Псалтыр 145 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Сабілы і Малахава
Хвала Давідава. Буду вывышаць Цябе, Божа мой, Каролю, і буду дабраславіць імя Твае на векі а векі;
Хвалебная песьня Давідавая. Я буду Цябе ўзвышаць, Божа мой, Каро́лю (мой), Імя Тваё буду славіць у вяках вякоў.
Кажнага дня буду дабраславіць Цябе і буду выхваляць імя Твае на векі а векі.
Багаслаўляць Цябе буду што-дня і ўсхваляць Імя Тваё ў вяках вякоў.
Вялікі СПАДАР і вельма мае быці выхваляны, і вялікасьць Ягоная няскумальная.
Вялікі ёсьць Ягова і надзвычай варты ўсхваленьня, і Веліч Ягоная нядасяжная.
Пакаленьне пакаленьню будзе ўслаўляць учынкі Твае і магутнасьць Тваю будуць агалашаць.
Пакаленьне пакаленьню будзе ўхваляць творы Твае, і яны будуць апавяшчаць магутныя Дзеяньні Твае.
Разважаць буду празь вялічча славутага пазору Твайго і чудоўныя ўчынкі Твае.
Я буду разважаць і гаварыць пра пышную славу Велічы Тваёй і пра словы аб цудоўных Дзеях Тваіх.
І будуць гукаць праз моц страшных спраў Тваіх, а празь вялікасьць Тваю паведаю.
Хай яны гавораць пра сілу страшашчых Дзеяў Тваіх, а я буду расказваць пра Веліч Тваю.
Памятку вялікае дабрыні Твае выказаваць буду і апяваць справядлівасьць Тваю.
Яны будуць абвяшчаць памяць пра вялікую Дабрыню Тваю і ўрачыста славіць Справядлівасьць Тваю.
СПАДАР ласкучынюшчы а спагадлівы, памальны да гневу й вялікага міласэрдзя.
Міласэрны і спагадны ёсьць Ягова, няскоры да гневу і вялікі на добраспагадлівасьць.
СПАДАР добры да ўсіх, і спагадлівасьць Ягоная над усімі ўчынкамі Ягонымі.
Добры ёсьць Ягова да ўсіх, і Спагаднасьць Ягоная над усімі творамі Ягонымі.
Будуць хваліці Цябе, СПАДАРУ, усі ўчынкі Твае, і дабрачэсьлівыя Твае будуць дабраславіці Цябе.
Цябе, Ягова, хай хваляць усе Твае творы. Хай багаслаўляюць Цябе сьвятыя Твае.
Гукаці будуць праз славу гаспадарства Твайго і павядаць праз магутнасьць Тваю,
Хай апавядаюць яны аб Славе Валадарства Твайго і распавядаюць пра Магутнасьць Тваю,
Каб паведаміць сыном людзкім магутнасьці Ягоныя і славу вялічча гаспадарства Ягонага.
каб сынам чалавечым даць пазнаць пра магутныя Дзеі Ягоныя і пра слаўную Веліч Валадарства Ягонага.
Гаспадарства Твае — гаспадарства ўсіх вякоў, і ўлада Твая пераз усі пакаленьні.
Валадарства Тваё ёсьць Валадарства ўсіх вякоў, і Валадараньне Тваё трывае праз усе пакаленьні.
Паддзержуе СПАДАР усіх падаючых і прастае ўсіх угнёных.
Ягова падтрымлівае ўсіх, хто па́дае, і выпрастоўвае ўсіх прыгну́тых.
Вочы ўсіх глядзяць із спадзеваю на Цябе, і Ты даеш ім еміну ўпару,
Вочы ўсіх углядаюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу ўпару.
Рашчыняеш руку Сваю й зычліва сыціш усіх жывучых.
Ты раскрываеш Руку Тваю і насычаеш усё жывое паводля жаданьня.
СПАДАР справядлівы ў вусіх дарогах Сваіх і зычлівы ў вусіх учынках Сваіх.
Справядлівы Ягова на ўсіх шляхах Сваіх, і Сьвяты ў усіх Сваіх Дзеях.
Блізкі СПАДАР да ўсіх, што гукаюць Яго, да ўсіх, што гукаюць Яго ў праўдзе.
Блíзкі Ягова да ўсіх, хто Яго прыклікае, да ўсіх, хто Яго прыклікае ў праўдзе.
Ён поўне жаданьне тых, што баяцца Яго, і галашэньне іхнае чуе, і памагае ім.
Ён ставіцца прыймальна да тых, хто баіцца Яго, Ён чуе іхны стогн пра дапамогу, і Ён ратуе іх.
Крые СПАДАР усіх тых, што любяць Яго, а ўсіх бязбожных — зьнішча.
Ягова асланяе ўсіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожнікаў Ён вынішчыць.
Рот мой гукаці будзе хвалу СПАДАРОВУ, і няхай кажнае цела дабраславе сьвятое імя Ягонае на векі а векі.
Хай рот мой вымаўляе хвалу Ягове. І хай усякае цела багаслаўляе Ягонае Сьвятое Імя ў вяках вякоў.