Ёва 41 разьдзел
Кніга Ёва
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
Вось, спадзяваньне тваё фальшывае. На выгляд ягоны ты ўпадзеш.
Ці можаш выцягнуць Левяфана вудою і паварозам прыціснуць язык ягоны?
Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?
Ці зацягнеш кручок у ноздры ягоныя? Ці прабадзеш круком шчэляпу ягоную?
Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.
Ці будзе ён шмат маліць цябе і ці будзе гукаць табе лагодныя словы?
Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю.
Ці зробе змову з табою, узяць яго на службу табе назаўсёды?
Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных?
Ці будзеш гуляць ізь ім, як із птушкаю, альбо ці прывяжаш яго сваім дзяўчаткам?
Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!
Ці будуць сябры таргавацца за яго? Ці яны падзеляць яго памеж купцоў?
Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.
Ці можаш напоўніць гарпунамі скуру ягоную альбо рыбацкімі восьцьмі галаву ягоную?
Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.
Палажы руку на яго, памятуй праз ходаньне; наперад не рабі гэтага.
Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.
Вось, надзея ягоная хвальшывая: ці не павалішся ад аднаго пагляду ягонага?
Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы.
Няма на толькі неміласьціўнага, каб пабудзіў яго. Дык хто можа ўстоіць перад відам Маім?
З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.
Хто забег Імне, і Я заплаціў яму? Што ё пад цэлым небам, ё Мае.
З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.
Не замаўчу ўзглядам чаланоў ягоных, ані магучае сілы ягонае, ані добрае хормы ягонае.
Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя.
Хто можа адкрыць верх адзецьця ягонага, хто падыйдзе да падвойных шчэляпаў ягоных?
У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае.
Дзьверы пыску ягонага хто адчыне? Навокал зубоў ягоных — жах.
Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.
Гордасьць — моцныя шчыты, зачыняюцца шчытна, як пячацяй.
Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы.
Адзін да аднаго дабліжаныя яны, што ані паветра ня можа прайсьці памеж іх.
Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху.
Адзін із адным злучаны яны, яны сьціскаюць адзін аднаго й ня могуць быць разлучаны.
Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.
Ад чханьня ягонага сьвятлее; вочы ў яго, як векі зары.
Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое.
Зь ляпы ягонае полы шугаюць, агняныя іскры ўцякаюць.
Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена.
З ноздраў ягоных выходзе дым, як ізь кіпячага гаршка альбо казана.
Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.
Дых ягоны распаляе вугальле, і зь ляпы ягонае выходзе полымя.
Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце.
На шыі ў яго начуе сіла, і перад ім скача жах.
Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень.
Маршчакі мяса ягонага злучаныя, яны моцныя на ім, і нельга іх скрануць.
За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.
Сэрца ягонае цьвярдое, як камень; цьвярдое, як сподні жоран.
Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным.
Як ён падыймаецца, дужасілы палохаюцца, ад груку яны вонках сябе.
На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».
Меч, што даткнецца да яго, ня выдзяржа, ані дзіда, ані суліца, ані панцыр.