Судзьдзяў 2 разьдзел
Кніга Судзьдзяў
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
І прыйшоў анёл Гасподні з Галгала ў Бохім і сказаў: так кажа Гасподзь: Я вывеў вас зь Егіпта і ўвёў вас у зямлю, якую запрысягнуў бацькам вашым, і сказаў Я: «не парушу запавету Майго з вамі вавек;
І ўзышоў Ангіл СПАДАРОЎ з Ґілґалу да Бохіму, і сказаў: «Я вывеў вас ізь Ягіпту і прывёў вас да зямлі, праз каторую прысягаў айцом вашым, і сказаў Я: "Ня ўзрушу змовы Свае з вамі на векі.
і вы ня ўступайце ў спрымірэньне з жыхарамі зямлі гэтай; ахвярнікі іхнія разбурце». Але вы не паслухаліся голасу Майго. Што гэта вы зрабілі?
А вы не рабіце змовы із жыхарамі гэтае зямлі, аброчнікі іхныя разбурыце". Але вы не паслухалі голасу Майго. Што гэта вы зрабілі?
І таму кажу Я: не праганю іх ад вас, і будуць яны вам пятлёю, і багі іхнія будуць вам сеткаю.
І таксама Я сказаў: "Ня выжану іх ад вас, і будуць яны вам сеткамі, багі іхныя будуць вам пераказаю"».
Калі анёл Гасподні сказаў словы гэтыя ўсім сынам Ізраілевым, дык народ моцна загаласіў і заплакаў.
І было, як Ангіл СПАДАРОЎ казаў словы гэтыя ўсім сыном Ізраелявым, то люд загаласіў і плакалі.
Ад гэтага і называюць тое месца Бохім. Там прынесьлі яны ахвяру Госпаду.
І назвалі імя месца таго Бохім. І абракалі там СПАДАРУ.
Калі Ісус адпусьціў народ, і пайшлі сыны Ізраілевыя, кожны ў свой надзел, каб атрымаць у спадчыну зямлю,
І быў адпусьціўшы Ігошуа люд, і пайшлі сынове Ізраелявы кажны да спадку свайго адзяржаць зямлю.
тады народ служыў Госпаду ва ўсе дні Ісуса і ва ўсе дні старэйшынаў, жыцьцё якіх прадоўжылася пасьля Ісуса і якія бачылі ўсе вялікія дзеі Гасподнія, якія Ён зрабіў Ізраілю.
І служыў люд СПАДАРУ ўсі дні Ігошуі й усі дні старцоў, каторых дні працягнуліся па Ігошуі, і каторыя бачылі ўсю вялікую справу СПАДАРОВУ, якую Ён учыніў Ізраелю.
А калі памёр Ісус, сын Наваў, раб Гасподні, як было яму сто дзесяць гадоў,
І памер Ігошуа Нунянок, слуга СПАДАРОЎ, сту дзесяцёх год,
і пахавалі яго ў межах надзелу ягонага ў Тамнат-Сараі, на гары Яфрэмавай, на поўнач ад гары Гааша;
І пахавалі яго на граніцы спадку ягонага ў Фімнах-Гэрэсе, на гары Яхрэмавай, на поўнач ад гары Ґаашу;
і калі ўвесь народ гэты адышоў да бацькоў сваіх, і паўстаў пасьля іх іншы род, які ня ведаў Госпада і дзеяў Ягоных, якія Ён рабіў Ізраілю, —
І таксама ўвесь род гэты быў прылучаны да бацькоў сваіх, і паўстаў іншы род просьле іх, каторы ня знаў СПАДАРА і таксама справу, што ён чыніў Ізраелю.
тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам;
І зрабілі сынове Ізраелявы ліха ў ваччу СПАДАРА, і служылі Ваалам;
пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай і павярнуліся да іншых багоў, багоў народаў, што атачалі іх, і пачалі пакланяцца ім, і разгневалі Госпада;
І пакінулі СПАДАРА, Бога бацькоў сваіх, каторы вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, і пайшлі за іншымі багамі, багамі, каторыя навокал іх, і кланяліся ім, і гневалі СПАДАРА;
пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалу і Астартам.
