў, і пайду туляцца ля дзерваў?"
Дык сказалі дрэвы дрэву фігаваму: “Хадзі і прымі цараванне над намі”.
І сказалі дзервы фізе: "Ідзі ты, гаспадарствуй у нас".
Адказала ім дрэва фігавае: “Ці ж маю я вырачыся салодкасці сваёй і найпрыемнейшых пладоў і ісці, каб хістацца па-над другімі дрэвамі?”
І сказала ім фіґа: "Ці пакіну я соладзь сваю а добры плод свой, і пайду туляцца ля дзерваў?"
Таксама сказалі дрэвы вінаграду: “Хадзі і будзь царом над намі”.
І сказалі дзервы вінной розцы: "Ідзі ты гаспадарствуй у нас".
Вінаградная лаза сказла ім: “Ці магу вырачыся свайго віна, што весяліць багоў і людзей, каб хістацца па-над дрэвамі?”
І сказала ім вінная розка: "Ці пакіну я сок свой, каторы вяселе багоў і чалавекаў, і пайду туляцца каля дзерваў?"
І сказалі ўсе дрэвы крушыне: “Хадзі і будзь царом над намі!”
І сказалі ўсі дзервы церні: "Ідзі ты, гаспадарствуй у нас",
Адказала ім крушына: “Калі сапраўды хочаце мяне памазаць на цара, то хадзіце і адпачніце ў маёй засені; а калі не жадаеце, хай агонь выйдзе з цярніны і спаліць кедры лібанскія!”
І сказала цернь дзервам: "Калі вы запраўды мажаце мяне за караля над сабою, то прыйдзіце схавайцеся пад сьценям маім; а калі не, то выйдзе цяпло зь церні й спале кедры лібанскія".
Такім чынам, цяпер, калі справядліва і без граху вы паставілі над сабой царом Абімэлеха, і калі добра абышліся з Ерабаалам і з домам яго, і адплацілі за дабрадзействы таго,
А цяпер, калі вы ў праўдзе а шчырасьці ўстанавілі Авімелеха за караля, і калі добра зрабілі зь Еруваалам а домам ягоным, і калі згодна із заслугамі рук ягоных зрабілі вы яму,
хто ваяваў за вас і жыццё сваё ставіў пад небяспеку, каб выратаваць вас з рук мадыянцаў,
Айцу майму, каторы ваяваў за вас, і падаваў душу сваю пад небясьпечнасьць, і выбавіў вас із рукі Мідзянян;
а вы сёння паўсталі супраць дому бацькі майго і забілі сыноў яго семдзесят чалавек на адным камені, і выбралі сабе царом Абімэлеха, сына паслугачкі яго, над жыхарамі Сіхэма, бо ён брат ваш;
А вы цяпер паўсталі супроці дому айца майго, і забілі семдзясят сыноў ягоных на адным каменю, і ўстанавілі Авімелеха, сына служэбкі ягонае, за караля над спадарамі Сыхемскімі, бо ён брат ваш.
дык калі справядліва ўчынілі вы і без памылкі з Ерабаалам і домам яго сёння, то цешцеся з Абімэлеха, і хай ён цешыцца з вас.
І калі ў праўдзе а шчырасьці зрабілі вы зь Еруваалам а домам ягоным цяпер, то цешчася з Авімелеха, і ён таксама няхай цешыцца з вас.
Калі ж крывадушна зрабілі, хай агонь выйдзе з Абімэлеха і спаліць жыхароў Сіхэма і Бэт-Міло і хай выйдзе агонь з жыхароў Сіхэма і Бэт-Міло і спаліць Абімэлеха!»
А калі не, дык хай выйдзе цяпло ад Авімелеха, і хай зжарэць спадароў Сыхемскіх а дом Мілло, і хай выйдзе цяпло ад спадароў Сыхемскіх а ад дому Мілло, і хай зжарэць Авімелеха».
Калі гэта Ёатам сказаў, ён уцёк і адышоў у Бэру і абжыўся там, баючыся брата свайго Абімэлеха.
І пабег Ёфам, і ўцёк, і пайшоў да Бееру, і жыў там, із страху Авімелеха, брата свайго.
