Псалтыр 39 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору, Ядутуну. Псальм Давідавы.
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

Я казаў: Пілнавацца буду сьцежкі маёй, каб не саграшыць мне языком маім! На вусны мае ўзьдзену вузду, пакуль бязбожнік перада мною.
 
Чакаючы, дачакаўся я Госпада, і Ён схіліўся да мяне.

Я быў нямы й безгалосны; аб добрым я навет маўчаў, але смутак мой узмацняўся.
 
І выслухаў лямантаванне маё, і вывеў мяне з долу пакуты і з балоцістай багны; і паставіў Ён на камень ногі мае і ўмацаваў хаду маю.

Распалілася сэрца ў нутры ў маім; у думках маіх заняўся агонь; і пачаў я маім языком гаварыці.
 
У вусны мае ўклаў Ён песню новую, песню Богу нашаму. Убачаць многія і спалохаюцца, і будуць мець надзею ў Богу.

Госпадзе, выяў Ты мне каанец мой, дзён маіх меру, дай мне даведацца, які будзе мой век!
 
Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.

Вось, на некалькі пядзяў зрабіў Ты даўгімі маі дні, і век мой — нішто прад Табою! Адно подмух ёсьць кожны чалавек. (Зэля)
 
Безліч учыніў Ты, Госпадзе, Божа мой, цудаў Тваіх, што ж да Тваіх задум аб нас — то няма таго, хто б быў падобны да Цябе. Калі захачу я абвясціць і ўчыніць прамову, яны памножацца звыш меры.

Адно толькі, як здань, жыве чалавек; яны за нішто клапацяцца, прагавіта зьбіраюць ды самі ня ведаюць, каму дастанецца гэта.
 
Ахвяры і прынашэння не захацеў Ты, але цела мне прыгатаваў. Цэласпалення нават за грэх не патрабаваў Ты,

Чаго-ж мне чакаць цяпер, Госпадзе? Уся надзея мая — на Цябе!
 
тады сказаў я: «Вось, іду; на пачатку кнігі напісана пра мяне.

Выбаў мяне ад усіх праступкаў маіх; ня дай мне пасьмешышчам стацца для дурняў.
 
Захацеў я, Божа мой, выканаць волю Тваю; і закон Твой — у сэрцы маім».

Я занямеў і вуснаў маіх не адчыняю, бо Ты зрабіў гэта.
 
Расказаў я пра справядлівасць Тваю ў вялікай святыні; вось, вусны мае не буду стрымліваць я; Госпадзе, Ты зведаў.

Зьнімі з мяне кару Тваю; ад удараў рукі Тваёй я гібею.
 
Справядлівасці Тваёй не хаваў я ў сэрцы маім, расказаў пра праўду Тваю і збавенне Тваё. Не хаваў я міласэрнасці Тваёй і праўды Тваёй у вялікай святыні.

Абвіненьнем за віну караеш Ты чалавека і робіш, што, як ад молі, хараство яго рассыпаецца. Але, толькі подмух ёсьць кожны чалавек! (Зэля)
 
Ты ж, Госпадзе, не аддаляў літасцей Тваіх ад мяне; міласэрнасць Твая і праўда Твая заўсёды падтрымліваюць мяне,

Пачуй малітву маю, Госпадзе! І зважай на крык мой! Не маўчы на сьлёзы мае! Бо госьць я ў Цябе і праходжы, як і ўсе айцы мае.
 
бо ліха з усіх бакоў абступіла мяне, і няма яму вылічэння; аблыталі мяне правіннасці мае, і не здолеў я ўбачыць [іх]. Сталася іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.

Ня руш мяне, каб разьвесяліўся я перад тым, як зыйсьці, і больш ня будзе мяне!
 
Зрабі ласку, Госпадзе, каб вырваць мяне; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.