І пакінулі СПАДАРА, і служылі Ваалу а Астартам.
І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і аддаў іх у рукі грабежнікам, і рабавалі іх; і аддаў іх у рукі ворагам, што атачалі іх, і не маглі ўжо ўстояць перад ворагамі сваімі.
І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і аддаў іх у рукі глабаньнікаў, і глабалі іх; і аддаў іх у рукі варагоў іхных, што навокал, і не маглі ўжо вытрываць перад варагамі сваімі.
Куды яны ні пойдуць, рука Гасподняя ўсюды была ім на благое, як казаў ім Гасподзь і як запрысягаўся ім Гасподзь. І ім было вельмі цесна.
Усюдых, куды яны ні пайшлі, рука СПАДАРОВА ўсюдых была ім на ліха, як казаў СПАДАР і як прысягаў СПАДАР ім. І было ім вельмі цесна.
І ставіў Гасподзь судзьдзяў, якія ратавалі іх ад рук рабаўнікоў іхніх;
І паўстанаўляў СПАДАР судзьдзяў, і ратавалі яны іх ад рукі глабаньнікаў іхных;
але і судзьдзяў яны ня слухаліся, а хадзілі блудна сьледам за іншымі багамі і пакланяліся ім, хутка ўхіляліся ад шляху, якім хадзілі бацькі іхнія, слухаючыся запаведзяў Гасподніх. Яны так не рабілі.
Але таксама й судзьдзяў сваіх яны ня слухалі, але бязулілі за іншымі багамі й кланяліся ім, уборзьдзе адвярнуліся яны ад дарогі, па каторай хадзілі айцове іхныя, каб слухаць расказаньняў СПАДАРОВЫХ. Яны так не рабілі.
Калі Гасподзь ставіў ім судзьдзяў, дык Сам Гасподзь быў за судзьдзёю і ратаваў іх ад ворагаў іхніх ва ўсе дні судзьдзі: бо шкадаваў іх Гасподзь, чуючы стогны іхнія ад прыгнятальнікаў і ўціскальнікаў іхніх.
І як СПАДАР пастанавіў ім судзьдзяў, то быў СПАДАР із судзьдзёю, і ратаваў іх ад рукі непрыяцеляў іхных усі дні судзьдзі, бо жалеў СПАДАР дзеля стогнаў іхных ад мукараў а ўцісканьнікаў іхных.
Але як толькі паміраў судзьдзя, яны зноў рабілі горш за бацькоў сваіх, ухіляліся да іншых багоў, служачы ім і пакланяючыся ім. Не адставалі ад учынкаў сваіх і ад упарцістага шляху свайго.
І бывала, як паміраў судзьдзя, яны зварачаліся й псаваліся гарэй за айцоў сваіх, каб хадзіць за іншымі багамі, каб служыць ім а кланяцца ім. Не заставаліся ад ўчынкаў сваіх і ад упорлівае дарогі свае.
І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля, і сказаў Ён: за тое, што народ гэты пераступае запавет Мой, які Я ўстанавіў з бацькамі іхнімі, і ня слухаецца голасу Майго,
І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і сказаў ён: «За тое, што народ гэты выступіў із змовы, каторую Я расказаў бацьком іхным, і ня слухае голасу Майго,
і Я ня буду ўжо выганяць ад іх ніводнага з тых народаў, якіх пакінуў Ісус, калі паміраў, —
Таксама Я ня буду болей выганяць ад іх ні воднага з тых народаў, каторых пакінуў Ігошуа, як паміраў,
каб спакушаць імі Ізраіля: ці будуць яны трымацца шляху Гасподняга і хадзіць па ім, як трымаліся бацькі іхнія, ці не?
Каб прабаваць імі Ізраеля, ці будуць яны дзяржацца дарогі СПАДАРОВАЕ і хадзіць ёю, як дзяржаліся бацькі іхныя, ці не».
І пакінуў Гасподзь народы гэтыя і ня выгнаў іх неўзабаве і не аддаў іх у рукі Ісусу.
І пакінуў СПАДАР народы гэтыя, каб ня выгнаць іх неўзабаве, і не аддаў іх у рукі Ігошуі.