І цараваў над Ізраэлем Абімэлех тры гады.
І гаспадарстваваў Авімелех у Ізраелю тры гады.
І пусціў Бог духа найгоршага між Абімэлехам і жыхарамі Сіхэма, якія ўзбунтаваліся супраць яго,
І паслаў Бог злога духа памеж Авімелеха й спадароў Сыхему, і зрадна абышліся спадары Сыхему з Авімелехам,
каб злачынства забойства сямідзесяці сыноў Ерабаала і праліццё крыві іх павярнулася на Абімэлеха, брата іх, і на жыхароў Сіхэма, якія яму дапамагалі.
Каб гэтак зьвярнулася ўсілства за семдзясят Ерувааленкаў, і кроў іх абярнулася на Авімелеха, брата іхнага, каторы забіў іх, і на спадароў Сыхемскіх, каторыя ўмацавалі рукі ягоныя забіць братоў сваіх.
І жыхары Сіхэма зрабілі засаду на яго на вяршыні гары, і ўчынялі напады, рабуючы кожнага, хто праходзіў тою дарогаю. І паведамлена было аб гэтым Абімэлеху.
І пастанавілі яму спадары Сыхемскія засады на версе гораў, і глабалі кажнага, каторы праходзіў міма іх па дарозе. І наказалі Авімелеху.
Тады Гаал, сын Абэда, прыйшоў з братамі сваімі ў Сіхэм, і жыхары Сіхэма паверылі яму.
І прышоў Ґаал Еведзёнак а браты ягоныя, і перайшлі да Сыхему, і здаліся на яго спадары Сыхемскія.
І, выйшаўшы на палі, рвалі яны вінаградныя лозы, і выціскалі вінаградныя гронкі, і, утварыўшы хоры спевакоў, увайшлі яны ў святыню бога свайго, і між снеданнем і выпіўкай пракліналі Абімэлеха,
І вышлі ў поле, і абіралі вінішчы свае, і выціскалі, і рабілі ўрочыстасьці, і прышлі да дому бога свайго, і елі а пілі, і клялі Авімелеха.
калі казаў Гаал, сын Абэда: «Хто такі Абімэлех і хто такі Сіхэм, каб мелі мы служыць яму? Ці ж ён не сын Ерабаала, а Зэбул — яго ўрадовец? Служыце людзям Гамора, бацькі Сіхэма! Навошта мы будзем яму служыць?
І сказаў Ґаал Еведзёнак: «Хто Авімелех, і што Сыхем, каб нам служыць яму? Ці не Ерувааленак ён, і ці не Зэвул нагляднік ягоны? Валей служыць патомкам Гамора, айца Сыхемавага, а яму нашто нам служыць?
Каб хто аддаў гэты народ пад маю руку, я прагнаў бы Абімэлеха і сказаў бы яму: “Збяры сваё вялікае войска і прыходзь!”»
І ах, калі б хто даў люд гэты ў рукі мае, аддаліў бы Авімелеха». І сказалі Авімелеху: «Павяліч войска свае й выходзь».
Зэбул, кіраўнік горада, пачуўшы гаворку Гаала, сына Абэда, вельмі раззлаваўся
І пачуў Зэвул, гараднічы, словы Ґаала Еведзёнка, і ўзгарэўся гнеў ягоны.
і паслаў таемна пасланцоў да Абімэлеха, паведамляючы: «Вось, Гаал, сын Абэда, і яго браты прыбылі ў Сіхэм і падбухторваюць горад супраць цябе.
І хітрыкамі паслаў паслоў да Авімелеха, кажучы: «Гля, Ґаал Еведзёнак а брат ягоны прыходзяць да Сыхему, і вось, яны мацуюць места супроці цябе.
Дык устань уночы ты і народ твой і схавайцеся ў полі.
Дык цяпер устань ночы, ты а люд, што з табою, і цікуйце ў полю.
А раніцай, калі сонца ўзыдзе, нападзі на горад, а калі ён і народ, які з ім, выйдзе супраць цябе, зробіш з ім тое, што зможаш».
І будзе, нараніцы, як узыходзе сонца, устань рана й пусьціся на места; і вось, ён а люд, каторы зь ім, выйдуць да цябе, і зробіш яму, як знойдзе рука твая».
