Псалтыр 118 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо навекі ласка Ягоная!
 
Алілуя. АЛЕФ. Шчасныя беззаганныя ў дарозе, якія ходзяць у законе Госпада.

Няхай кажа Ізраіль: навекі ласка Ягоная!
 
Шчасныя, што пільнуюцца сведчанняў Яго і ўсім сэрцам імкнуцца да Яго.

Хай дом Ааронавы скажа: навекі ласка Ягоная!
 
Яны не ўчыняюць несправядлівасці, і ідуць Яго шляхамі.

Хай скажуць тыя, што Бога баяцца: навекі ласка Ягоная!
 
Ты загадаў ім, каб моцна пільнаваліся загадаў Тваіх.

Із уціску клікнуў я Госпада, і пачуў мяне Госпад ды паставіў на вольным прасторы.
 
О, каб трывалымі былі мае дарогі для захавання сведчанняў Тваіх.

Госпад за мяне — і я не баюся: што маглі-б зрабіці мне людзі?
 
Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.

Госпад за мяне, сярод успаможнікаў маіх, і перамагу тых, што мяне ненавідзяць.
 
Буду вызнаваць Цябе ў шчырасці сэрца, у тым, што я навучыўся судам справядлівасці Тваёй.

Ляпей шукаці патолі у Госпада, чым на людзей спадзявацца.
 
Буду захоўваць я апраўданні Твае, не пакідай мяне ніколі.

Ляпей шукаці патолі ў Госпада, чым на магнатаў надзею ўскладаць.
 
БЭТ. Якім чынам юнак захавае чыстай дарогу сваю? Пільнуючыся слоў Тваіх.

Усе пагане мяне абступілі, ды іменем Госпада іх запраўды перамог я.
 
Усім сэрцам маім шукаю я Цябе, зрабі так, каб я не адступіўся ад пастановаў Тваіх.

Абступілі мяне, акружылі, ды іменем Госпада іх запраўды перамог я.
 
У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.

Абселі мяне, быццам пчолы соты, ды згарэлі яны, як агонь з цярніны: імем Гасподнім я іх запраўды перамог!
 
Дабраславёны Ты, Госпадзе; навучы мяне апраўданням Тваім.

Крэпка папхнулі мяне, каб мне ўпасьці, ды Госпад мяне падтрымаў.
 
Вуснамі маімі палічыў я ўсе прысуды вуснаў Тваіх.

Госпад сіла мая й мая песьня, ад Яго прыйшло мне спасеньне.
 
Адчуў я асалоду на дарозе сведчанняў Тваіх, як Тваіх найвялікшых багаццяў.

Радасны крык перамогі чуваць у палатках пабожных: правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.
 
Спасцігаю прыказанні Твае і аглядаю шляхі Твае.

Правіца Гасподпя ўзвышае, правіца Гасподня вялікіх даказвае рэчаў.
 
Буду захапляцца апраўданнямі Тваімі, не забуду словы Твае.

Не памру, а жыць буду і аб дзеяньнях Госпада буду казаці.
 
ГІМЭЛЬ. Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.

Хоць і караў Ён мяне, а сьмерці мяне не аддаў.
 
Раскрый вочы мае, і я буду аглядаць цуды закону Твайго.

Расчынеце вароты справядлісасьці мне: увайду я праз іх, каб Госпада славіць.
 
Госць я на зямлі, не хавай ад мяне загадаў Тваіх.

Вось вароты Гасподнія: пабожныя ўвойдуць праз іх.
 
Змарнела душа мая ў імкненні да судоў Тваіх у любы час.

Слаўлю Цябе, што Ты выслухаў мяне і стаўся збаўленьнем маім!
 
Паўшчуваў я пыхлівых, праклятыя, што адступаюцца ад загадаў Тваіх.

Камень, што яго адкінулі будаўніхі, ён стаўся галавой вугла.
 
Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо пільнуюся я сведчанняў Тваіх.

Ад Госпада гэтае і дзіўна ў вачох нашых!
 
Калі нават князі сядзяць і гавораць супраць мяне, слуга Твой будзе спасцігаць апраўданні Твае.

Вось дзень, што стварыў яго Госпад: давайце весяліцца й радавацца ў ім!
 
Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — апраўданні Твае.

О Госпадзе, успамажы! О Госпадзе, дай удачу!
 
ДАЛЕТ. Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.

Багаслаўлены той, хто ўваходзе ў імя Гасподняе: багаслаўляем мы вас із сьвятыні Гасподняе.
 
Дарогі мае абвясціў я, і Ты выслухаў мяне, навучы мяне апраўданням Тваім.

Госпад ёсьць Бог, і Ён асьвятліў нас: вядзеце ахвяру да рагоў ахвярніку!
 
Дарогу прыказанняў Тваіх дай мне зразумець, і я буду спасцігаць цуды Твае.

Ты мой Бог; Цябе буду я славіць, Цябе, Божа мой, вывышшаць!
 
Душа мая ў смутку роніць слёзы, хай кіруе мною слова Тваё.

Хвалеце Госпада, бо добры Ён, бо ласка Яго навекі!
 
Дарогу маны павярні ад мяне, а закон Твой дай мне прыхільна.