Ёва 39 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
Ці ведаеш ты час, калі родзяць гаравыя козы? Цяленьне ланяў ці назіраў ты?
Ці ведаеш ты час народзін дзікіх коз у скалах, або сачыў за родамі ланей?
Ці можаш вылічыць месяцы цяжарнасьці? І ці ведаеш пару, калі яны родзяць,
Ці лічыш ты месяцы цяжарнасці іх або ведаеш час іх нараджэння?
Як клякаюць, прыводзячы сваіх патомкаў, і болі іхныя пакідаюць іх?
Выгінаюцца яны дзеля плода і выпускаюць плод свой на святло.
Дужэюць дзеці іхныя, растуць, як збожжа, адыходзяць і не зварачаюцца да іх.
Іх дзеці набіраюць сілы і растуць у полі, і выходзяць, і не вяртаюцца да іх.
Хто паслаў на волю дзікога асла? Хто распутаў хіжага асла,
Хто пусціў дзікага асла на свабоду, і хто развязаў путы яго?
Катораму даў сьцеп на дом, і сялібы яго — салоная зямля?
Я даў яму дом на пустыні, і на салёнай зямлі — жытло яго.
Ён сьмяецца з груду месцкага і крыкаў паганятага ня чуе.
Ён пагарджае гармідарам горада і не чуе крыку паганятага,
Знаходы на горах — паста ягоная, і кажнае зяленіва соча.
выведвае ён горы выгану свайго і шукае ўсякую зеляніну.
Ці захоча тур служыць табе й пераначуе ля ясьляў тваіх?
Ці захоча дзікі бык служыць табе або ці пераначуе ён пры яслях тваіх?
Ці прывяжаш яго да баразны паварозам, альбо ці ён будзе скрадзіць даліну за табою?
Ці можаш прывязаць дзікага быка вяроўкаю сваёй дзеля ўзорвання або ці стане ён рассякаць глебу лагчын за табою?
Ці здасіся на яго, бо яго сіла вялікая, і пакінеш яму цяжкую работу сваю?
Ці ты паверыш у вялікую сілу яго і даручыш яму работу сваю?
Ці давяраеш яму, што ён зьверне сяўбу тваю і да току твайго зьбярэць?
Ці паверыш яму, што ён вернецца і збярэ зерне тваё на ток?
Крылы пявучых птушак весела махаюць, або крыло стравуса а пер’е ягонае.
Ці ты даў прывабныя крылы паўліну ды пер’я і пух страусу?
Ен пакідае яечкі свае на зямлі, і на пяску грэе іх,
Калі ён пакідае яйкі свае на зямлі, яны грэюцца ў пяску,
І забываецца, што нага можа расьціснуць іх, і палявы зьвер можа растаптаць іх.
забываецца ён, што можа нага іх стаптаць або дзікі звер струшчыць.
Ён зацьвярдзелы да дзяцей сваіх, быццам яны не яго; хоць праца ягоная будзе дармавая, не баіцца адылі;
Не чулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не яго, і не трывожыцца аніякім страхам, дарэмна працуючы,
Бо Бог спабыў яго мудрасьці й ня ўзычыў яму кемнасьці.
бо пазбавіў яго Бог мудрасці і не даў яму розуму.
А як да гары ён падыймаецца, тады сьмяецца з каня й коньніка яго.
А калі прыйдзе час і падыме ён крылы дагары, тады смяяцца будзе з каня ды яго вершніка.
Ці ты даў каню сілу, адзеў шыю яго грываю?
Ці ты даў каню сілу або ці ты ахінуў шыю яго грывай?
Ці можаш ты спудзіць яго, як шаранчу? Харашыня хропу ягонага — жах!
Ці ты ўзрушыш яго, як саранчу? Іржанне яго — страх.
Ён капае ў даліне й вяселіцца ў сіле; ён ідзець наўпярэймы зброі.
Рые ён зямлю капытом, скача смела насустрач зброі.
Ён сьмяецца із страху, і не лякаецца, і не адварачаецца ад ляза мяча.
Пагарджае ён страхам, не палохаецца, і не саступае мечу.
Над ім гучыць сагайдак, зіхціць дзіда а пушчальная дзіда.
Загучыць над ім калчан, заблішчыць дзіда і шчыт,
У шуме а шале ён глытае зямлю і ня вера, што ё гук трубы.
палаючы, з фырканнем глытае ён зямлю і не спыняецца, калі загучыць гранне трубы.
У часе трубеньня ён іржэць: "Іга-га!" Ён здалеку чуе бітву, гоман вайводцаў і трубеньня.
Калі пачуе ён трубу, іржэ: “І-га-га!”, і здалёк чуе ён бой, воклічы ваяводаў і голас.
Ці тваёй мудрасьцю ўзьлятае крумкач і распушчае крылы свае на паўдня?
Ці па тваёй мудрасці лётае ястраб і накіроўвае крылы свае на поўдзень?
Ці на твае словы ўзьнімаецца арол і ўець гняздо свае на вышыні?
Ці па тваім загадзе падымецца арол і на недасяжных месцах будзе ладзіць гняздо сваё?
На скале ён жывець і начуе на рагу скалы а гораду,
Ён жыве на скалах і начуе на скрытых камянях і на непрыступных скалах.
Стуль выглядае сабе жыр, і далёка бачаць яго вочы.
Адтуль выследжвае ён сабе пажыву і вочы яго бачаць здалёк.
Дзеці ягоныя ссуць кроў, і йдзе забітыя, там ён».
Птушаняты яго будуць піць кроў, і дзе толькі з’явіцца труп, там і ён».