Псалтыр 80 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Кіраўніку хору: на лад: Лілеі. Псальм Асапавы.
 
Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Асафа.

Пастыру Ізраіля! Пачуй! Ты, што, як авечак, водзіш Язэпа, што над Хэрубінамі сядаеш, зьяві Сябе!
 
Радуйцеся Богу, Успаможцу нашаму, гучна ўслаўляйце Бога Якубава.

Перад Яхрэмам і Бэніямінам і перад Манассай узьнімі Ты сілу Сваю і выйдзі нам на ўспамогу!
 
Вазьміце псалтыр і дайце бубен, мілагучныя гуслі з цытрай.

Божа, вярні нас назаді Няхай аблічча Тваё нам зазьяе, і спасемся!
 
Трубіце ў трубы на маладзік, у поўню, у дзень свята нашага.

Госпадзе, Божа нябесных сілаў, дакуль будзеш Ты ў гневе пры малітве народу Твайго?
 
Бо ёсць пастанова ў Ізраэлі, прыказанне ў Бога Якубава.

Ты іх хлебам сьлёзным карміу і шчодра сьлязамі паіў іх.
 
Ён пастанавіў гэта, як сведчанне для Язэпа, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай; мову, якой не ведаў, пачуў ён:

Ты зрабіў з нас прадмет барацьбы дзеля нашых суседзяў, і ворагі нашы зьдзекі строяць над намі.
 
Я вызваліў ад цяжару спіну яго, рукі яго пазбыліся каша.

Божа сілаў! Адбудуй Ты нас! Зазьяй абліччам Тваім, і спасемся!
 
Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы.

Ты куст вінаградны вынес з Эгіпту, выгнаў народы й яго пасадзіў.
 
Слухай, Мой народзе, буду клікаць цябе ў сведкі: «Ізраэль, каб толькі ты паслухаў Мяне!»

Ты расчысьціў месца яму, і ён укараніўся ды напоўніў зямлю.
 
Не будзе ў цябе бога чужога, і не будзеш ты пакланяцца богу іншаземнаму:

Горы пакрыліся ценем ягоным, а вецьце яго, як кедры Божыя.
 
Але Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай! Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.

Ён галіны свае пусьціў аж да мора, а парасткі сваі да ракі.
 
Але не паслухаў Мой народ голасу Майго, і Ізраэль не звярнуўся да Мяне.

Чаму Ты раскінуў агарожу ягоную, і кожын, хто міма праходзе, абрывае яго?
 
Таму пакінуў Я іх паводле закамянеласці сэрца іх, будуць хадзіць яны ў сваіх намерах.

Вяпрук лясны падкапывае яго, і зьвер палявы аб’ядае яго.
 
О, каб народ Мой Мяне паслухаў, каб Ізраэль хадзіў па Маіх дарогах!

Божа сілаў! Павярніся, зірні з неба, паглядзі й адведай вінаграднік гэты!
 
Неўзабаве Я ўпакорыў бы непрыяцеляў яго і накіраваў бы руку Маю супраць прыгнятальнікаў яго.

Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, ды парасьці, што Ты для Сябе ўзмацаваў.
 
Непрыяцелі Госпадавы ліслівілі б перад ім, і доля іх была б навечна.

Ён агнём апалены ды пасечаны і гіне ад гневу аблічча Твайго.
 
І карміў бы Я іх адборнай пшаніцай і насычаў бы іх мёдам са скалы.

Хай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
 

Мы-ж ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё прызываці.
 

Госпадзе, Божа сілаў нябесных! Вярні нас назад! Няхай зазьяе аблічча Тваё, і спасемся!