Псалтыр 81 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Сабілы і Малахава
Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Асафова.
Кіраўніку хору. Паводля «Гітціт». Асапавы.
Пейце Богу, сіле нашай; гукайце Богу Якава;
Урачыста сьпявайце Богу, сіле нашай! Моцна ўсклікайце Богу Якубаваму!
Завядзі песьню, і дайце бубён, гарпу прыемную разам ізь ліраю;
Засьпявайце песьню, ударце ў бубен, (заграйце) на прыемнай гарпе разам зь лютняй.
Трубіце ў рог на маладзіку, у поўню, у сьвята наша;
Трубіце трубою ў маладзік, у поўню да дня нашага сьвята,
Бо ўстава Ізраеля гэта, права Бога Якававага.
бо гэта ёсьць статут для Ізраэля, загад Бога Якубавага.
На сьветчаньне ў Язэпу Ён пастанавіў гэта, як ступіў на зямлю Ягіпецкую. Мову, каторае ня знаў, я чуў:
Ён пастанавіў гэта, як сьведчаньне ў Язэпе, як ён выходзіў зь зямлі Ягіпту. Мову, якую я ня ведаў, я пачуў:
«Я адхінуў ад цяжару плячо ягонае, рукі ягоныя вывальніў ад каша.
Я звольніў плячо ягонае ад цяжару. Рукі ягоныя сталі свабоднымі ад цяжкага корабу.
У ўціску ты гукаў, і Я выбавіў цябе; Я адказаў табе ў тайным месцу грому, прабаваў цябе на водах Мерывы. Сэля.
І ва ўціску ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе. Я адказаў табе са сховішча грому. Я выпрабаваў цябе каля водаў Мэрыбы. Зэля.
Слухай, людзе Мой, і Я буду сьветчыць табе; О Ізраелю, калі б ты паслухаў Мяне!
Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць табе: Ізраэлю, каб ты толькі паслухаўся Мяне!
Хай ня будзе ў цябе чужога бога, і ня кланяйся богу чужаземнаму.
Хай ня будзе ў цябе чужога бога, і ня пакланяйся чужому богу.
Я — СПАДАР, Бог твой, Каторы ўзьвёў цябе ізь зямлі Ягіпецкае; шырака рашчыні рот свой, і Я напоўню яго.
Я ёсьць Ягова, твой Бог, Які вывеў цябе зь зямлі Ягіпту. Расчыні шырака вусны твае: Я іх напоўню.
І ня слухаў люд Мой голасу Майго, Ізраель не хацеў Мяне;
Але народ Мой ня паслухаўся Голасу Майго. І Ізраэль ня ўпакорваўся Мне.
І Я пусьціў іх на ўпорлівасьць сэрцаў іхных, хай ідуць подле радаў сваіх.
Дык Я іх пакінуў на ўпартасьць іхнага сэрца. Хай яны ідуць згодна сваім уласным пара́дам.
О каб люд Мой паслухаў Мяне, каб Ізраель хадзіў па дарогах Маіх!
О, каб народ Мой паслухаўся Мяне, і каб Ізраэль пайшоў Маім шляхам!
Яшчэ крыху, і Я ўборзьдзе непрыяцеляў іхных услышыў бы, і на ўцісканьнікаў іхных павярнуў бы руку Сваю;
Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхных і павярнуў бы Руку Маю на прыгнятальнікаў іхных.
Ненавідзячыя СПАДАРА зьгіналіся б перад імі, і трываў бы на векі іх час;
Нянавісьнікі Яговы мусілі б Яму падлыгваць, а час Ізраэля доўжыўся б вечна.
Я жывіў бы вас тукам пшонкі і мёдам із скалы насыціў бы вас».
Ён карміў бы яго найлепшай пшаніцай. І насычаў бы яго мёдам са скалы.