Псалтыр 13 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору: Псальм Давідавы.
 
Кіраўніку хору. [Псальм.] Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.

Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне?
 
Госпад з неба глядзіць на сыноў чалавечых, каб убачыць, ці ёсць разумны, хто Бога шукае.

Дакуль пеставаці мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу?
 
Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.

Глянь і выслухай мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сном сьмяротным,
 
Няўжо не паразумнеюць усе, што чыняць беззаконне, што з’ядаюць народ мой, быццам хлеб ядуць? Госпада яны не прызываюць,

каб ня мог сказаці мой вораг: Я перамог яго! Каб перасьледавацелі мае ня ўзрадаваліся, калі пахіснуся.
 
дык затрымцяць яны ў страху, бо Бог — з родам справядлівым.

Я-ж спадзяюся на ласку Тваю; цешыцца сэрца маё з помачы Тваяе. Хваліціму Госпада за дабро, што Ён мне зрабіў.
 
Вы намер гаротніка зблытаць збіраецеся, але Бог — спадзяванне яго.