Дык устаў Абімэлех з усім войскам сваім уночы і ў чатырох месцах зрабілі засаду супраць Сіхэма.
І ўстаў Авімелех а ўвесь люд, што быў ізь ім, ночы, і цікавалі на Сыхем чатыры аддзелы.
І Гаал, сын Абэда, выйшаў і стаў на ўваходзе ў браму горада; устаў таксама і Абімэлех і ўсё войска з ім з месца засады.
І вышаў Ґаал Еведзёнак, і стаў ля брамы месцкае; і ўстаў із засады Авімелех а люд, што быў ізь ім.
І калі Гаал убачыў войска, ён звярнуўся да Зэбула: «Вось, мноства людзей сыходзіць з гор». Адказаў яму Зэбул: «Гэта цені гор, а табе здаецца, што людзі».
І абачыў Ґаал Еведзёнак люд, і сказаў Зэвулу: «Гля, люд спушчаецца зь верху гораў». А Зэвул сказаў яму: «Сьцень гораў ты бачыў як людзёў».
І зноў Гаал кажа: «Вось, народ сыходзіць з сярэдзіны зямлі, а адзін клін ідзе па дарозе Аўгуравых Дубоў».
І далей гукаў Ґаал, і сказаў: «Вось, люд спушчаецца з узгор’я, і адзін аддзел ідзець гасьцінцам ад дуба Меонімскага».
Тады сказаў яму Зэбул: «Дзе ж твае вусны цяпер, якімі ты казаў: “Хто такі Абімэлех, каб мелі мы яму служыць?” Ці ж гэта не той народ, якім ты пагарджаеш? Ідзі і ваюй супраць яго».
І сказаў яму Зэвул «Ідзе ж вусны твае, каторыя гукалі: "Хто Авімелех, каб мы служылі яму?" Ці ня гэта тый люд, каторы ты ўлегцы меў; выходзь жа цяпер і ваюй ізь ім».
Дык пайшоў Гаал, бо глядзеў на яго народ сіхэмцаў, і ваяваў супраць Абімэлеха.
І вышаў Ґаал сьпераду спадароў Сыхемскіх, і ваяваў з Авімелехам.
Гнаў яго Абімэлех, і ён уцякаў, і загінулі вельмі многія з яго боку ў дарозе да брамы горада.
І пагнаўся за ім Авімелех, і ўцёк ён ад яго, і пала раненых шмат аж да ўходу брамы.
І Абімэлех вярнуўся ў Аруму; а Гаала і братоў яго Зэбул выгнаў з горада, забараніўшы ім жыць у ім.
І жыў Авімелех ув Аруме, і выгнаў Зэвул Ґаала а братоў ягоных, каб яны ня жылі ў Сыхеме.
І назаўтра выйшаў народ на поле. Паколькі было аб гэтым паведамлена Абімэлеху,
І сталася назаўтрае, і вышаў люд у поле, і наказалі праз гэта Авімелеху.
ён сабраў войска сваё і падзяліў на тры дружыны, зрабіўшы засаду ў палях. І, бачачы, што народ выходзіць з горада, устаў і пабіў іх.
Ён узяў свой люд, падзяліў яго ня тры аддзелы, і цікаваў у полю. І абачыў, і во, люд вышаў зь места, і ён напаў на іх, і пабіў іх.
І ён са сваёй дружынай напаў і захапіў уваход у браму горада; а дзве другія дружыны пабілі ворагаў, якія разбегліся па полі.
Авімелех жа а аддзелы, што зь ім, пусьціліся й сталі ля ўходу брамы месцкае; а два аддзелы пусьціліся на ўсіх, што былі ў полю, і пабілі іх.
Затым Абімэлех увесь той дзень атакаваў горад, і здабыў яго, і, забіўшы жыхароў яго, а сам горад знішчыўшы, пасыпаў яго соллю.
І Авімелех ваяваў зь местам увесь тый дзень, і перамог места, а люд, што ў ім, ён забіў, і разбурыў места, і засеяў яго сольлю.
