Псалтыр 105 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Сабілы і Малахава
Дзякуйце СПАДАРУ, гукайце імя Ягонае, абяшчайце меж людаў учынкі Ягоныя;
Дзякуйце Ягове. Прыклікайце Імя Ягонае. Абвяшчайце сярод народаў Учынкі Ягоныя.
Пейце Яму, пейце псальмы Яму, размаўляйце праз усі чудосы Ягоныя!
Сьпявайце Яму. Грайце Яму. Разважайце пра ўсе Ягоныя Цудоўныя Ўчынкі.
Хваліцеся сьвятым імям Ягоным, хай вяселіцца сэрца шукаючых СПАДАРА!
Хваліцеся Ягоным Сьвятым Імем. Хай радуецца сэрца тых, хто шукае Ягову.
Скумайце СПАДАРА а сілу Ягоную, шукайце віду Ягонага кажначасна!
Шукайце Ягову і Сілу Ягоную. Шукайце заўсёды Аблічча Ягонае.
Успамінайце дзіва, што Ён учыніў, знакі Ягоныя й суды вуснаў Ягоных,
Успамінайце Ягоныя Цудадзеі, якія Ён учыніў, Знакі Ягоныя і Прысуды Вуснаў Ягоных,
Насеньне Абрагамова, слугі Яго, сынове Якава, абраныя Яго!
насеньне Абрагамавае, слугí Ягонага, сыны Якуба, выбранцы Ягоныя!
Ён СПАДАР, Бог наш, па ўсёй зямлі суды Ягоныя.
Ён, Ягова, ёсьць Бог наш. Па ўсёй зямлі Суды Ягоныя.
Памятуе на векі змову сваю, слова, расказанае тысячам пакаленьняў,
Ён памята́е вечна Свой Запавет, Слова, якое Ён запавядаў тысячам пакаленьняў,
Каторую Ён учыніў з Абрагамом, і прысягу Сваю Ісаку,
(Запавет,) які Ён зрабіў з Абрагамам, і Прысягу Сваю Ісагаку.
І ўстанавіў Якаву правам, Ізраелю змоваю вечнаю,
І Ён паставіў тое для Якуба, як Закон, і для Ізраэля, як Запавет вечны,
Кажучы: «Табе дам тую зямлю Канаанскую, павароз спадку вашага».
кажучы: «Я дам табе зямлю Канаанскую, як адмераную частку спадчыны вашай»,
Тады яны былі нячысьленыя, як штось малое, і чужаземцы ў ёй,
калі яны былі малалікай колькасьцю, вельмі малой, і чужынцамі ў ёй.
І пераходзілі яны ад народу да народу, ад каралеўства да іншага люду,
І яны вандравалі ад народу да народу, ад (аднаго) каралеўства да другога народу.
Ён не дазволіў чалавеку крыўдзіць іх і ганіў каралёў за іх:
Ён ня дазваляў ніводнаму чалавеку крыўдзіць іх, Ён дзе́ля іх дакараў каралёў:
«Не чапайце памазанцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце ліха».
«Ня чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім ня рабіце ліха.»
Адлі Ён прыгукаў галадоў на тую зямлю, зламіў усю падпору хлебам.
І Ён наклікаў голад на (тую) зямлю. Ён скрышыў усякую хлебную апору.
Перад імі паслаў чалавека, Язэпа, праданага за нявольніка.
Ён паслаў перад імі чалавека: Язэп быў прада́ны, як раб.
Каторага ногі сьціснулі путам, зялезамі ацяжарылі душу ягоную,
Яны сьціснулі ягоныя ногі ў кайданы; у жалеза ўвайшла душа ягоная,
Аж пакуль ня прышло слова Ягонае; Слова СПАДАРОВА пералітавала яго.
да часу, калі прыйшло Слова Ягонае, Слова Яговы зьявіла чыстасьць ягоную.
Паслаў кароль — і аслабаніў яго, валадар людаў — і вывальніў яго;
Кароль паслаў і вызваліў яго, валадар народаў даў яму волю.
Прызначыў яго за спадара дому свайго і за дзяржаўцу ўсяго меньня свайго,
Ён паставіў яго гаспадаром над домам сваім і дзяржаўцам над усім сваім валадарствам,
Радзіць князёў подле волі свае і старцоў ягоных вучыць мудрасьці.
каб ягоных магнатаў настаўляў паводля розуму свайго і вучыў мудрасьці ягоных старшыняў.
І прышоў Ізраель да Ягіпту, і Якаў асяліўся ў зямлі Хама.
І прыйшоў Ізраэль у Ягіпет. І асеў Якуб у зямлі Хама.