Калі гэта пачулі тыя, што былі ў Сіхэмскай вежы, яны сышлі ў падзямелле свяцілішча Эль-Бэрытаa.
І пачулі ўсі спадары вежы Сыхемскае, і прышлі да гораду бога Верыфа.
Таксама Абімэлех, пачуўшы, што ўсе людзі з Сіхэмскай вежы схаваліся ў адным месцы,
І наказалі Авімелеху, што зьберліся ўсі спадары вежы Сыхемскае.
з усім народам сваім падняўся на гару Сэлмон, і, узяўшы сякеру, адсек сук ад дрэва, і, несучы яго ўскладзеным на плячо, загадаў тым, хто быў з ім: «Вы бачыце, што я раблю, — хутка рабіце тое ж».
І ўзышоў Авімелех на гару Цалмон, сам а ўвесь люд, што зь ім, і ўзяў Авімелех сякіры ў руку сваю, і насек гальля зь дзерва, і панёс, і палажыў на плечы свае, і сказаў люду, што зь ім: «Што вы бачылі, што я рабіў, барзьдзей рабіце, як я».
І яны, навыперадкі адсякаючы галлё з дрэў, пайшлі за кіраўніком, і падпалілі галлё, якім абклалі падзямелле; і здарылася так: ад дыму і агню ўсе людзі пагінулі, каля тысячы мужчын, і столькі ж жанчын, жыхароў Сіхэмскай вежы.
І насек таксама ўвесь люд гальля, і пайшлі за Авімелехам, і клалі кажны зь іх ля гораду, і запалілі імі горад цяплом, і памерлі ўсі людзі вежы Сыхемскае, каля тысяча мужчынаў і жанок.
А адтуль выправіўшыся, Абімэлех прыйшоў да горада Тэбэц, які ён абкладваў, і здабыў яго.
І пайшоў Авімелех да Тэўца, і аблёг Тэвец, і заваяваў яго.
А ў сярэдзіне горада была моцная вежа, у якой схаваліся і мужчыны, і жанчыны, і ўсе грамадзяне горада, вельмі моцна замкнуўшы браму, і ўзышлі на дах той вежы, стаўшы ўздоўж умацаванняў.
І была моцная вежа сярод места, і ўцякалі туды ўсі мужчыны а жанкі а ўсі спадары места, і заперлі за сабой, і ўзышлі на страху вежы.
І Абімэлех, падышоўшы пад самую вежу, настойліва змагаўся, і, наблізіўшыся, ён пажадаў падпаліць браму.
І прышоў Авімелех да вежы, і ваяваў зь ёй, дабліжыўся да ўходу вежы, каб спаліць яе цяплом.
І вось, нейкая жанчына скінула на галаву Абімэлеха даволі вялікі камень, што ляжаў наверсе, і разбіла чэрап яго.
І кінула адна жонка кавалак жорна на галаву Авімелеху, і праламіла яму чэрап.
Ён хутка паклікаў свайго збраяносца і сказаў яму: «Дастань меч свой і забі мяне, каб часам не сказалі, што я забіты жанчынаю». Ён ударыў яго мечам. І, калі ён памёр,
І пагукаў борзда маладзёнка, збрайношу свайго, і сказаў яму: «Агалі меч свой і зрабі імне сьмерць, каб не сказалі празь мяне: "Жонка забіла яго"». І прыбіў яго маладзёнак ягоны, і ён памер.
усе мужчыны Ізраэля, бачачы гэта, вярнуліся ў свае пасяленні.
І абачылі мужы Ізраелявы, што памер Авімелех, і пайшлі кажны на свае месца.
Так Бог аддаў яму за зло, якое зрабіў Абімэлех бацьку свайму, забіўшы семдзесят братоў сваіх.
І зьвярнуў Бог ліха Авімелеха, што ён зрабіў айцу свайму, забіўшы семдзясят братоў сваіх.
Таксама жыхарам Сіхэма было аддадзена за ўсё, што яны зрабілі, і на іх прыйшоў праклён Ёатама, сына Ерабаала.
І ўсе ліхадзейства людзёў Сыхемскіх абярнуў Бог на галаву іхную. І стрэла іх кляцьба Ёфама Ерувааленка.