І Ён размножыў люд Свой вельма, і зрабіў іх дужшымі за ўцісканьнікаў іхных.
І Ён зрабіў народ Свой надзвычайна плодным, і зрабіў яго мацнейшым за ўціскальнікаў ягоных.
Павярнуў сэрца іхнае ненавідзіць люд Ягоны, змаўляцца патай на слугаў Ягоных.
Ён павярнуў іхнае сэрца нянавідзіць Ягоны народ, і чыніць злую хітрасьць супраць слугаў Ягоных.
Паслаў Масея, слугу Свайго, і Аарона, каторага Ён абраў.
Ён паслаў Масея, слугу Свайго, (і) Агарона, якога Ён абраў.
Яны паказалі ўчынкі знакоў Ягоных памеж іх і чудосы ў зямлі Хамавай.
Яны выклалі сярод іх Словы Знакаў Ягоных і Цудадзеі ў зямлі Хама.
Паслаў цемнь і зацямніў, і яны не збунтаваліся супроці слова Ягонага;
Ён паслаў цемру і зрабіў цемень, і яны (Масей і Агарон) былі ня супраціўнымі Слову Ягонаму.
Абярнуў воды іхныя ў кроў і замарыў рыбу іхную;
Ён ператварыў іхныя воды ў кроў і замарыў іхную рыбу.
Зямля іхная выраіла множасьць жабаў, нават у пакоях іхных каралёў;
Зямля іхная зараілася ад жабаў аж да гмахаў іхных каралёў.
Казаў, і прышло туды колькі гатункаў мухаў, і вошы па ўсіх граніцах іхных;
Ён сказаў, і зьявілася мноства ўсякіх (кусючых) кузурак і камароў ва ўсіх іхных межах.
Абярнуў дажджы іхныя ў град, і цяпло — ў полымя ў зямлі іхнай;
Замест дажджу Ён даў ім град, (і) агонь палымяны ў зямлі іхнай,
Пабіў віны іхныя, таксама й фіґі іхныя, і паламіў дзервы ў граніцах іхных;
і Ён пабіў іхныя вінаград і хвігавыя дрэвы і паламаў дрэвы ў межах іхных.
Казаў, і прышла шаранча а вусень, ды гэта безьліч;
Ён сказаў, і прыйшла саранча і безьліч вусеняў,
І паелі ўсе зяленіва ў краю іхным, і пажэрлі плады на зямлі іхнай;
і яны пажэрлі ўсе травы ў зямлі іхнай і пажэрлі (увесь) плод іхных палёў.
І забіў таксама ўсіх першакоў у зямлі іхнай, пачаткі ўсяе сілы іхнае;
І Ён пабіў усіх першародных у іхнай зямлі, пачаткі ўсёй сілы іхнай.
І вывеў іх із срэбрам а золатам, і ня было ні воднага няўздоляючага сярод плямёнаў іхных.
І Ён вывеў іх са срэбрам і золатам, і ня было сярод іхных плямёнаў ніводнага хворага.
Весяліўся Ягіпет із выхаду іх, бо страх іх напаў на іх.
Узрадаваўся Ягіпет, што яны выйшлі, бо зьняў яго страх перад імі.
Прасьцягнуў булак на пакрыцьце й цяпло, сьвяціць ночы.
Ён прасьцёр перад імі воблака, як покрыў, і агонь, сьвяціць ноччу.
Прасілі, і Ён паслаў ім перапёлкі, і хлебам нябёсным насыціў іх.
Ён (народ) прасіў, і Ён (Ягова) прывёў (ім) перапёлак. І хлебам зь нябёсаў Ён накарміў іх.
Адчыніў скалу, і пырснула вада, ракою пацякла па сухіх месцах.
Ён адчыніў скалу, і пацяклі воды; яны пацяклі ракой у сухія мясьціны; —
Бо Ён помнеў слова сьвятое Свае, Абрагама, слугу Свайго,
бо Ён памятаў Сваё Сьвятое Слова (да) Абрагама, слугі Свайго.
І вывеў люд свой з радасьцяй, зь весялосьцяй абраных Сваіх.
І Ён вывеў народ Свой у радасьці, з урачыстай радасьцяй Сваіх выбранцаў.
І даў ім землі народаў, і праца люду спала ім,
І Ён даў ім землі паганаў, і яны заўладалі тым, што народы прыдбалі працай,
Каб яны заховавалі ўставы Ягоныя і дзяржалі правы Ягоныя. Галілуя!
каб яны трымаліся Статутаў Ягоных і Законы Ягоныя захоўвалі. Хваліце вы Ягову!